Жыхары дома № 42 па вуліцы Ажэшкі 13 жніўня чарговы раз выйшлі з абурэннямі супраць будаўніцтва кафэ-кандытарскай ля іх дома. Заказчык прадаставіў ім усе дакументы на будаўніцтва, але яго слухаць не жадаюць.

Жыхары незадаволеныя, што ў бліжэйшы час шэсць сотак іх панадворка зойме двухпавярховае кафэ-кандытарская. Заказчыку гэтую тэрыторыю прадаставіў горад наўзамен знесенай Чабурэчнай на вуліцы Ціміразева. Кафэ павінна размясціцца за 30 метраў ад шматкватэрнага дома.

«Жыхары застануцца без зялёнага панадворка і дзіцячай пляцоўкі»

У мінулым годзе заказчык Аляксандр Бычкоўскі — уладальнік кандытарскага цэха «Парэчча» — прапанаваў жыхарам дома выслухаць усе іх пытанні і патрабаванні, а потым даць разгорнутыя адказы. У выніку жыхары засталіся незадаволеныя размовай з бізнесменам. Для іх галоўная задача — не дапусціць будаўніцтва кафэ.

«Я не збіраюся будаваць забягалаўку». Жыхары Ажэшкі не хочуць мець у двары кафэ-кандытарскую
Заява жыхароў да гарадскіх уладаў

Вместо чебуречной возле зоопарка построят новое кафе. Жители Ожешко против


«Ну вось ужо пачалі ставіць плот, а з намі ніхто яшчэ нічога не ўзгадніў, — кажа жыхар дома Валерый Ганчар. — Мы зноў збіраем подпісы і хочам даведацца, што тут усё-ткі ён збіраецца будаваць. На 200-кватэрны дом проста не пакідаюць месца. Дарога і тратуар, вось і ўсё.

У мінулым годзе наш дыялог з бізнесменам нічым так і не скончыўся. Мы прапаноўвалі яму пабудаваць сваю кавярню ў Альшанцы або Вішняўцы, дык ён не захацеў і абраў наш двор. А ў выніку з’явіцца не кафэ, а п’яная забягалаўка. А жыхары застануцца без зялёнага двара і дзіцячай пляцоўкі".


«Где депутат Береснева?» Жители Ожешко снова вышли против кафе в их дворе


У мінулым годзе начальнік землеўпарадкавальнай службы Гродзенскага гарвыканкама Андрэй Кухцюк адзначыў, што будаўніцтва кафэ прадугледжана генпланам.

«Я не збіраюся будаваць забягалаўку». Жыхары Ажэшкі не хочуць мець у двары кафэ-кандытарскую
Згодна з праектам новае кафэ павінна выглядаць так

«1,5 млн рублёў для забягалаўкі занадта крута»

13 жніўня Аляксандр Бычкоўскі прыязджаў паразмаўляць з жыхарамі дома, якія абурыліся, калі ўбачылі, што будаўнікі сталі выстаўляць плот на месцы будучага кафэ. Нехта з жыхароў нават выклікаў міліцыю.

«У мінулым годзе ўздымалі ўсю гэтую тэму і я паказаў жыхарам усе дакументы, — распавядае Аляксандр Бычкоўскі. — Сёння ў праекце нічога не змянілася. Я ўжо прайшоў усе ўзгадненні і з 25 ліпеня атрымаў дазвол на будаўніцтва. Чарговы раз заяўляю, што ніякай забягалаўкі там не будзе. Ніякага алкаголю, толькі кандытарка. Праект зроблены так, што калі я нават захачу змяніць канцэпцыю ўстановы, то не змагу. Плошча забудовы кафэ складае 300 квадратаў, пад залу — менш 100 квадратаў, больш за 200 сыдзе пад цэх. Каштарысны кошт кафэ складае толькі па будаўнічых работах 1,2 млн рублёў, плюс яшчэ абсталяванне на 200 тысяч. У выніку 1,5 млн рублёў і, на мой погляд, для забягалаўкі гэта занадта крута. Асноўнымі кліентамі нашай кандытарскай будуць маладыя мамы з дзецьмі».


«Те самые» тортики. Хозяева кафе, что может (не) появится в Гродно, рассказали о своем бизнесе


Cваё кафэ-кандытарскую Аляксандр плануе пабудаваць за 9−10 месяцаў. Горад таксама прапанаваў яму ўпарадкаваць прылеглую тэрыторыю — панадворак дома па Ажэшкі, 42. Кошт упарадкавання — 100 тысяч рублёў.

«Я не збіраюся будаваць забягалаўку». Жыхары Ажэшкі не хочуць мець у двары кафэ-кандытарскую
«Я не збіраюся будаваць забягалаўку». Жыхары Ажэшкі не хочуць мець у двары кафэ-кандытарскую
«Я не збіраюся будаваць забягалаўку». Жыхары Ажэшкі не хочуць мець у двары кафэ-кандытарскую

Перадрук матэрыялаў Hrodna.life магчымая толькі з пісьмовага дазволу рэдакцыі. Кантакт info@hrodna.life