На Гродзеншчыне жыве больш за 200 тыс. палякаў, але інвестыцыі з Польшчы складаюць 1% ад усіх замежных інвестыцый у краіну, піша часопіс «Ідэя».
Гродзенская вобласць застаецца аўтсайдарам у гонцы па прыцягненні замежных інвестыцый у Беларусь. За апошнюю пяцігодку рэгіён не змог замацаваць гэты паказнік на ўзроўні вышэйшым за 5%. Стан справаў не змяняе ні выстава «Еўрарэгіён «Нёман», ні стварэнне свабоднай эканамічнай зоны «Гроднаінвест».
Найвялікшы сусед вобласці - Польшча — займае толькі пятае месца паводле аб’ёму інвестыцый у рэгіён. Напрыклад, у 2014 годзе польскія інвестыцыі склалі 10% усіх замежных інвестыцый у рэгіён. Нягледзячы на вялікую цікавасць, польскія інвестары не спяшаюцца адкрываць тут свае прадпрыемствы.
Гэта ўсё ж занадта блізка і зразумела палякам, чым проста аўтарытарызм у далёкай краіне, што можна было б ігнараваць.
Але шэраг захадаў афіцыйнага Мінска можа зрабіць Гродзеншчыну больш прывабнай для польскага капіталу. Польскія інвестары ўжо традыцыйна цікавяцца перапрацоўкай сельскагаспадарчай прадукцыі, дрэваапрацоўкай, вырабам будаўнічых матэрыялаў, тэкстыльнай прамысловасцю і транспартам. Напрыклад, у 2009 годзе польскі вытворца будматэрыялаў «Атлас» набыў гродзенскі «Тайфун» і стаўся адным з лідараў у Беларусі. Усе 8 польскіх фірм-рэзідэнтаў СЭЗ «Гроднаінвест» працуюць у вышэй пералічаных галінах.
Беларусь моцна адрозніваецца ад суседніх Літвы ці Украіны, дзе таксама прысутнічае вялікая польская меншасць, але актыўна працуюць інвестары з Польшчы. Сярод інвестараў Львоўскай вобласці палякі займаюць першае месца, а ў Літве ўваходзяць у пяцёрку найбуйнейшых. Толькі за 6 месяцаў 2016-га палякі інвеставалі на Львоўшчыне ў 50 разоў больш, чым на Гродзеншчыне за цэлы год. У сваю чаргу польскі нафтаперапрацоўчы завод «Орлен Літва» застаецца найвялікшым падатнікам Літвы.
Канешне, польская меншасць у абедзвюх краінах-суседках не з’яўляецца галоўным плюсам іх інвестыцыйнага клімату. Але прынамсі стаўленне гэтых дзяржаваў да польскай меншасці не настолькі жорсткае, каб бянтэжыць інвестараў. І Беларусі ёсць тут чаму павучыцца.
Права на самаарганізацыю. З пункту гледжання real politik прызнанне неафіцыйнага Саюза палякаў беларускім бокам будзе наймацнейшым сігналам для польскіх уладаў і інвестараў.
Супраца паміж уладамі. Падтрымка польскай меншасці пашырыла б поле для кантактаў мясцовых уладаў з двух бакоў. Такое супрацоўніцтва дазволіць беларускім чыноўнікам атрымаць досвед перамоваў з заходнімі калегамі. Напрыклад, бюджэт адмысловых фондаў ЕС на прасоўванне лакальнай культуры і захаванне спадчыны для памежных рэгіёнаў Польшчы, Беларусі ды Украіны ў 2014−2020 гадах складае амаль € 15 млн. Прыватна-публічнае партнёрства польскіх і беларускіх прадстаўнікоў можа стаць першай прыступкай прэзентацыі Гродзеншчыны суседняму бізнесу.
Права на адукацыю на польскай мове. Польская асвета можа быць каньком Гродзеншчыны, бо новае пакаленне беларускіх палякаў, якое цудоўна арыентуецца ў постсавецкай рэчаіснасці і мае польскамоўную адукацыю, не можа не зацікавіць інвестара з Польшчы. Цяпер жа ў рэгіёне афіцыйна дзейнічаюць дзве школы з польскай мовай навучання. Але мясцовыя актывісты няспынна падкрэсліваюць, што ўлады робяць усё магчымае, каб польскасці ў гэтых школах засталося як найменей.
Неабыякавасць да эміграцыі. Як вядома, людскі капітал адыгрывае вялікую ролю для патэнцыйнага інвестара. З гэтай прычыны змаганне за тое, каб палякі Гродзеншчыны заставаліся ў Беларусі, а не пераязджалі ў Польшчу, падкрэсліць іх значэнне.
Напрыклад, еўрапейцы, нягледзячы на крызіс і незразумелую палітычную будучыню, не баяцца інвеставаць у Каталонію. Польская меншасць можа падкрэсліць аўру выключнасці рэгіёна.
Паводле перапісу 2009 года, толькі 1% палякаў Гродзеншчыны размаўляе па-польску дома, а 5,2% з іх назвала польскую сваёй роднай мовай. Стварэнне ўмоваў для паляпшэння гэтай статыстыкі залежыць ад мясцовых уладаў, бо ў вэрхале разнастайных soft skills веданне моваў па-ранейшаму цэніцца.
Палякі Гродзеншчыны могуць быць разынкай, а не галаўным болем беларускіх чыноўнікаў. Няхай яны атрымоўваюць карты паляка, ездзяць па набыткі ў Беласток, заканчваюць польскія ўніверсітэты, але застаюцца ў Беларусі. Іх кантакты і блізкасць да Польшчы дазволяць польскім інвестарам пачувацца камфортней ці прынамсі прыгледзецца да Гродзеншчыны.
Лічыцца, што складана выбраць падарунак менавіта мужчыну - мужу, сыну, бацьку, партнёру ці сябру. Сітуацыя…
Беларус Алекс Вазнясенскі наведаў Навагрудак як турыст. Мужчыну ўразіла, што горад з багатай гісторыяй знаходзіцца…
Рэстаране-кафэ “Нёманская віціна” ў выглядзе ладдзі - частка канцэпцыі новай гродзенскай набярэжнай, якую абмеркавалі ў…
Аляксей Кажэнаў з'ехаў з Мінску ў 1998-м годзе. Ён атрымаў працу ў Google, стаў дыяканам…
Слэнг пастаянна змяняецца - у апошні час пад ўплывам TikTok. Зразумець яго адразу і ўвесь …
Кожны месяц 22 тоны кававага зерня выязджаюць з Гродна, каб патрапіць на запраўкі па ўсёй…