Горад

Законы «Фарадэя» vs гаджэты. Як фізіка спрыяе развіццю барнай культуры Гродна

Два сімпатычныя хлопцы атлетычнага целаскладу, апранутыя ў чорнае, гасцінна віталі падыйшоўшых словамі: «Месцаў няма». Ішла 15-я хвіліна пасля аб’яўленага на вечар 21 ліпеня часу «Х», калі было прызначана адкрыццё новага бара «Фарадэй» у Гродне.

Апынуцца з гэтага боку дзвярэй «Фарадэя» ў першы дзень працы новага бара змог не кожны
«Гэты месца для тых, хто шукае эмоцый і не можа знайсці іх у іншых месцах. Сюды будуць прыходзіць, каб адключыцца ад знешняга асяроддзя з яго інфармацыйнымі плынямі ды гаджэтамі і атрымаць асалоду ад зносін з людзьмі і атмасферы, каторую стварае бар,» — распавёў Дмітрый, адказны за сувязі з грамадскасцю. Эмоцыі ў Фарадэі, з яго словаў, забяспечаць «найлепшыя ў Гродне, а можа і ва ўсёй Беларусі, кактэйлі, выдатная кухня і ўнікальны дызайн».
Стваральнікі называюць новы бар «фабрыкай эмоцый», пра што і папярэджваюць пры ўваходзе
Дызайну ў арыгінальнасці адмовіць цяжка. Барная зала ў стылі стымпанку поўніцца спасылкамі да школьных курсаў фізікі і хіміі ды дзіцячых эксперыментаў з рамонтам будзільнікаў. Навокал — выявы зубчатых колаў на табурэтах, ножкі каторых стылізаваныя пад апоры ЛЭП, ды барныя крэслы, аздоблены вінтамі і пружынамі.
Трубы пад столлю барнай залы пафарбаваны накшталт прамысловых сігнальных стужак, што выкарыстоўваюцца для засцярогі і візуальнага выдзялення ўчасткаў, на якія забаронена ці непажадана пранікненне людзей
На пытанне аб формулах і схемах, каторымі спісаны сцены залы, Дмітрый адказаў, што «ўсе яны з электронікі [насамрэч не — рэд.], таму што… Фарадэй». Маўляў, «адзін з прысутных дакладна ведае, што яны азначаюць, бо ён сам іх пісаў і ён выкладчык фізікі, так што сэнс у надпісах павінен быць». Аднак асноўная роля схемаў і сімвалаў, на думку PR-спецыяліста, больш дэкаратыўная, чым сэнсоўная.
Разлажэнне вады пад уздзеяннем электрычнага току было вядома навукоўцам і да Фарадэя. Ім жа знойдзена існаванне прапарцыйнай залежнасці паміж колькасцю працякаючай электрычнасці і колькасцю выдзеленага на электродах рэчыва
Разынкай другой залі, па задумцы стваральнікаў бара, будзе немагчымасць карыстацца інтэрнэтам і мабільнай сувяззю. «Забарону» мае стварыць клетка Фарадэя — сталёвыя краты абапал сцен і столі. Такая канструкцыя сапраўды можа экранаваць прыборы ўнутры ад уздзеяння знешніх электрычных палёў. Праўда, толькі пры наяўнасці зазямлення. Пакуль жа інтэрнэт у залі ёсць, а клетка Фарадэя выконвае ўсё тую ж дэкаратыўную функцыю.
Прынцып дзеяння клеткі Фарадея вельмі просты — пры пападанні замкнёнай электраправоднай абалонкі ў электрычнае поле, яе свабодныя электроны пачынаюць рухацца пад уздзеяннем гэтага поля. У выніку супрацьлеглыя бакі клеткі набываюць зарады, поле якіх кампенсуе знешняе поле.
Увагу ў залі прыцягваюць сцены, аклееныя копіямі газет пачатку мінулага стагодзя. На выпадак, калі інтэрнэт усё ж заглушаць, а інфармацыйны голад нагадае пра сябе, можна будзе пачытаць па-англійску старыя навіны з Нью-Ёрку ці Сан-Францыска.
Замест шпалераў на сцены «безінтэрнэтнай» залы наклеены копіі рэальных газет пачатку мінулага стагоддя, надрукаваныя на сапраўднай газетнай паперы ў тыпаграфіі
Туалеты бара таксама заслугоўваюць, каб сказаць пра іх пару асобных словаў. У мужчынскім пакоі трохі паднатужыўшыся, можна будзе ўявіць сябе машыністам бульдозера, а ў жаночым — без страху пакалечыцца сунуць рукі пад голкатрымальнік швейнай машынкі - замест голкі адтуль з’явіцца вада.

