Карыснае

Як абараніць правы чалавека на мірных сходах. Парады ад Праваабарончага цэнтру «Вясна»

26 сакавіка ў Гродне плануецца чарговая мірная акцыя пратэсту. 25 сакавіка пройдзе Дзень волі, упершыню за доўгі час дазволены ўладамі.

Як рэагаваць, калі перад табой затрымліваюць удзельніка акцыі, як дапамагчы арыштаваным, і як паспрыяць выкананню правоў чалавека, расказалі валанцёры Праваабарончага цэнтру «Вясна». А таксама запрасілі гродзенцаў у валантэрскую службу «Вясны», каб назіраць за мірнымі сходамі, судамі і выбарамі.

Як мінак можа абараніць правы чалавека?

Паведаміць праваабаронцам. Калі вам здаецца, што вы бачыце на мірным сходзе нейкія парушэнні з боку ўдзельнікаў ці з боку ўлады, — паведаміце ў праваабарончы цэнтр ці праваабарончую арганізацыю. Важна, каб апісваючы працэсы, вы заставаліся максімальна аб’ектыўным і перадавалі інфармацыю так, як яна ёсць. Тады будзе прасцей ідэнтыфікаваць парушэнні правоў чалавека і абараняць іх пасля.

Што рабіць, калі перад вамі беспадстаўна затрымліваюць удзельніка акцыі?

Фота- і відэафіксацыя. Калі вы баіцеся ўмешвацца (а гэта сапраўды можа быць небяспечна), то варта зняць затрыманне на відэа, зрабіць фота, неяк зафіксаваць і апублічыць. А затым перадаць у праваабарончыя арганізацыі. Можна на бяспечнай адлегласці спытаць падставу затрымання гэтага чалавека і яго імя.

Гэта можа выратаваць людзей, як выратавала актывістаў, затрыманых у мінскім тралейбусе. Калі б не было шматлікіх мінакоў і яны не знялі відэа з розных ракурсаў, людзям маглі б прышыць чарговую «крыміналку» за распыленне балонаў у тралейбусе. Дзякуючы відэа мы можам бачыць, што не актывістаў атакавалі, а яны абараняліся. Фота- і відэафіксацыя і своечасовае паведамленне пра парушэнне правоў выратоўвае. Улада карыстаецца інфармацыйным вакуумам, таму яго трэба памяншаць.

Як дапамагчы затрыманым і арыштаваным?

Салідарнасць. Быць салідарнымі з імі і выступаць супраць неправемерных дзеянняў з боку дзяржавы. Спрабаваць звязвацца з блізкімі і сваякамі затрыманых, дапамагаць ім. Вельмі важна даваць падтрымку людзям, якія там знаходзяцца, рэальнай передачкай ці лістом з выказваннем падзякі і салідарнасці.

Як стаць валанцёрам «Вясны»?

Падрабязней з Валантэрскай службай можна пазнаёміцца па спасылцы— там ёсць і анкета валантэра.

Калі вас цікавіць грамадскі кантроль — можаце прайсці Відэакурс. Усё залежыць ад функцый і аб’ему задачаў, якія вы хочаце выконваць. Напрыклад, каб займацца тэхнічнай дапамогай, вам не абавязкова праходзіць навучальную праграму. Калі ж вы хочаце займацца назіраннямі за акцыямі, мірнымі сходамі, судамі, выбарамі, неабходна прайсці папярэдняе навучанне.

Ёсць дыстанцыйны відэакурс, які можна прайсці любы чалавек, дзе б ён не жыў. Па яго выніках неабходна выканаць тэст, які дапаможа замацаваць веды. Потым прадстаўнікі «Вясны» выходзіць на жывы кантакт і могуць быць спакойнымі за чалавека, які будзе знаходзіцца «ў полі»: на мітынгу, у судзе, на выбарчым участку. Бо ў яго ёсць каштоўнаснае разуменне таго, чым ён заёмаецца, і тэарэтычная падрыхтоўка. А таксама разуменне, як паводзіць сябе ў экстраных сітуацыях, якія час ад часу здараюцца.

Якія функцыі выконвае назіральнік падчас мірнага сходу?

