Горад

Яшчэ адна вуліца з брукаванкай. Ці можа Замкавая стаць другой пешаходнай вуліцай у Гродне?

Стары брук у Гродне можна пабачыць не толькі на Савецкай. Час ад часу, калі на Замкавай рамантуюць камунікацыі, з-пад асфальту выглядаюць каменні выдатна захаванай старой вуліцы. А што, калі прыбраць адсюль усе машыны, зняць асфальт і зрабіць вуліцу пешаходнай?

Замкавая павінна стаць брэндам Гродна і месцам для адпачынку

Вуліца ўваходзіць у галоўны турыстычны маршрут горада, па якім штодня ходзяць турысты. Выгляд старой вуліцы псуюць дзясяткі прыпаркаваных аўто. Пераважна гэта машыны не жыхароў і не супрацоўнікаў офісаў на Замкавай, а людзей, якія па нейкіх справах прыехалі ў цэнтр горада.


Гісторык Алесь Хацько даўно марыць аб пешаходнай Замкавай. Ён адзначае, што старая вуліца павінна стаць брэндам горада і месцам адпачынку гродзенцаў і гасцей горада.

«Пачынаючы з XVI ст. яна мела назву «жыдоўская з рынку до замку», у XVII ст «уліца замкова ідучы ад замку да рынку», у XVIII ст. мае назву «велька замкова». Усе гэтыя назвы гавораць аб значнасці вуліцы ў жыцці горада, бо вяла яна ад самага папулярнага месца — рынка — да каралеўскага замка. Значыць, яна павінна была быць насычана рознымі архітэктурнымі помнікамі. Гэта палацы Храптовічаў, Масальскіх, пажарная вежа, цудоўныя домікі № 3, 9, 11 і асабліва нумар 13 з багата аздобленым фасадам.

У горад прыязджае шмат турыстаў, усе яны наведваюць замкі і музей рэлігіі. Усе ідуць па вуліцы Замкавай. А ісці там цяжка, бо ўсё ў машынах. Дзясяткі самаходаў стаяць на вуліцы, а групы па 45−50 чалавек не змяшчаюцца на ходніках, каб спыніцца каля помнікаў.

Вуліца Фларыянская ў Кракаве
вуліца Нікольская ў Маскве

На вуліцы павінна быць болей кавярняў і сувенірных крамаў, Замкавая павінна стаць брэндам і месцам адпачынку ў горадзе, лічыць Алесь. Гэтак, у іншых гарадах з развітым турызмам вуліцы, якія вядуць да значных гістарычных помнікаў, з’яўляюцца пешаходнымі. Прыкладам могуць быць Кракаўскае прадмесце ў Варшаве, Нікольская ў Маскве, многія вуліцы Львова, Фларыянская, Гродзкая і Кананічая ў Кракаве. Тым больш, пад асфальтам на Замкавай захаваўся брук, які можна аднавіць цалкам або часткова.

Калі ў пачатку восені тут рамантавалі цеплатрасу, будаўнікі акурат натыкнуліся на гэты брук. Нават самі працоўныя здзівіліся ў якім добрым стане ён захаваўся пад пластом асфальту. Яны адзначылі, што пры сучасных тэхналогіях зняць асфальт і аднавіць старую вуліцу нескладана.

Так выглядала вуліца ў пачатку ХХ стагоддзя

Праблему парковак трэба вырашаць, але толькі не за кошт турыстычнага маршруту

Мікола Маркевіч кіруе адной з мясцовых турфірмаў, якая мае сядзібу на Замкавай. На працу ён рэгулярна прыязджае на аўтамабілі і паркуецца недалёка ад офіса. Але ён таксама выступае за пешаходную Замкавую і гатовы пакідаць машыну ў іншым месцы.

«Думаю, праблем не ўзнікне, побач вялікая стаянка ля сінагогі. Трэба цэнтру горада даваць асаблівы статус. Многія турыстычныя маршурты праходзяць ад замкаў да рэзідэнцыі Станіславова ля чыгуначнага выкзала. Мне здаецца, гэты маршрут павінен быць пазначаны неяк яшчэ выразней.

