«Нерэгулярныя» міжгароднія маршруткі з Гродна працягваюць ездзіць рэгулярна — як кажуць, «да першай канфіскацыі». Але ці ўвесь такі транспарт сапраўды павінен быць завязаны на аўтавакзалы? Hrodna.life знайшоў тып маршрутак, для якіх уведзеныя 26 лютага змены наогул не маюць сэнсу. А таксама яшчэ раз параўнаў «небяспечных» перавозчыкаў з аўтавакзалаўскімі.
Пад новыя правілы трапляюць маршруткі, якія возяць людзей з райцэнтраў у Абласную бальніцу. Яны збіраюць пасажыраў па горадзе, вязуць у бальніцу, чакаюць і пасля вяртаюцца да дому. Такі расклад цалкам задавальняе пасажыраў.Кіроўцы гэтых маршрутак збянтэжаны больш за астатніх сваіх калег. Яны могуць згубіць працу, а пасажыры — зручны і не дарагі спосаб дабрацца да бальніцы. Вакзал нікому з іх наогул не патрэбны!
Сітуацыя з маршруткамі занепакоіла «Беларускае таварыства інвалідаў». Гродзенская абласная арганізацыя напісала зварот у Мінск.
«Мы таксама лічым, што гэта будзе нязручна для ўсіх, і для інвалідаў у прыватнасці: як для вазочнікаў, так і для сляпых. Асабліва калі трэба зранку дабрацца да вакзалу — гэта складана, прасцей сесці каля дома, — кажа Васіль Лукашэвіч, старшыня Гродзенскай абласной арганізацыі „Беларускага таварыства інвалідаў“. — Мы адпавілі ліст у цэнтральнае ўпраўленне, каб яны таксама нас падтрымалі».Лукашэвічу, як кіраўніцу абласной арганізацыі, паступілі звароты ад занепакоеных людзей з інваліднасцю. Ён кажа, што калі ў Мінску ў кожным раёне ёсць сацыяльнае таксі, дык у Гродне яно адно на ўвесь горад, а пра раёны і казаць няма чаго. Таму нашмат прасцей, калі за такімі людзьмі маршрутка прыедзе пад дом, чым прымушаць іх самастойна ехаць на вакзал і з яго.
А што для астатніх пасажыраў, для якіх карыстанне вакзаламі магло б мець хаця б нейкі сэнс? Мы параўналі маршруткі з вакзальнымі прапановамі на двух папулярных напрамках.
Паездка з Гродна да Брэста з кампаніяй brest-grodno.by абыйдзецца ўсяго ў 12 рублёў. Праз 3,5 гадзіны вы будзеце на месцы. Кошт праезду ў маршрутках або аўтобусах ад аўтавакзала вагаецца ад 14,5 да 17,1 рублёў. У розны час выязджаюць аўтобусы з розным маршрутам: самым не выгадным будзе варыянт праз Кобрын — менавіта ён каштуе 17,1 і займае аж 4,5 гадзіны!
Дабрацца да Мінска можна таксама за 12 рублёў з прыватнікамі (ёсць некалькі фірм) і за 13,31 з аўтавакзала. Прыватныя маршруткі адпраўляюцца ў першы рэйс у 3.30, з вакзалу можна адправіцца на гадзіну пазней. З 4.30 наступныя вакзальныя рэйсы ідуць амаль адзін за адным: 5, 6, 9, але потым — перапынак ажно да 13.30. Інтэрвал руху ў прыватных кампаній — ад 30 хвілін да гадзіны.
Цэны розныя, бо аўтавакзал за свае паслугі бярэ грошы: як за права на ім спыняцца, так і працэнт з продажы квіткоў. Пасрэднік на шляху паміж перавозчыкам і пасажырам уплывае на канчатковую цану паслугі.
Гродзенскія «нерэгуляршчыкі» пакуль працуюць без змен. Дыспетчар brest-grodno.by расказала, што фірма ўвесь час прымае замовы, цэны не змяніліся — як і раней, гэта 12 рублёў.
Гродзенскія кіроўцы кажуць, што за парушэнне правіл перавозу пакуль нікога не аштрафавалі. Штраф, дарэчы, не маленькі - ад 20 да 50 базавых (490−1225 рублёў).
[irp posts="51 826″ name=" Будзем перавозіць да першай канфіскацыі маршруткі". Гродзенскія перавозчыкі пакуль не спыняюць рэйсы"]
Кіроўца фірмы M6 express Вячаслаў кажа: «Пакуль працуем, што будзе далей — невядома». Пра забастоўкі, што былі ў Слуцку і Салігорску, адгукаецца крытычна:
«Забастоўка толькі тады будзе мець плён, калі яна будзе агульнай. Сёння не працуюць толькі некалькі фірм у двух гарадах. Улады падрыхтаваліся і дадалі на тыя маршруты аўтобусаў, каб не было напружанасці».
Толькі забастоўка ва ўсіх гарадах разам магла б выклікаць паралюш транспарту і масавую незадаволенасць пасажыраў.
Вячаслаў прапануе задумацца: як усе маршруткі, калі б захацелі працаваць паводле новых правіл, размясціліся б на вакзалах? Нават пры мінімальным часе стаяння — 5 хвілін — у многіх гарадах трэба было б як мінімум дабудоўваць платформы. Але кіроўца думае, што будзе інакш: «Хутчэй проста частка перавозчыкаў апынецца „па за бартом“ і згубіць бізнес».
Лічыцца, што складана выбраць падарунак менавіта мужчыну - мужу, сыну, бацьку, партнёру ці сябру. Сітуацыя…
Беларус Алекс Вазнясенскі наведаў Навагрудак як турыст. Мужчыну ўразіла, што горад з багатай гісторыяй знаходзіцца…
Рэстаране-кафэ “Нёманская віціна” ў выглядзе ладдзі - частка канцэпцыі новай гродзенскай набярэжнай, якую абмеркавалі ў…
Аляксей Кажэнаў з'ехаў з Мінску ў 1998-м годзе. Ён атрымаў працу ў Google, стаў дыяканам…
Слэнг пастаянна змяняецца - у апошні час пад ўплывам TikTok. Зразумець яго адразу і ўвесь …
Кожны месяц 22 тоны кававага зерня выязджаюць з Гродна, каб патрапіць на запраўкі па ўсёй…