Маладая беларуская акторка Аляксандра Борціч стала вядомай дзякуючы ролям у фільмах «Як мяне завуць», «Духless-2», «Стрэл» і «Вікінг». Дзяўчына трапіла ў топ-9 акторак 2015 года па версіі часопіса GQ. А яшчэ яе называюць беларускай Джэніфер Лоўрэнс і «надзеяй рускага кінематографа». Аказваецца, акторка вельмі цесна звязана з Гродна.
Хоць Аляксандра і нарадзілася ў Светлагорску, але пасля разводу бацькоў пераехала ў Гродна, дзе яе выхоўвала бабуля да 10 гадоў. У той час маці Аляксандры жыла ў Маскве, пасля яна забрала Аляксандру да сябе. Дзяўчына па ранейшаму любіць Гродна i час ад часу прыязджае сустракацца з бабуляй і сябрамі.
Пра акторку загаварылі ў Беларусі пасля прэм’еры расiйскага фільма «Вікінг», дзе Борцiч зайграла ролю князёўны Рагнеды. Hrodna.life сабраў 10 цiкавых фактаў пра маладую зорку.
У школе ў Аляксандры не складваліся адносіны з аднакласнікамі - з-за яе дзіўных захапленняў, густаў у музыцы і вопратцы. «Мне часта казалі, што я тупая, таму што чытаю кнігі і слухаю рок, але ў маім жыцці гадоў да 16−17 наогул ніякай музыкі, акрамя хард-рока і хэві-металу не было. Гэта цяпер я разумею, што неабавязкова насіць футболку Led Zeppelin, каб слухаць iх. Увогуле, я сама іх правакавала».
Зараз Саша ўжо не адчувае з гэтай нагоды ніякіх расчараванняў і крыўд. Ну, а раней яе суцяшэннем была музычная школа.
Дзяўчына з 8 гадоў займалася ў музычнай школе, грала на саксафоне ў аркестры. Як сцвярджае Саша, менавіта дзякуючы музычнай школе ў яе з’явілася любоў да інструментальнай, жывой музыкі, асабліва яна любіць Вагнэра.
Школу Саша скончыла ў Маскве. Актрысай дзяўчына захацела стаць яшчэ калi была дзесяцікласніцай. Тады разам з лепшым сябрам яна запісалася на заняткі ў тэатральную студыю ў Палацы піянераў.
Пасля школы Саша хацела паступіць у адзін з маскоўскiх тэатральных ВНУ, але не змагла пераадолець велізарны конкурс. Яна паступіла на педагагічны факультэт, адкуль збегла пасля двух месяцаў вучобы.
Пасля няўдалай спробы паступіць у тэатральны і вучобы на педагагічным факультэце, Аляксандра зразумела, што не хоча марнаваць на гэта сваё жыццё. Замест нецікавай ёй спецыяльнасці яна пайшла класічным шляхам акцёраў-пачаткоўцаў: стала хадзіць на кастынгі, а на жыццё зарабляла афіцыянткай у кафэ.
«Што трэба? Чаго прыперліся? Пажраць? Ну на…». І ўсе такія: «Ха-ха-ха, якая ты смешная». Ну яны ж разумелі, што гэта жарт. А наогул гэта цяжкая праца- 13−14 гадзін на нагах. Поўныя попельніцы, куча бруднага посуду на сталах, а я адна, нічога не паспяваю. Але ўсё роўна там было весела", — успамінае Борцiч.
Дзяўчына даволі крытычна ставіцца да алкаголю і імкнецца сачыць за фігурай. Саша рэгулярна ходзіць у трэнажорную залу і займаецца танцамі. Як сцвярджае сама акторка, у яе ёсць схільнасць да паўнаты. Зараз, гледзячы на фатаграфіі тоненькай юнай прыгажуні, складана паверыць, што яна важыла 70 кг. Для ролі ў фільме «Як мяне завуць» Сашы прыйшлося скінуць пяць кілаграмаў. Але юная актрыса разумее, што яна сама павінна быць зацікаўлена ў тым, каб заўсёды быць у добрай форме. «Калі для ролі неабходна распранацца, я не павінна казаць: «Ой, толькі прыкрыйце мне жывот», — распавядае Аляксандра.
Аляксандра выступае за ўзаконенае аднаполае каханне. «Мяне гэта вельмі раздражняе, я заваджуся як бык, калі бачу, што нехта праяўляе неталерантнасць. Якая розніца, якой чалавек арыентацыі? Якая розніца, з кім ты сэксам займаешся?», — кажа яна.
Калі Аляксандра здымалася ў рэжысёра Ані Мелікян, ёй трэба было граць сцэну сваркі. Саша так увайшла ў смак, што і сама не заўважыла, як перайшла на мат і раскідванне ўсяго, што было пад рукамі. Дзяўчына лічыць, што той момант атрымаўся вельмі яркiм, рэалістычным і крутым, але перазняць сцэну ўсё ж прыйшлося.
«Мне здаецца, калі палітыка спрабуе дыктаваць сферам мастацтва як існаваць — гэта няправільна. Людзі, якія нічога не ствараюць, раптам спрабуюць ствараць каноны», — адзначае Аляксандра.
Актрыса хрышчоная, але рэлігійных звычак у яе няма. Як кажа Аляксандра, ёй падабаецца хадзіць у царкву, таму што там асаблівая атмасфера, пах. «Я не магу сказаць, што веру ў Бога, і што я сапраўды ведаю: ён ёсць. Я не магу сказаць, што вiно — яго кроў, а хлеб — цела. Але я таксама не магу сцвярджаць, што яго няма».
Акторка марыць заняцца верхавой яздой. Некаторы досвед у Сашы ўжо быў. У адной са сцэн фільма «Няўлоўныя» яна праехалася на белым кані цалкам аголеная па Маскве.
«І ў той момант я думала толькі пра тое, як бы нагамі каня абхапіць і не зваліцца. Гэта мяне выратавала. У мяне быў такі наравісты конь», — успамінала акторка.
Цяпер Аляксандра жыве ў Маскве і сустракаецца з акцёрам Іллёй Маланіным, з якім пазнаёмілася на здымках фільма «Няўлоўныя». Улетку 2016 года Борцiч апублікавала ў сваім Instagram фота з Iллём, на якім паказала заручальны пярсцёнак, суправадзіўшы яго хэштэгам #justmarried (з англ.- маладыя). Усе вырашылі, што пара распісалася, але пазней акторка патлумачыла, шлюб — гэта толькі эпізод са здымак другога сезону серыяла «Паліцэйскі з Рублёўкі».
Акцёры жывуць разам і часта гуляюць са сваім англійскім бульдогам Джагерам, якога актрыса называе «другой любоўю ўсяго жыцця».
У міжваенны час Гродна набыло незвычайную славу. Горад стаў месцам прыцягнення незвычайных турыстаў - тых,…
Ці хапае ў цэнтры Гродна прадуктовых крам? Спрэчкі наконт гэтага выклікала адкрыццё на перакрыжаванні Савецкай…
Прыбраныя ялінкі, свечкі, навагоднія вянкі і гірлянды, аксаміт, светлы ці цёмны фон на выбар. Гродзенскія…
Улады стварылі новую платформу “меркаванне.бел”. Яе пазіцыянуюць як анлайн-пляцоўку, на якой кожны зможа ў вольнай…
Калекцыя адзення гродзенкі Кацярыны Карлацяну дэбютавала гэтай восенню на Парыжскім тыдні моды. А пачыналася ўсё…
Гродзенец Раман Нагула амаль паўжыцця працуе з дрэвам. Школьнікам ён пачынаў з бейсбольных біт, а…