Таемны пасажыр працягвае тэсціраваць перавозчыкаў у Гродне. Гэтым разам у нас былі два пасажыры і мы выклікалі адначасова дзве машыны, каб праверыць, хто з перавозчыкаў зможа першым прыехаць у пятнічны вечар. Правяраем навічкоў рынку: “Яндэкс.Таксі” і сэрвіс “Максім”.

Адначасова выклікаем “Яндэкс.Таксі” праз дадатак і “Максім” па тэлефоне 7003.

Чытайце яшчэ:  Таемны пасажыр: Шатле 155 vs Народнае 157
Чытайце яшчэ:  Таемны пасажыр: правяраем службы таксі ў Гродне

“Яндэкс”

У 21.56 замаўляем аўтамабіль з вуліцы Лелявеля. Праз некалькі секундаў на экране з’яўляецца інфармацыя: “Через 8 мин приедет серый Renault Logan 4TAX7965”.

Таемны пасажыр: Яндекс.Такси vs Maxim

Машына прыехала праз 9 хвілін. Ужо ў 22.06 таемны пасажыр №1 рушыў у кірунку цэнтра. Яшчэ праз 8 ён быў на Віленскай, дзе яго ўжо чакаў таемны пасажыр №2.

Аўтамабіль быў чысты звонку і ўсярэдзіне. Салон не пракураны, музыка грала ціха. За ўвесь час паездкі вадзіцель не перавышаў дазволенай хуткасці.

Сярод непрыемнасцяў варта адзначыць адсутнасць асвятлення ў Логана на тыльным сядзенні. Адлічваць грошы ў цемры – не надта праемны занятак.

Таемны пасажыр: Яндекс.Такси vs Maxim

Цана паездкі па маршруце ад вул. Лелявеля, 53 да бару “Лондан” на Віленскай – 2,70 руб.

“Максім”

У 21.56 пачынаем тэлефанаваць па кароткім нумары 7003. У адказ – сігнал “занята” шэсць разоў запар. Пасля на тэлефон таемнага пасажыра №2 паступіў выклік ад “Максіма”. Падчас размовы з дыспетчарам былі яшчэ тры выклікі. Паабяцалі, што машына будзе праз 8-10 хвілін.

Праз тры хвіліны пасля прыёму замовы зноў патэлефанавалі – паведамілі інфармацыю аб прызначаным аўтамабілі. Наступны раз патэлефанавалі праз шэсць хвілін і паведамілі, што машына ўжо чакае.

Чакаў таемнага пасажыра стары Пежо 306 без якіх-небудзь апазнавальных знакаў.

Таемны пасажыр: Яндекс.Такси vs Maxim

Аўтамабіль быў чысты, нягучна грала музыка. Вадзіцель давёз таемнага пасажыра без парушэнняў правіл.

Таксометр на вочы таемнаму пасажыру ў Пежо не патрапіў. Дарога працягласцю 7 хвілін ад Лелявеля да “Лондана” абышлася ў 1,90 руб.

Чытайце яшчэ:  У Гродне з'явіўся таксіст-лекар, які робіць "цуды". Што вы пра гэта думаеце?
Чытайце яшчэ:  У Беларусі ўводзіцца дрэс-код для кіроўцаў таксі і грамадскага транспарту

А вы карысталіся паслугамі “Яндекс.Такси” або Maxim? Напішыце свае ўражанні ў каментарыях!

Hrodna.life reprint of materials is possible only with the written permission of the publisher. Contact [email protected]