Выстава «Цішыня паверхаў» адкрылася ў Гродне 3 сакавіка. Калегі, сябры і аматары фота сабраліся ў Цэнтры гарадскога жыцця, каб пабачыць новы арт-праект Аляксандра Саенкі. Здымкі гэтага фатографа вядомыя і пазнавальныя. Аляксандр працуе ў фотажурналістыцы з 2007 года, трапна фіксуючы важныя падзеі і мімалётныя ўражанні з жыцця горада. Аднак праект, што прадстаўлены да ўвагі гледачоў зараз, зусім іншы. Ён — пра смерць — сапраўдную і ўяўную. Пра дабравольную адмову ад сапраўднага жыцця ў шматпавярховым тлуме горада і марныя спробы ўдыхнуць падабенства жыцця ў пахаваннях на могілках.
Паводле Паўла Мажэйкі, дырэктар Цэнтра, тое, што выстава адкрываецца ў чаканні Вялікадня, дадае ёй больш глыбіні: «Самі абставіны змушаюць нас да рэфлексіі і абуджаюць тыя самыя эмоцыі, над якімі прапануе паразважаць і аўтар выставы».
Аляксандр Саенка, аказаўшыся на выставе з другога боку аб’ектыва, распавядае, што ідэя прыйшла ад пэўнай перагрузкі. Праз дзесяць год у фотажурналістыцы прыйшло разуменне стомленасці ад «занадта» жывых людзей перад аб’ектывам. Іх плынь навяла на думкі аб адсутнасці сапраўднага жыцця, аб метафарах смерці.
«Хацелася менавіта праз арт-праект пра жыццё высотак паказаць, што людзі дабравольна хароняць сябе і нават упрыгожваюць свае дамы штучнымі кветкамі, як магілы».
Перапляценні жывога і памерлага Аляксандр перадае праз «шматслойнасць» выяваў на здымках. Твары людзей з надмагілляў праступаюць у яго фотаздымках праз выявы напаўразбураных пабудоваў.
Запытаць пра адчуванні ад выставы мы вырашылі ў тых, што і сам шмат часу праводзіць з фотакамерай у руках.
Ігар Рэмзік, фатограф-фрылансер, адзначыў наяўнясць невідавочных, прыхавных сэнсаў у фотаздымках:
«Выстава атрымалася незвычайная. Не кожны адразу зразумее, што на выявах. Каб раскрыць сэнс, зразумець больш глыбока, варта, як і казаў Саша, спачатку пачытаць. Цікавы пагляд, прапанова убачыць метафару ў звычайных рэчах. Тых самых штучных кветках, напрыклад. Але мне асабіста пакуль больш цікавыя жывыя людзі».
Наста Яроцкая, журналіст-фрылансер:
«На вуліцы вясна і настрой таксама вясновы. А тут — нібы патрапіла ў іншы свет. Прачытала анатацыю і стала сумна. Адразу пытанне ўзнікла — і што з гэтым рабіць? Цікава, ці аўтар мае адказа на гэта пытанне… Усе думкі пераблыталіся, адчуваю унутраны супраціў, адмову прыняць прапанаваную карціну свету. Але, з іншага боку — мастацтва не павінна заўжды падабацца. Яно абавязана вызываць эмоцыі».
Сяргей Саковіч, фатограф-анімаліст:
«Цікавая і арыгінальная выстава. Гляджу — і ўзнікае ўражанне змрочнасці, але пры тым і глыбокай філасофіі. Я сам ніколі не задумваўся, што надмагіллі могуць расказваць з такой глыбінёй. Гэта насамрэч уражвае».
Кася Лаўдацкая, журналістка, фатографка:
«Тое, што Аляксандр закранае тэму смерці, паказвае яе абязлічаны вобраз, прымушае кожнага задумацца, што нас чакае і нагадвае, што трэба цаніць жыццё і тых, хто побач. Калі ж казаць пра эстэтычны бок, то выявы падобныя да сну — няпэўныя блікі, няясныя твары, размытасць. Адсутнасць літаральнасці зацягвае, вобразы партабуюць заглыблення — тады ўсплывае сэнс, какоры наўпрост можа здавацца нябачным».
Алесь Дзянісаў, музыка, відэа-аператар:
«Саша даўно робіць класныя рэчы і праз тое ідзе да сваёй вядомасці. Гэта не першая яго выстава, каторую наведваю, і - заўжды ўражвае прафесіяналізм. У „Цішыні паверхаў“ ёсць накалькі прац, што мне страшэнна падабаюцца. Але расказваць словамі пра выявы — пустое. Лепш усіх запрашу наведаць выставу і пабачыць на ўласныя вочы».
Інга Сакута, фатографка, журналістка:
«Выстава вельмі падабаецца, увогуле люблю калі фатограф працуе не як „пад капірку“, а робіць свае мастацкія праекты. Сашу ведаю даўно, а яго працы ведала і пазнавала нават да асабісага знаёмства. Зараз цешуся, што ён не абмяжоўвае сябе толькі журналістскай, дакументальнай фатаграфіяй, а можа рэалізаваць сябе як фотамастак. Вельмі класна і адпавядае Сашаваму стылю. Ён заўжды ўмее ўбачыць нешта глыбокае і перадаць эмоцыі праз дэталі. Хтосьці можа паказаць жыццё праз эмоцыі, а Саша ўмее перадаць жывыя эмоцыі нават праз нежывыя прадметы».
У Гродне 87 маршрутаў грамадскага транспарту, а людзям даводзіцца ездзіць на таксі. Транспартныя болі гродзенцаў,…
Лічыцца, што складана выбраць падарунак менавіта мужчыну - мужу, сыну, бацьку, партнёру ці сябру. Сітуацыя…
Беларус Алекс Вазнясенскі наведаў Навагрудак як турыст. Мужчыну ўразіла, што горад з багатай гісторыяй знаходзіцца…
Рэстаране-кафэ “Нёманская віціна” ў выглядзе ладдзі - частка канцэпцыі новай гродзенскай набярэжнай, якую абмеркавалі ў…
Аляксей Кажэнаў з'ехаў з Мінску ў 1998-м годзе. Ён атрымаў працу ў Google, стаў дыяканам…
Слэнг пастаянна змяняецца - у апошні час пад ўплывам TikTok. Зразумець яго адразу і ўвесь …