Тартак “Лес” ва ўсёй сваёй прыгажосці. Жоўты цагляны будынак зусім не псаваў наберажную Нёмана пад францішканскім касцёлам. Гэта было важнае прадпрыемства, на якім працавала больш за сто чалавек.
Прамысловыя будынкі Гродна незваротна страчваюцца, хаця могуць лёгка стаць моднымі клубамі, элітнымі кватэрамі або прасторнымі офісамі. Адзін з такіх будынкаў, які знік яшчэ ў 1970-х — тартар «Лес».
Калі нехта з гарадзенцаў забіраецца ў Заходнюю Еўропу ці хаця б суседнюю Польшчу, то нярэдка бачыць там старыя прамысловыя будынкі - вельмі прыгожыя з выгляду, ды яшчэ і прыстасаваныя пад сучасныя патрэбы.
Ранейшыя фабрыкі, склады і карабельныя докі цяпер пераўтвараюцца ў модныя галерэі, гандлёвыя плошчы, офісы ды нават элітныя кватэры. Нямала такога кшталту будынкаў меў некалі і наш горад, але і ў савецкі час і цягам апошняга дзесяцігоддзя большасць старых прамысловых аб’ектаў Гродна мы ўжо страцілі, а тыя, што яшчэ стаяць (піўзавод, станіславоўская кафлярня) — таксама знаходзяцца ў небяспецы.
Аднак адным з самых прыгожых прамысловых аб’ектаў старой Гародні быў наднёманскі тартак (лесапілка) «Лес», узведзены насупраць Новага Замку ў самым канцы ХІХ стагоддзя.
“Каб цябе пярун забіў!” - адзін з найбольш вядомых беларускіх праклёнаў. У 1934 і 1935…
З надыходам цяпла ў заходніх рэгіёнах Беларусі - Гродзенскай і Брэсцкай абласцях - сталі з'яўляцца…
Змяшаць два знаёмыя спосабы афарбоўкі яек і атрымаць аліўкавы колер, знайсці спосаб з дапамогай хімічнай…
Яніна Міхайлаўна Земба нарадзілася ў Гродне ў 1934 годзе. Падчас нямецкай акупацыі яе маму вывезлі…
«Еўрасаюз нам не патрэбен!» Гэты наратыў папулярны не толькі ў беларускай прапаганды, але і ў…
У пошуках лепшага жыцця тысячы людзей выязджалі з беларускіх зямель больш за сто год таму.…