Горад

Шанец нешта выправіць: гродзенцы пачалі збор сродкаў на праект адбудовы страчанага квартала ў цэнтры Гродна

Гісторык Мечыслаў Супрон і праекціроўшчык Сяргей Шчукін 20 лютага на платформе ulej.by пачалі збор сродкаў на праект адбудовы вуліц Кляштарная-Замкавая ў Гродне. Асноўная мэта праекта — стварэнне эскізнай мадэлі для навукова абгрунтаванай адбудовы страчанага квартала.

«Мы з Сяргеем Шчукіным пачынаем збор сродкаў для графічнай рэканструкцыі квартала знішчанай забудовы ў самым цэнтры гістарычнай часткі Гродна. У будучым ён будзе апублікаваны і прапанаваны гарадскім уладам у якасці найбольш правільнага, з нашага пункту гледжання, варыянта адбудовы гэтага квартала», — распавядае Мечыслаў Супрон. —  Было б добра сабраць неабходную суму для праекта. Паверце, яна сімвалічная. Нашыя намаганні, асабліва Сяргея, заслугоўваюць значна большай узнагароды. Калі ўсё у нас усіх атрымаецца, магчыма, замуцім падобны праекцік для страчанай забудовы Школьнага двара і квартала ля піўзавода. Падобная ініцыятыва, магчыма, адзіны шанец нешта выправіць у горадабудаўнічай сітуацыі горада".

Праблема рэнавацыі гістарычнага цэнтра Гродна

Гістарычны цэнтр Гродна страціў значную частку надзвычай важнай і каштоўнай забудовы ў выніку знішчэнняў Другой сусветнай вайны і пасляваеннай перапланіроўкі горада. У значнай колькасці выпадкаў гэтыя страты незваротныя. Зараз на месцы знішчаных у савецкія часы будынкаў з’явіліся новыя пабудовы, якія сваім выглядам не тое што не ўпісваюцца ў навакольнае архітэктурнае асяроддзе, якое складвалася тут на працягу стагоддзяў, але і моцна псуюць яго. У адрозненні ад шэрагу еўрапейскіх гарадоў, у якіх фактычна з папялішча былі адноўлены гістарычныя цэнтры, у Гродне на месцы пустыроў, дзе некалі стаялі барочныя камяніцы, узводзіліся шэрыя хрушчоўкі.

У ХХІ стагоддзі, як паказала практыка, пытанне забудовы пустыроў новымі аб’ёмамі ў гістарычным цэнтры не страціла сваёй актуальнасці. Замест паслядоўнай рэнавацыі і адбудовы страчанай каштоўнай архітэктуры забудоўшчыкі працягваюць узводзіць новыя «прыгожыя» будынкі, якія часта псуюць гістарычныя краявіды горада.

Нядаўна гарадскія ўлады загаварылі аб зносе Дома быту на вул. Замкавай і будаўніцтве на гэтым месцы новых «прыгожых» будынкаў. Варта сказаць, што згаданы Дом быту быў пабудаваны ў пачатку 1960-х гадоў на месцы зруйнаванай старажытнай забудовы вуліцы Кляштарнай. Гэты квартал, які прылягае да самай старажытнай вуліцы горада, мае вялікую турыстычную перспектыву. Таму мы лічым, што найлепшым варыянтам будзе менавіта АДНАЎЛЕННЕ страчанай забудовы.

Што прапануюць?

Наша каманда ў колькасці двух чалавек — Мечыслаў Супрон і Сяргей Шчукін — займаецца стварэннем эскізнага праекта для навукова абгрунтаванай адбудовы квартала зніклай вуліцы Кляштарнай і ўсходняга боку вуліцы Замкавай. На дадзеным этапе зроблена прыкладна 20% ад усёй працы. Усе мадэлі страчаных камяніц ствараюцца на аснове захаваных фотаздымкаў, планаў і інвентарных вопісаў. Пасля завяршэння праект будзе апублікаваны і прапанаваны гарадскім уладам у якасці найбольш правільнага, з нашага пункту бачання, варыянта рэгенерацыі гэтай часткі гістарычнага цэнтра.

Як паказвае практыка, падобны падыход апраўдвае высілкі. Прыкладам таму — нядаўняе зацвярджэнне праекта па ўзвядзенню трох камяніц на месцы зруйнаваных на вул. Замкавай па матывам графічнай рэканструкцыі забудовы, прапанаванай гродзенскімі гісторыкамі.

Для чаго патрэбны сродкі?

Наша каманда вымушана займацца стварэннем праекта ў вольны ад асноўнай працы час, што істотна замаруджвае ўвесь працэс стварэння мадэлі. Акрамя таго, для напісання гістарычнай даведкі нам не хапае некаторых планаў і дакументаў, якія мы плануем замовіць у архіве за пэўную суму. У такім выпадку, грамадская дапамога зможа істотна скараціць не толькі тэрміны стварэння, але і павысіць навуковую базу праекта. Няма сумневу, што пасля таго, як наша праца будзе прапанавана гарадскім уладам, знойдуцца інвестары, якія будуць мець жаданне і сродкі для рэалізацыі праекта. Камяніца за камяніцай, дом за домам. Толькі разам мы зможам зрэалізаваць гэты праект дзеля таго, каб зрабіць наш горад яшчэ больш прыгожым і прыцягальным для турыстаў!

Падзяліцца

Апошнія запісы

«Я і цяпер не згублюся ў Гродне». Пагутарылі з рэпатрыянтам, які пераехаў у Польшчу ў 1946 годзе, але дагэтуль памятае родны горад

Генрык Усціла нарадзіўся ў 1929 годзе ў Гродне на вуліцы Брыгіцкай. У 1935 годзе яго…

21 лютага 2025

«Нам з вамі нельга мець ніякіх сувязей». З’ездзілі ў Белавежскую пушчу, падзеленую агароджай, і даведаліся, што адбываецца па абодва бакі

Агароджа на мяжы Польшчы і Беларусі дзеліць Белавежскую пушчу на дзве часткі. Па абодва бакі…

19 лютага 2025

«Пасведчанне аб шлюбе парвалі пры сварцы». Як беларусы (не) разводзяцца ў эміграцыі

Ягор з партнёркай перажылі тры пераезды і вайну, і калі вонкавага лайна стала менш -…

18 лютага 2025

Забойства інжынера Кёніга. Як у Гродне 100 гадоў таму расследавалі гучную справу

Сто гадоў таму ў Гродне адбылося самае гучнае забойства 1925-га: у цэнтры гораду забілі вядомага…

17 лютага 2025

Дзень Сябровак замест Валянцінава дня. А вы ведалі, што адзначаюць 13 лютага?

Напярэдадні Дня святога Валянціна ўсё больш жанчын у свеце адзначаюць Дзень Галентайна - жаночага сяброўства.…

13 лютага 2025

Казюкі ў парку, блін-тусоўка і па пудзілу на кожны дзень. Дзе ў Гродне адсвяткаваць Масленіцу-2025

Масленіца ў гэтым годзе прыпадае на 2 сакавіка, а масленічны тыдзень пачынаецца з 24 лютага.…

12 лютага 2025