Горад

«Я адзін ведаю, дзе закапаны нямецкі матацыкл». Гродзенец з Вільні пра пасляваенную гісторыю Гродна

Пасля таго, як Hrodna.life распавёў пра гродзенца Алексанра Свідэрскага, які сцвярджае, што на вуліцы Валковіча яго дзед пасля вайны закапаў нямецкі БТР, да нас звярнуўся яшчэ адзін гродзенец, які запэўнівае ў праўдзівасці ягонай гарадской легенды. Уладзімір Фрыдрыхсан жыве ў Вільні. Ён таксама ведае адно месца ў Гродне, дзе закапана нямецкая тэхніка. Дакладнага месца Уладзімір раскрываць пакуль не хоча. Маўляў, чакае зручнага моманту.

Адзіны чалавек, хто ведае пра матацыкл

Уладзімір Фрыдрыхсан — дзіця вайны, нарадзіўся ў Расіi, але ў пасляваенныя гады апынуўся ў Гродне. Ён вельмі добра памятае тагачасны горад.

«Жылі мы на вуліцы Талстога, што каля Горкага і гасцініцы „Беларусь“. Дзяцінства ў нас было незвычайнае — знаходзілі зброю, розную ваенную тэхніку, — распавядае пенсіянер. — Аднойчы мой сусед Тадэвуш Сасiмовiч распавёў мне дзіўную гісторыю: нібыта яго сваякі зацягнулі да сябе на ўчастак нямецкі матацыкл, які пасля закапалі, а ў будучыні планавалі адкапаць. Але гэтага не адбылося, бо яго сям’я пераехала ў Беласток. Сам ён ужо памёр, а я, хоць і жыву ў Вільні, але застаюся адзіным чалавекам, хто ведае гэтую незвычайную гісторыю i гэтае месца ў Гродне».

Пакуль матацыкл закапаны — гэта проста гарадская легенда

Пасля пераезду Сасімовічаў у Беласток, дом дастаўся іншым людзям, але Уладзімір лічыць, што матацыкл за гэты час нiхто так і не выкапаў.

«У Гродна я часта прыязджаю, бо тут у мяне ёсць участак. Доўгі час я спрабаваў купіць дом, дзе раней жылі Сасімовічы і я. Але ўладальнік прадаваць яго мне не захацеў. Цяпер там ужо новы гаспадар. Знаёмыя распавядалі, што былы ўласнік перад продажам перакапаў усю тэрыторыю ў пошуках чагосьці. Магчыма, і ён ведаў пра гэты нямецкі матацыкл?»

Новая гасцініца «Беларусь» на вулiцы Горкага, на месцы старых дамоў. 1960-я гг.
Уладзімір упэўнены, што матацыкл і цяпер знаходзіцца ў зямлі. Каб шукаць яго, трэба знайсцi старыя карты ці планы і ўдакладніць месца, дзе знаходзіліся старыя адрыны Сасімовічаў.

«Магчыма, ад матацыкла ўжо нічога не засталося. Але я ўпэўнены, што нешта будзе. Калі даведаюся пра дакладнае месца, паспрабую абследаваць тэрыторыю адмысловымі апаратамі. А пакуль закапаны матацыкл — гэта проста легенда пасляваеннага горада».

Долары «амерыканскага» шахцёра спалілі ў двары на Горкага

Пенсіянер перакананы, што ў Гродне мноства таямніц і сакрэтаў, але яны на тое і існуюць, каб раскрывацца толькі ў патрэбны момант. Адну з цiкавых гісторый свайго дзяцінства Уладзімір вырашыў расказаць.

«Мы жылі на ўскраіне горада. Я быў маленькі і памятаю, як у нас у агародзе апынуўся чамадан з доларамі. Нехта з дзяцей знайшоў на гарышчы старога дома схаваны чамадан і вынес яго на вуліцу. Мая мама як убачыла грошы, адразу ж распаліла вогнішча і ўсё пачала спальваць.

Гродзенцы каля аднаго з дамоў, што стаялі на месцы сучаснага рэстарана «Беларусь», 1950-я гг.
У тыя гады за адзін долар маглі пасадзіць. Таму людзі баялiся. Але ў Вільні ў мяне дагэтуль застаўся долар з таго чамадана, здаецца, банкнота 1914 года".

Уладзімір лічыць, што грошы маглі належаць сям'і «амерыканскага» шахцёра. Да вайны на месцы гасцініцы «Беларусь» стаяў вялікі двухпавярховы чорны дом гэтага чалавека, які ездзіў на заробкі ў Штаты. Побач з яго катэджам быў яшчэ адзін дом, але пасля прыходу савецкай улады пабудовы былі канфіскаваныя, а сям’я не змагла ці не паспела забраць свае грошы.

Падзяліцца
Меткі: гісторыя

Апошнія запісы

Парады Караеву: топ-5 месцаў Гродна і вобласці, якія можна ўзяць штурмам

У Слоніме і Лідзе плануюць паўтарыць гродзенскі "штурм Рэйхстага". На думку старшыні Гродзенскага аблвыканкама Юрыя…

13 мая 2025

«Раней падумалі б: пацыенту мроіцца, што яго праследуе псіхіятр». Як беларускія ўрачы працуюць у Польшчы і нават сустракаюць былых падапечных

Штораніцы поўныя цягнікі вязуць жыхароў Прушкава, што пад Варшавай, на працу ў сталіцу. Але ёсць…

10 мая 2025

«Скажуць раздаваць сцяжкі — раздам». Задалі адны і тыя ж пытанні выпускніцам ВНУ з Беларусі і Польшчы

Навучальны год набліжаецца да канца, і хутка выпускнікі будуць абараняць дыпломы і здаваць апошнія экзамены.…

6 мая 2025

Дапамога адрозніваецца ў 33 разы. Параўналі, як Польшча і Беларусь змагаюцца з беспрацоўем

У Польшчы беспрацоўныя атрымліваюць штомесячную дапамогу каля 1500 злотых (або прыкладна 400 долараў) на рукі.…

5 мая 2025

ВНУ Гродна змагаюцца з «моладзевым экстрэмізмам» па прыкладзе Расіі: шукаюць скінхэдаў, металістаў і спартсменаў

Як стаць маладым экстрэмістам? Быць "залатой моладдзю", слухаць хардкор і насіць клятчастую понамку. Так лічаць…

30 красавіка 2025

Сцэна пад «Дажынкі» vs хуткая дапамога на матацыкле. Параўналі, як у Беларусі і Польшчы падтрымліваюць грамадзянскія ініцыятывы

Хочаце новую дзіцячую пляцоўку непадалёк ад дома? Ці лічыце важным правесці ў сваім горадзе кампанію…

29 красавіка 2025