Людзі і справы

«Я знайшоў сябе ў працы з убогімі». Выпускнік Гродзенскай духоўнай семінарыі пра місію ў Бразіліі

Дыякан Андрэй Бялаблоцкі нядаўна вярнуўся з Паўднёвай Амерыкі, дзе быў на паўгадавой практыцы. Будучы святар распавёў grodnensis.by пра новыя спосабы евангелізацыі, адметнасці мясцовых вернікаў і сутнасць місіянерства.

Запавет міласэрнасці

Мінулым летам дк. Андрэю давялося пазнаёміцца з кс. Антанэла Гадэду — заснавальнікам супольнасці «Запавет Міласэрнасці» ў Бразіліі. Члены гэтай арганізацыі ўжо на працягу 16-ці гадоў дапамагаюць вярнуцца да нармальнага жыцця заблукалым і патрабуючым.

«Я быў моцна ўражаны, даведаўшыся аб новых спосабах евангелізацыі, — распавядае дыякан. У рамках супольнасці „Запавета міласэрнасці“ існуюць розныя „дамы місіянераў“, якія займаюцца адпаведнай для іх харызмата дзейнасцю. Ёсць „дом тэатралаў“, які ставіць мюзіклы і паказвае іх на вуліцах горада. „Дом для дзяцей з вуліцы“, дзе бяздомныя хлопцы і дзяўчаты бясплатна жывуць і вучацца да асягенння 18-гадовага ўзросту. Мужчынскія і жаночыя „дамы для людзей з залежнасцямі“, дзе тыя працуюць і збіраюцца на супольнай малітве. Ёсць місіянеры, якія раздзяляюць усе цяжкасці жыцця з бяздомнымі людзьмі, нават начуюць разам з імі на вуліцы. А сродкі, атрыманыя з ахвяраванняў, выдаюць на дапамогу ўбогім».

Пасля знаёмства з заснавальнікам супольнасці дк. Андрэй на працягу шасці месяцаў праходзіў фармацыю ў «Доме падрыхтоўкі місіянераў» недалёка ад Сан-Паўлу, што ў Бразiлii.

Вулічная евангелізацыя

Як адзначае будучы святар, будні ў супольнасці выглядаюць аднолькава. Тры разы ў дзень харчаванне (на два з якіх традыцыйна падаюць рыс з фасоляй), гадзіннае разважанне Божага Слова, адарацыя Найсвяцейшага Сакраманту, вучэбныя заняткі, фізічныя працы і св. Імша на заканчэнне. На выхадных жыхары «Дома» радзяляюцца на групы і выходзяць у горад, дзе на працягу двух дзён евангелізуюць мясцовае насельніцтва.

«Мне пашчасціла працаваць амаль з кожнай групай, — узгадвае дыякан.— Я прапаведваў у жаночай вязніцы і калоніі для малалетніх, наведваў школы, універсітэты і бальніцы, евангелізаваў блудніц і бяздомных, на працягу трох месяцаў жыў у фавэле».

Бразілія — краіна, вядомая фавэламі, шматлікай колькасцю трушчобаў з высокім узроўнем злачыннасці і крайняй беднасцю. Большасць дамоў збудаваны з матэрыялаў, знойдзеных на сметніку, або з крадзенай сыравіны. Некаторыя людзі жывуць проста на голай зямлі. Фавэлы моцна кантрастуюць з багатымі раёнамі горада. З боку дзяржавы спробы палепшыць сацыяльнае становішча людзей у трушчобах падымаліся толькі ў сувязі з правядзеннему краіне грандыёзных міжнародных мерапрыемстваў.

«Я знайшоў сябе менавіта ў працы з убогімі, — гаворыць дк. Андрэй. — Начаваў разам з імі на вуліцы, стрыг валасы і галіў бароды, дзяліў з імі ежу. Гуляў з дзецьмі ў футбол пустой бутэлькай і катаў іх на сваіх плячах. За гэта атрымаў прозвішча „tio legal“ („класны дзядзька“). Меў цудоўную магчымасць не толькі дзяліцца любоўю з тымі, хто сапраўды гэтага патрабуе, але і выйсці з уласнай зоны камфорту».

