Карыснае

Як схадзіць на мірны сход, каб вярнуцца дамоў. Парады юрыста

Юрыст Анджэй Пачобут расказвае, як трэба сябе паводзіць, калі ты ўдзельнічаеш у акцыях мірнага пратэсту. Ён папярэджвае: пры ўдзеле ў акцыі, не санкцыянаванай уладамі, трэба настройвацца на затрыманне. Але тлумачыць, як трэба сябе паводзіць, каб лішні раз не прыцягваць увагу праваахоўчых органаў, і вярнуцца са сходу дамоў, а не ў РАУС.

Калі акцыя санкцыянавана гарадскімі ўладамі

Фармальна няма падстаў, каб кагосьці пакараць, пры наступных умовах: акцыя санкцыянавана ўладамі, узгоднены яе маршрут, і падчас яе правядзенне не парушаўся грамадскі парадак — мітунгуючыя не білі шыбы, не перагароджвалі транспартны рух. Нельга закрываць твар маскамі падчас масавых мерапрыемстваў. Раней у Беларусі можна было, але з пункту гледжання дзеючага права гэта правапарушэнне, за якое пралугледжана адказнасць.

Не павінна быць транспарантаў, якія зневажаюць гонар і годнасць ці распальваюць варожасць. І падчас акцыі не павінна быць здзейснена ніякага асобнага злачынства. Тады ніякіх падстаў для прыцягнення чалавека да адказнасці няма.

Калі 25 сакавіка акцыя пойдзе ўзгодненым шляхам і будуць выконвацца пералічаныя вышэй умовы, тэарэтычна, падстаў для затрымання не будзе.

Калі акцыя не санкцыянавана гарадскімі ўладамі

Калі акцыю не дазволілі, удзельнік апрыёры можа быць прыцягнутым да адказнасці па арт. 23.34 КаАП (Парушэнне парадку арганізацыі і правядзенне массавых мерапрыемстваў). За яго прадугледжана пакаранне — штраф да 30 базавых велічынь або адмінстрацыйны арышт.

На што можна спасылацца, каб пазбегнуць пакарання

Міліцыянты павінны папярэджваць, што акцыя несанкцыянавана. Яны павінны сказаць: «Вы ўдзельнічаеце ў несанкцыянаванай акцыі, разыйдзіцеся». Дастаткова часта так на практыцы і адбываецца: машына едзе і міліцыянты праз мегафон просяць разыйсціся. Калі чалавек папярэджаны аб тым, што парушае заканадаўства, і не рэагуе, яго могуць затрымаць.

Калі паведамлення не было, можна спасылацца на тое, што ты не ведаў, што акцыя несанкцыянавана. У ідэальнай прававыканаўчай прыктыцы, калі вас не папярэдзілі - не павінны і арыштоўваць. Выключэнне — масавае парушэнне грамадскага ладу, калі пачынаюцца беспарадкі, бойкі з міліцыяй, масавыя затрыманні. Тады міліцыянты могуць не прадстаўляцца і хапаюць усіх.

Анджэй Пачобут
Але на практыцы беларускія суды не з’яўляюцца прыкладам бездакорнага выканання права. Права на працягу многіх гадоў парушаецца. Нават прынятае беларускае заканадаўства ў судах часта парушаецца ў дачыненні да палітычных апанентаў улады.

Лозунгі і сімволіка: як паводзіць сябе падчас правядзення акцыі

Сэнс акцыі - выйсці дзеля таго, каб паказаць свае адносіны. Лозунг «Лукашенко, уходи!» не ёсць знявагай годнасці ці абразай прэзідэнта. Але калі мы дадаем нейкія эпітэты, ненарматыўную лексіку, можа стацца, што будзе дадатковы крымінальны артыкул па знявазе. Не думаю, што за нейкія лозунгі могуць пакараць. Але гэтага нельга і выключаць. Безумоўна, трэба старацца не парушаць Крымінальны кодэкс і Адміністрацыйны кодэкс.

Сцягі партый зарэгістраваныя, бел-чырвона-белы сцяг унесены ў Дзяржаўны спіс гісторыка-культурных каштоўнасцяў Рэспублікі Беларусь. Але гэта не перашкаджала на працягу многіх гадоў прыцягваць да адказнасці за дэманстрацыю бел-чырвона-белага сцягу.

Калі ты пачынаеш выступаць з мегафонам, са звыклага ўдзельніка ты становішся актыўным і факусуеш на сабе ўвагу. Шанцы прыцягнення ўвагі да сябе павялічваюцца.

Самае галоўнае — перад тым, як ісці на акцыю, ведаць, чаго ты хочаш, да чаго імкнешся. Трэба маральна падрыхтавацца да таго, што цябе могуць затрымаць. Калі ты ідзеш і ведаеш, што цябе могуць пасадзіць на 15 сутак, табе будзе прасцей на акцыі.

Як паводзіць сябе з міліцыяй у цывільным?

Міліцыянты павінны быць па форме, калі яны працуюць і ахоўваюць грамадскі парадак падчас акцыі пратэсту. Тое, што яны неапранутыя па форме — гэта, безумоўна, парушэнне. Але ўлічваючы, як функцыянуе беларуская дзяржава, нейкі сур’ёзны супраціў гэтым людзям пры затрымані нельга аказваць. Справа можна дайсці да крымінальнай адказнасці з-за непадпарадкавання міліцыі.