Ёсць некалькі функцый, якія выконваюць назіральнікі. Адна з іх — функцыя прысутнасці. Калі яны ўжо сваёй прысутнасцю стымулююць выкананне праў чалавека. Другая функцыя — функцыя фіксавання і маніторынгу. Назіральнік фіксуе ўсё, што адбываецца: лозунгі, расцяжкі, наколькі мірна ўдзельнікі сябе паводзяць, наколькі правільна палітыкі паводзяць сябе падчас інцыдэнтаў, ці ізалююць яны выключна тых, хто не мірна выказвае свае погляды. Таксама пільна яны сочаць і за прадстаўнікамі парваахоўных органаў. Трэцяе функцыя, якая ў Беларусі не працуе, — функцыя медыяцыі: наладжванне сувязі паміж уладай і грамадзянамі і вырашэнне магчымых канфліктаў адразу на месцы. Пакуль з трэцяй функцыяй усё туга, «Вясна» факусуецца толькі на першых дзвюх.

Якія функцыі выконвае назіральнік у судзе?

Суды, як і любая дзяржаўная інстытуцыя, павінна працаваць па канкрэтных алгарытмах і правілах. Назіральнік сочыць за тым, каб выконваліся правы ўсіх удзельнікаў працэсу. Уся інфармацыя павінна быць публічнай і своечасова прадастаўляцца. Суды павінны быць адкрытымі, гэта прапісана ў працэсуальным кодэксе.

Трэба адсочваць, як паводзяць сябе суддзі. Яны часта не прытрымліваюцца прынцыпу незалежнасці і прынцыпу спаборнасці, то бок не прадастаўляюць магчымасці дзвюм бакам быць роўнымі ў працэсе. Не заслухоўваюцца і вельмі па-рознаму кваліфікуюцца доказы аднаго і іншага боку. Калі мы маем сітуацыю з нейкай палітычнай справай, суд часта паводзіць сябе неаб’ектыўна і выступае на баку правааходных органаў.

Ці ёсць праца ў валанцёрскай камандзе «Вясны» для людзей з рэгіёну?

Ёсць. У кожным месцы, дзе ёсць улада і чалавек, верагодна існуе парушэнне правоў чалавека. Нам вельмі важна, каб у кожным месце знаходзіліся людзі, якія разумеюць, што такое правы чалавека, як яны павінны працаваць. І затым пры парушэннях правоў вырашаць іх або на лакальным узроўні, бо з іншымі арганізацыямі, якія маюць на гэта рэсурсы. Да таго ж, мы маем 15 рэгіянальных прадстаўнікоў

[irp posts="5926″ name="10 крокаў да дэмакратыі. Алесь Белы аб тым, як развіваць рэгіёны ў Беларусі"]

[irp posts="3094″ name="Выбарчая машына — насамрэч машына. Як лічаць галасы на прэзідэнцкіх выбарах у Злучаных Штатах"]

Падзяліцца

Апошнія запісы

Парасон, халат, check-up здароўя. 11 ідэй, што падарыць мужчыну на свята

Лічыцца, што складана выбраць падарунак менавіта мужчыну - мужу, сыну, бацьку, партнёру ці сябру. Сітуацыя…

20 снежня 2024

«Навявае сплін і абурэнне». Беларус наведаў Навагрудак і расчараваўся — горад запушчаны, а сэрвіс не развіты

Беларус Алекс Вазнясенскі наведаў Навагрудак як турыст. Мужчыну ўразіла, што горад з багатай гісторыяй знаходзіцца…

18 снежня 2024

Віціна, дракар ці славянскае фэнтазі? Чаму праект рэстарана-ладдзі на Нёмане выклікае пытанні

Рэстаране-кафэ “Нёманская віціна” ў выглядзе ладдзі - частка канцэпцыі новай гродзенскай набярэжнай, якую абмеркавалі ў…

18 снежня 2024

Дыякан, хакер і шматдзетны бацька. Як беларус выканаў амерыканскую мару

Аляксей Кажэнаў з'ехаў з Мінску ў 1998-м годзе. Ён атрымаў працу ў Google, стаў дыяканам…

17 снежня 2024

Усяслаў Чарадзей — квадробер, а Францішка Уршуля Радзівіл — найк про. Тлумачым моладзевы слэнг на гістарычных постацях

Слэнг пастаянна змяняецца - у апошні час пад ўплывам TikTok. Зразумець яго адразу і ўвесь …

9 снежня 2024

Можна пакаштаваць на большасці заправак. Як у Гродне пражаць каву для ўсёй Беларусі

Кожны месяц 22 тоны кававага зерня выязджаюць з Гродна, каб патрапіць на запраўкі па ўсёй…

9 снежня 2024