Зразумела, што ў цэнтры Гродна няма дзе паркавацца і гэтую праблему таксама трэба вырашаць, але не за кошт часткі турыстычнага маршруту. Вуліца Савецкая, Замкавая і замкі гэта асобны пешаходны турыстычны комплекс, які павінен быць вельмі добра пазначаны".

Вуліца Замкавая 1920-я г.

Трэба ўсё рабіць у комплексе

За апошнія два гады на Замкавай з’явілася нямала кавярняў і крамаў. Там працуе і «Наша Кава», уладальнік якой Дзмітрый Захарка таксама выступае за пешаходную вуліцу, хоць гэта і можа паўплываць на наведвальнасць яго ўстановы.

«Спачатку я адкажу як гараджанін. Такія вуліцы павінны быць адназначна пешаходнымі, ды і ўвесь цэнтр павінен быць такі. Як уладальнiк установы скажу, што можна было б забараніць паркоўку асобам, якія проста паркуюцца на Замкавай і ідуць у горад.

Нам пашанцавала, што тут яшчэ тупік. Я маю думку, што на вулiцы трэба дазволіць паркоўку для тых, хто працуе, жыве або наведвае музеі або іншыя ўстановы. Калі мы забаронім паркавацца сваiм кліентам, то мы адчуем гэта, бо многія да нас прыязджаюць на машынах.

Адразу зрабіць вуліцу пешаходнай — не варыянт. Трэба разумна падысці да гэтага пытання, усё зрабіць у комплесе, пусціць рух міма цэнтра. Думаю, тады ўсё будзе добра".

Зрабіць вуліцу Замкавую пешаходнай у цяперашніх умовах — эксперыментальнае і затратнае рашэнне для мясцовых уладаў. Верагодна, у бліжэйшы час такі варыянт так і застанецца ў галовах гісторыкаў. Горад мае ў запасе няскончаныя будаўніцтвы, якія патрабуюць яшчэ нямала сродкаў.

Падзяліцца

Апошнія запісы

Парасон, халат, check-up здароўя. 11 ідэй, што падарыць мужчыну на свята

Лічыцца, што складана выбраць падарунак менавіта мужчыну - мужу, сыну, бацьку, партнёру ці сябру. Сітуацыя…

20 снежня 2024

«Навявае сплін і абурэнне». Беларус наведаў Навагрудак і расчараваўся — горад запушчаны, а сэрвіс не развіты

Беларус Алекс Вазнясенскі наведаў Навагрудак як турыст. Мужчыну ўразіла, што горад з багатай гісторыяй знаходзіцца…

18 снежня 2024

Віціна, дракар ці славянскае фэнтазі? Чаму праект рэстарана-ладдзі на Нёмане выклікае пытанні

Рэстаране-кафэ “Нёманская віціна” ў выглядзе ладдзі - частка канцэпцыі новай гродзенскай набярэжнай, якую абмеркавалі ў…

18 снежня 2024

Дыякан, хакер і шматдзетны бацька. Як беларус выканаў амерыканскую мару

Аляксей Кажэнаў з'ехаў з Мінску ў 1998-м годзе. Ён атрымаў працу ў Google, стаў дыяканам…

17 снежня 2024

Усяслаў Чарадзей — квадробер, а Францішка Уршуля Радзівіл — найк про. Тлумачым моладзевы слэнг на гістарычных постацях

Слэнг пастаянна змяняецца - у апошні час пад ўплывам TikTok. Зразумець яго адразу і ўвесь …

9 снежня 2024

Можна пакаштаваць на большасці заправак. Як у Гродне пражаць каву для ўсёй Беларусі

Кожны месяц 22 тоны кававага зерня выязджаюць з Гродна, каб патрапіць на запраўкі па ўсёй…

9 снежня 2024