Асаблівую ўвагу стваральнікі бара надаюць аднаўленню кактэйльнай культуры — карта бара мае больш за паўсотні найменаванняў напояў з коштамі ад 6 рублёў. Ад былога Pub32 перайшла «Фарадэю» прыхільнасць да бургераў, што абыйдуцца тут у 9 рублёў. Цэны на салаты і закускі пачынаюцца ад 7 рублёў, а на гарачыя стравы пазначаны ўжо двухзначнымі лічбамі.

Калі ж вярнуцца да галоўнай ідэі бара — даць магчымасць на пэўны час пазбавіцца ад уплыву гаджэтаў і ўдзяліць увагу жывой камунікацыі, то абсалютна арыгінальнай назваць яе не атрымаецца. Прынамсі, пра падобную установу ў Англіі з клеткай Фарадэя у якасці экрана мабільнай сувязі, летась у сеціве пісалі.

Здымак з безінтэрнэтнага бара Сціва Тайлера ў Англіі, дзе мабільную сувязь экраніруе клетка Фарадэя, а для замоваў можна скарыстаць олдскульны правадны апарат. Фота: Geektimes
Кліентам бара, са словаў гаспадара, адсутнасць сувязі не ў цяжар. Адзіная скарга была якраз пра тое, што наведвальніку ўстановы ўсё ж змаглі дазваніцца на мабільны.


Майкл Фарадэй (1791−1867) — англійскі фізік-эксперыментатар і хімік. Ён адкрыў электрамагнітную індукцыю, што палягае ў аснове сучаснай прамысловай вытворчасці электрычнасці і стварыў першую мадэль электрарухавіка. Сярод іншых адкрыццяў Фарадэя — трансфарматар, хімічнае дзеянне току, законы электролізу, уздзеянне магнітнага поля на святло, дыямагнетызм. Ён першым прадказаў электрамагнітныя хвалі і ўвёў у навуковы ўжытак тэрміны іён, катод, анод, электраліт, дыэлектрык, дыямагнетызм, парамагнетызм ды інш. Таксама Фарадэем уведзена паняцце фізічнага поля і заснавана вучэнне аб полі электрамагнітным.

Апошнія запісы

«Я і цяпер не згублюся ў Гродне». Пагутарылі з рэпатрыянтам, які пераехаў у Польшчу ў 1946 годзе, але дагэтуль памятае родны горад

Генрык Усціла нарадзіўся ў 1929 годзе ў Гродне на вуліцы Брыгіцкай. У 1935 годзе яго…

21 лютага 2025

«Нам з вамі нельга мець ніякіх сувязей». З’ездзілі ў Белавежскую пушчу, падзеленую агароджай, і даведаліся, што адбываецца па абодва бакі

Агароджа на мяжы Польшчы і Беларусі дзеліць Белавежскую пушчу на дзве часткі. Па абодва бакі…

19 лютага 2025

«Пасведчанне аб шлюбе парвалі пры сварцы». Як беларусы (не) разводзяцца ў эміграцыі

Ягор з партнёркай перажылі тры пераезды і вайну, і калі вонкавага лайна стала менш -…

18 лютага 2025

Забойства інжынера Кёніга. Як у Гродне 100 гадоў таму расследавалі гучную справу

Сто гадоў таму ў Гродне адбылося самае гучнае забойства 1925-га: у цэнтры гораду забілі вядомага…

17 лютага 2025

Дзень Сябровак замест Валянцінава дня. А вы ведалі, што адзначаюць 13 лютага?

Напярэдадні Дня святога Валянціна ўсё больш жанчын у свеце адзначаюць Дзень Галентайна - жаночага сяброўства.…

13 лютага 2025

Казюкі ў парку, блін-тусоўка і па пудзілу на кожны дзень. Дзе ў Гродне адсвяткаваць Масленіцу-2025

Масленіца ў гэтым годзе прыпадае на 2 сакавіка, а масленічны тыдзень пачынаецца з 24 лютага.…

12 лютага 2025