Свядомыя веры

Хрысціяне ў Бразіліі складаюць 87% насельніцтва, 64% з іх — каталікі. «Бразільцы ганарацца сваёй верай. Можна заўважыць, што многія магазіны, рэстараны, цырульні, шпіталі і школы носяць імёны святых. Мясцовыя жыхары актыўна задзейнічаны ў жыцці Касцёла. Аднойчы мне давялося прымаць удзел ва ўсяночным малітоўным трыванні на гары Каркавада пад статуяй Хрыста Адкупіцеля. У набажэнстве ўдзельнічала шмат маладзёнаў. Мне было даручана блаславіць на досвітку прысутных вернікаў і горад Рыа. Фотаздымак скажа больш, чым словы», — гаворыць з усмешкай дыякан.


У краіне шмат касцёлаў. Але ў некаторыя парафіі ксёндз даязджае 1−2 разы ў месяц, таму вернікі самастойна дбаюць пра святыні. «Бразільцы тэмпераментныя людзі. Яны літаральна выпраменьваюць энергію, што заўважна і на Імшах. Кожная літургія суправаджаецца ігрой на гітары і бадзёрымі рухамі ў хвіліны спеву. Дарэчы, падчас побыту ў Бразіліі мне толькі два разы давялося пачуць гукі аргана ў касцёле», — адзначае дк. Андрэй.

Місіянер — у кожным

Сёння будучы святар упэўнены, што для таго, каб быць місіянерам, неабавязкова ехаць на край свету. «У Беларусі наўрад давядзецца спаць на вуліцы, але досвед, атрыманы ў Бразіліі, дапамог мне зразумець, што святара робяць місіянерам не экстрэмальныя ўмовы. Ксёндз дае сведчанне Бога ўсім сваім жыццём, — падкрэслівае дк. Андрэй. — Дарэчы, распаўсюджванне Добрай Навіны залежыць ад усіх нас. Місіянерам можа быць кожны, хто праяўляе любоў у стаўленні да бліжняга там, дзе ён вучыцца, працуе або адпачывае — жыве».

Дк. Андрэй Бялаблоцкі выказвае падзяку біскупу Аляксандру Кашкевічу за дазвол і бласлаўленне на місію ў Бразіліі, а таксама а. Антанэлу Гадэду і Энрыке Порку за магчымасць практыкі і карыстання плёнам службы ў супольнасці «Запавет міласэрнасці».

Падзяліцца

Апошнія запісы

Парасон, халат, check-up здароўя. 11 ідэй, што падарыць мужчыну на свята

Лічыцца, што складана выбраць падарунак менавіта мужчыну - мужу, сыну, бацьку, партнёру ці сябру. Сітуацыя…

20 снежня 2024

«Навявае сплін і абурэнне». Беларус наведаў Навагрудак і расчараваўся — горад запушчаны, а сэрвіс не развіты

Беларус Алекс Вазнясенскі наведаў Навагрудак як турыст. Мужчыну ўразіла, што горад з багатай гісторыяй знаходзіцца…

18 снежня 2024

Віціна, дракар ці славянскае фэнтазі? Чаму праект рэстарана-ладдзі на Нёмане выклікае пытанні

Рэстаране-кафэ “Нёманская віціна” ў выглядзе ладдзі - частка канцэпцыі новай гродзенскай набярэжнай, якую абмеркавалі ў…

18 снежня 2024

Дыякан, хакер і шматдзетны бацька. Як беларус выканаў амерыканскую мару

Аляксей Кажэнаў з'ехаў з Мінску ў 1998-м годзе. Ён атрымаў працу ў Google, стаў дыяканам…

17 снежня 2024

Усяслаў Чарадзей — квадробер, а Францішка Уршуля Радзівіл — найк про. Тлумачым моладзевы слэнг на гістарычных постацях

Слэнг пастаянна змяняецца - у апошні час пад ўплывам TikTok. Зразумець яго адразу і ўвесь …

9 снежня 2024

Можна пакаштаваць на большасці заправак. Як у Гродне пражаць каву для ўсёй Беларусі

Кожны месяц 22 тоны кававага зерня выязджаюць з Гродна, каб патрапіць на запраўкі па ўсёй…

9 снежня 2024