Здароўе і спорт

«За мяне заўзелі самыя прыгожыя дзяўчыны». Бронзавы прызёр Паралімпіяды Аляксандр Трыпуць вярнуўся ў Гродна

Пасля сур’ёзных траўмаў гарадзенcкi спартсмен здолеў не толькі вярнуцца ў вялікі спорт, але і стаць у чарговы раз прызёрам. 34-гадовы дзідакідальнік здолеў заваяваць бронзавы медаль на Паралімпіядзе ў Рыа дэ-Жанэйра і даказаў, што барацьба ў жыцці - самае галоўнае.

Да падзення з чацвёртага паверха ў 2013 годзе, акрамя паралімпійскага золата Афін у кіданні дзіды ў актыве Аляксандра былі срэбра Гульняў у Сіднэі-2000 у кіданні дзіды і срэбра ў пяцібор'і на афінскай Паралімпіядзе-2004. Тады гарадзенец выступаў як спартсмен з парушэннем зроку. На Гульнi ў Бразілію Аляксандр адправіўся ў вазку.

«Толькі дома стаў шанаваць сваю бронзу»

На Паралімпіядзе гарадзенец адправіў свой снарад на 23,56 м, прапусціўшы наперад грэка Манолiса Стэфаноўдакiса (29,45 м), які паставіў паралімпійскі рэкорд, і прадстаўніка Мексікі Фелікса Луіса Альберта Сепеду (25,92).

«Крыўдна, вядома. Такога павароту ніхто не чакаў. Мне давялося кідаць дзіду з іншага становішча», — кажа Аляксандр, які за два месяцы да Гульняў знайшоў «сваё» становішча і рух, але, праз тэхнічныя пытанні, на Паралімпіядзе яго пасадзілі інакш.

«Здаецца, прыехалі падрыхтаванымі і ведалі ўсе нюансы, і прычапіцца суддзі не павінны былі. Але ў выніку сказалі кідаць з іншага становішча. За кароткія тэрміны падрыхтаваліся і шпурнулі на бронзавы медаль. Фінальны вынік далёкі ад майго асноўнага паказчыка. Ёсць крыўда невялікая, бо рыхтаваўся да залатога медаля і ведаў, што яго рэальна заваяваць. Але што ёсць, то ёсць. Толькі дома стаў шанаваць сваю бронзу», — распавядае Аляксандр.

«Захапляюся Ціханам, ён сапраўдны змагар»

Пасля вяртання з Бразіліі спартсмен сур’ёзна прастудзіўся і быў вымушаны некаторы час знаходзіцца ў Мінску на лячэнні. Рыхтаваўся Аляксандр да Паралімпіяды таксама ў сталіцы. На працягу ўсіх збораў спартсмена падтрымлівала Упраўленне спорту і турызму Гродзенскага аблвыканкама.

«Падтрымка была як да Гульняў, так і пасля, вялікі дзякуй усім. Ужо пасля выступу зусім незнаёмыя людзі падыходзілі да мяне і казалі: „Ты малайчына, мы бачылі, як ты змагаўся, ты дамогся свайго“. Многія падтрымлівалі мяне ў сацыяльных сетках. На жаль, усім адказваць не мог, бо гэта немагчыма. Вельмі шмат прыходзіла і прыходзіць паведамленняў i зараз. Гэта вельмі прыемна. Сам жа я захапляюся нашым земляком Іванам Ціханам. Гэты чалавек для ўсіх нас прыклад і ён даказаў усім, што ён сапраўдны змагар».

«У мяне была лепшая падтрымкі не толькі ў Беларусі, але і ў свеце»

У 2013 годзе са спартсменам здарылася няшчасце — Аляксандр упаў з чацвёртага паверха, зламаў хрыбет і апынуўся прыкаваным да інваліднага вазка. Але атлет не паў духам і паставіў мэту далей выступіць на Гульнях, толькi ўжо з вазком. Гарадзенец дамогся свайго, нягледзячы на дзевяць перанесеных аперацый.

Тады ў бядзе Аляксандра не пакінулі многія яго сябры — вядомыя спартсмены. Яны яму дапамаглі і арганізавалі збор сродкаў на спецыяльны вазок ды трэнажоры для ног.

«Дапамаглі мне тады многія: Аляксандра Герасіменя, Аліна Талай, Дар’я Домрачава, Юлія Несцярэнка і іншыя спартсмены. Усіх, вядома, не пералічыш. Калі ляцеў у Бразілію, я ведаў, што за мяне хвалююцца многія. І з гонарам магу сказаць, што ў мяне была лепшая падтрымка не толькі ў Беларусі, але і ў свеце — за мяне заўзелі самыя прыгожыя дзяўчыны».

«Усё роўна буду змагацца»

Але самую важную падтрымку Аляксандру аказала яго мама Галіна Іванаўна, якая заўсёды былы з ім у цяжкія хвіліны. Калі спартсмен быў у Бразіліі, мама не магла знайсці сабе спакою: штодня жанчына піла таблеткі, а ў адзін з дзён ёй патэлефанавалі і сказалі, што яе сын стаў прызёрам. Калi шчыра, мацi чакала золата, як і сам Аляксандр.

Пасля Паралімпійскіх гульняў спартсмен пакуль адпачывае. Бліжэйшыя спаборніцтвы, у якіх трэба будзе выступіць Аляксандру, гэта чэмпіянат свету ў Лондане, які пройдзе ў 2017 годзе.

«Чалавек павінен быць чалавекам і трэба цаніць тое, што ёсць. Гэта я стаў ўсведамляць толькі пасля траўмы. Зараз мая асноўная мэта — Паралімпіяда ў Токіо ў 2020 годзе. Важна за гэтыя чатыры гады правільна падрыхтавацца і ісці да вызначанай мэты — залатога медаля. Што са мной не рабіць, я ўсё роўна буду змагацца».

Падзяліцца
Меткі: спорт

Апошнія запісы

Парасон, халат, check-up здароўя. 11 ідэй, што падарыць мужчыну на свята

Лічыцца, што складана выбраць падарунак менавіта мужчыну - мужу, сыну, бацьку, партнёру ці сябру. Сітуацыя…

20 снежня 2024

«Навявае сплін і абурэнне». Беларус наведаў Навагрудак і расчараваўся — горад запушчаны, а сэрвіс не развіты

Беларус Алекс Вазнясенскі наведаў Навагрудак як турыст. Мужчыну ўразіла, што горад з багатай гісторыяй знаходзіцца…

18 снежня 2024

Віціна, дракар ці славянскае фэнтазі? Чаму праект рэстарана-ладдзі на Нёмане выклікае пытанні

Рэстаране-кафэ “Нёманская віціна” ў выглядзе ладдзі - частка канцэпцыі новай гродзенскай набярэжнай, якую абмеркавалі ў…

18 снежня 2024

Дыякан, хакер і шматдзетны бацька. Як беларус выканаў амерыканскую мару

Аляксей Кажэнаў з'ехаў з Мінску ў 1998-м годзе. Ён атрымаў працу ў Google, стаў дыяканам…

17 снежня 2024

Усяслаў Чарадзей — квадробер, а Францішка Уршуля Радзівіл — найк про. Тлумачым моладзевы слэнг на гістарычных постацях

Слэнг пастаянна змяняецца - у апошні час пад ўплывам TikTok. Зразумець яго адразу і ўвесь …

9 снежня 2024

Можна пакаштаваць на большасці заправак. Як у Гродне пражаць каву для ўсёй Беларусі

Кожны месяц 22 тоны кававага зерня выязджаюць з Гродна, каб патрапіць на запраўкі па ўсёй…

9 снежня 2024