Калі кагосьці затрымлівае міліцыя

Калі затрымліваюць вас, можна ўцякаць, але за гэта могуць дадаць артыкул Адміністрацыйнага кодэксу за непадпарадкаванне міліцыі. Калі ідзе мітынг, людская салідарнасць дастаткова часта дазваляе пазбегнуць затрымання. Калі кагосьці пачынаюць цягнуць, людзі абураюцца і цягнуць яго назад. Але гэта датычыць толькі вялікага натоўпу і масавага «хапуна». Рашэнні па кропкавых затрыманнях часта прыймаюцца наверсе і актывістаў не адбіць.

Калі цябе ўжо затрымала міліцыя

Калі чалавека затрымала міліцыя, і яго пасадзілі ў аўтазак, трэба быць максімальна спакойным, не спрабаваць вырвацца. Ты ўжо нікуды не ўцячэш. Трэба не баяцца і не паказваць страх, але з іншага боку не правакаваць міліцыю і не накручваць сітуацыю. Час ад моманту затрымання да моманту дастаўкі ў райаддзел — самы траўматычны. Падчас яго могуць ударыць, а пасля сказаць, што ты аказваў супраціўленне. Трэба памятаць, што гэта самы складаны момант, у РАУСе будзе больш цывілізавана.

Ад моманту затрымання да складання пратаколу павінна прайсці не больш за тры гадзіны. Калі прыйшло больш, можна падаваць скаргу. Пасля складаецца пратакол і прызначаецца дата суда. Да суда чалавека могуць адпусціць, а могуць памясціць у ізалятар часовага ўтрымання. Звычайна па такім артыкуле не трымаюць больш за трое сутак: калі затрымалі ў пятніцу, у панядзелак павінны асудзіць. Калі затрымалі пасярод тыдня, то суд звычайна адбываецца на наступны дзень.

Ці ёсць сэнс запрашаць адваката на судовае паседжанне?

Ёсць. Асабліва, калі чалавек першы раз у судзе. Асабліва, калі цябе затрымалі, а знаёмыя не ведаюць. Ёсць цэлы шэраг рэчаў, якія дазваляе вырашыць адвакат. Але гэта не панацэя і трэба ўлічваць, што за яго працу трэба заплаціць грошы. Калі вы ведаеце пэўнага адваката і хочаце, каб ён разглядаў вашу справу, вам павінны стварыць умовы, каб вы заключылі дамову: адпусціць вас або запрасіць адваката. Можна папрасіць дзяжурнага ці бясплатнага адваката, калі ты не маеш грошай.

Ці варта абскарджваць прысуды?

Варта. У кароткатэрміновай перспектыве абскарджванні не прыносяць пажаданага выніку. Але кожны разгляд — гэта шанец, што рашэнне перагледзяць. У доўгатэрміновай перспектыве застаецца больш задакументаваных фактаў парушэння вашых правоў. І калі нешта ў краіне зменіцца, гэта будзе мець вялікае значэнне.

[irp posts="16 477″ name="Як абараніць правы чалавека на мірных сходах. Парады ад Праваабарончага цэнтру «Вясна""]

Падзяліцца
Меткі: палітыка

Апошнія запісы

Парасон, халат, check-up здароўя. 11 ідэй, што падарыць мужчыну на свята

Лічыцца, што складана выбраць падарунак менавіта мужчыну - мужу, сыну, бацьку, партнёру ці сябру. Сітуацыя…

20 снежня 2024

«Навявае сплін і абурэнне». Беларус наведаў Навагрудак і расчараваўся — горад запушчаны, а сэрвіс не развіты

Беларус Алекс Вазнясенскі наведаў Навагрудак як турыст. Мужчыну ўразіла, што горад з багатай гісторыяй знаходзіцца…

18 снежня 2024

Віціна, дракар ці славянскае фэнтазі? Чаму праект рэстарана-ладдзі на Нёмане выклікае пытанні

Рэстаране-кафэ “Нёманская віціна” ў выглядзе ладдзі - частка канцэпцыі новай гродзенскай набярэжнай, якую абмеркавалі ў…

18 снежня 2024

Дыякан, хакер і шматдзетны бацька. Як беларус выканаў амерыканскую мару

Аляксей Кажэнаў з'ехаў з Мінску ў 1998-м годзе. Ён атрымаў працу ў Google, стаў дыяканам…

17 снежня 2024

Усяслаў Чарадзей — квадробер, а Францішка Уршуля Радзівіл — найк про. Тлумачым моладзевы слэнг на гістарычных постацях

Слэнг пастаянна змяняецца - у апошні час пад ўплывам TikTok. Зразумець яго адразу і ўвесь …

9 снежня 2024

Можна пакаштаваць на большасці заправак. Як у Гродне пражаць каву для ўсёй Беларусі

Кожны месяц 22 тоны кававага зерня выязджаюць з Гродна, каб патрапіць на запраўкі па ўсёй…

9 снежня 2024