Пасля некалькіх гадоў негалоснай забароны Зміцер Вайцюшкевіч зноў спяваў для гродзенцаў. Канцэрт прайшоў 6 чэрвеня і быў прысвечаны 25-годдзю творчай дзейнасці артыста. Адным з арганізатараў выступу была Гродзенская філармонія. Са словаў Зміцера, «гастрольку» далі без праблем і запрашалі прыязджаць яшчэ.
«Апошні раз быў ў Гродне з канцэртам гадоў 6 таму. Раней часта прыязджаў. Слухачы гродзенскія добра сябе зарэкамендавалі. І спяваюць заўсёды, і на пытанні адказваюць. Я ж і сам мясцовы, то ўсім кажу — так як гродзенцы спяваюць пра Нёман, ніхто нідзе больш не спявае», — дзеліцца ўражаннямі Зміцер.
На канцэрце было шмат моладзі. «Я і мае сябры даўно слухаем Вайцюшкевіча. Гэта легенда і для маіх сяброў таксама. Ён прыехаў у Гродна, такая нагода — захацелася схадзіць. Я б яшчэ сядзела і слухала «- кажа адна са слухачак, Настасся Харкевіч.
«Я быў першы раз. Дзяўчына прапанавала схадзіць. Вельмі класна! Проста вот — свой мужык. У мяне во тут адгукнулася», — паказвае на сэрца малады хлопец Дзіма Сідлярэвіч.
«Маю шчасце, што у мяне ёсць свая аўдыторыя. Можа яна не такая, як у зорак, што маюць тэлебачання і радые. Але яна захавалася ў складаных умовах, нягледзячы на забароны. Было, што толькі крылы распраўляеш, і ўсё. А потым трэба пачынаць усё з пачатку. Але ж ведаў на што ішоў і што спяваў. Мне гэта падабаецца, у гэтым мая падпітка энергетычная».
Пацаны! Усе добра ў гэтым жыцці!"
Мяркуючы па залі, павялічылася і мужчынская частка аматараў спевака. Мабыць, спрацавалі прысвечаныя «беларускім мужыкам» песні.
«У жартаўлівай форме стараюся сказаць: «Пацаны! Усе добра ў гэтым жыцці, трэба верыць у свае сілы!»
Меркаваннем Вайцюшкевіча, калі б павесілі ў цэнтры горада транспарант са словамі «Беларускі мужчына — чысты аб’ект кахання», яны б пабачылі і пачалі працаваць нашмат лепей і жыць весялей.
«О! мая царыца! Соры, пацаны»
«Вобраз падкаблучніка, падабцасніка, а па-польску ён называецца падпантофляж, ён неадназначны. Канечне, з пункту гледжання мужчынскага ён такі… не бардзо. А калі так пражыўшы жыццё і дараваўшы усім усё — то можа быць, яна яму жыццё уратавала. Адзін раз сказала — Сядзець! Пі-гуляй во тут. Дома. І ён назаўтра прачнуўся — залатая ў мяне царыца, дай я цябе абдыму.
Пра гэту песню Зміцер узгадаў выпадак:
«Недалека ад Нарэвкі у Польшчы было, на нейкім свяце. Стаяў там дзядзя. Прадаваў піва. А я прыехаў і так гляджу — нада бакальчык халоднага. Падыходжу — ілі каштке пана піва? А ён на мяне глядзіць так — Эта ты напісаў пра выдру песню? І я разумею, што вот яна, тарэлачка! Кажу — я! Ну, сёння табе піва цэлы дзень бясплатна!»
Пра старасць: «Мне цікава, як яна будзе выглядаць»
«Герой як пастарэў, ён пачаў маляваць. І вось ён малюе, думае пра нешта сваё, а па Нёмане плывуць целы ворагаў. Дажыў. Але не толькі ў гэтым справа. Мне цікава, як яна будзе выглядаць — старасць і тая пані з касой.»
Ізноў на сцэне
З нагоды дазволу на канцэрты, Вайцюшкевіч жартаваў, што можа гадоў праз колькі і на «Славянскі базар» запросяць. «Буду спяваць, а Саладуха нервова паліць ў куце — яму ж ужо 75». З Саладухам, па словах Зміцера, яго неяк зусім не жартам параўналі: «Я в своей жизни дважды был на концерте Солодухи, и должен вам сказать, вы поете не хуже», — «парадаваў» спевака выпадковы слухач.
На канцэрце Вайцюшкевіч спяваў на трох мовах, па-беларуску, па-сербску, па руску. Прычым — разам з залай.
Рускамоўная песня была прысвечана 125-годдзю Маякоўскага і складзена на яго вершы. А сербскамоўнае выкананне было гродзенскай прэм’ерай.
Была і яшчэ адна прэм’ера. Гродзенцы аднымі з першых пачулі «Зорку-дзіву», песню з новага альбома Зміцера, што зараз рыхтуецца да выпуску.