Карыснае

Як адрасціць прыгожую бараду ў хатніх умовах? Парады ад барбершопа Pride

Барберы Яраслаў і Рома з гарадзенскага барбершопа Pride расказалі «Твайму стылю», што трэба рабіць з барадой у хатніх умовах, каб яна была прыгожай і густой.

1. Зрабіць форму

Калі вы хочаце прыгожую бараду, прынамсі адзін раз вам усё ж давядзецца схадзіць у барбершоп. Там прыбяруць лішнюю расліннасць і нададуць барадзе форму. Пажадана перад гэтым месяц не галіцца, каб была бачная натуральная форма барады, з якой трэба сыходзіць.

2. Падбрываць лішнюю расліннасць

Падтрымліваць форму барады, якую зрабілі ў барбершопе, досыць складана. Амаль немагчыма захаваць контуры барады такімі ж выразнымі. Але падбрываць лішнюю расліннасць трэба.

3. Карыстацца масламі і бальзамамі

Гэта сілкуе скуру і робіць бараду візуальна больш густой і прыгожай. Хаця наконт гэтага ёсць супярэчлівыя меркаванні. Некаторыя лічаць, што сродкі па дагляду за барадой — гэта марнаванне грошай. Але пакуль не паспрабуеш, не даведаешся.

via GIPHY

4. Карыстацца сродкамі для паляпшэння росту барады

Напрыклад, ёсць сродкі на аснове чырвонага перцу. Яны разаграваюць валасяную цыбуліну і прымушаюць валасы расці хутчэй. Набыць іх можна ў інтэрнэце.

5. Расчэсваць

Для гэтага ёсць спецыяльная расчоска, але падыйдзе і звычайная з рэдкімі зубцамі.

6. Час ад часу наведваць барбершоп

Тут прафесіянал будзе падпраўляць форму адрастаючай барадзе.

— Форма барады залежыць ад формы твару, ад гушчыні барады і таўшчыні валасоў у ёй. Таксама барада павінна прыхоўваць недахопы твару. Калі ў вас выцягнуты твар, вам не будзе пасаваць доўгая барада. З шырокімі плячамі не «глядзіцца» пышная барада. Усё вызначаецца на месцы. Самае лепшае — даверыцца прафесіяналу. Галоўныя крытэрыі правільная стрыжкі - завершанаць і правільная геаметрыя, — кажа барбер Рома.

— Росквіт барбершопаў прыйшоўся на ХІХ стагоддзе. А зніклі яны са з’яўленнем станка для галення Gillette. У 1960-х стала вяртацца класіка: акуратныя стрыжкі і барада. Зараз барада стала моднай дзякуючы мадэлям, якія рэкламуюць адзенне. Папулярным стаў вобраз ламберсэксуала — мужчыны з вялікай барадой і, часцей за ўсё ў клецістай кашулі, які стаў процілегласцю метрасэксуала, — кажа барбер Яраслаў.

Дагледжаная барада — упрыгожанне мужчыны ў любым узросце

Падзяліцца

Апошнія запісы

«Каб цябе пярун забіў!» Як неверагодны пярун 90 гадоў таму трымаў у страху Гродзеншчыну

“Каб цябе пярун забіў!” - адзін з найбольш вядомых беларускіх праклёнаў. У 1934 і 1935…

22 красавіка 2025

Гродзенцы адкрылі грыбны сезон. Дзе ў вобласці шукаць смаржкі і іншыя грыбы?

З надыходам цяпла ў заходніх рэгіёнах Беларусі - Гродзенскай і Брэсцкай абласцях - сталі з'яўляцца…

22 красавіка 2025

Аліўкавыя, залатыя і мармуровыя яйкі. Трэнды Tik Tok на Вялікдзень 2025

Змяшаць два знаёмыя спосабы афарбоўкі яек і атрымаць аліўкавы колер, знайсці спосаб з дапамогай хімічнай…

17 красавіка 2025

«Усё жыццё мару, што нехта са сваякоў знойдзецца». Гродзенка расказала, як пасля вайны не змагла з’ехаць у Польшчу і трапіла ў Казахстан

Яніна Міхайлаўна Земба нарадзілася ў Гродне ў 1934 годзе. Падчас нямецкай акупацыі яе маму вывезлі…

10 красавіка 2025

Мільярды еўра — Варшаве, мільёны — Мінску. Параўналі, як Польшча і Беларусь выкарыстоўвалі еўрапейскія гранты

«Еўрасаюз нам не патрэбен!» Гэты наратыў папулярны не толькі ў беларускай прапаганды, але і ў…

9 красавіка 2025

Як з беларускіх зямель даплывалі да Амерыкі 100 год таму: расказвае падкаст «Зямля свабоды»

У пошуках лепшага жыцця тысячы людзей выязджалі з беларускіх зямель больш за сто год таму.…

9 красавіка 2025