Кароль польскі і вялікі князь літоўскі Стэфан Баторый памёр у Гродне зусім нечакана — у той самы час, калі ў свеце здабыў імідж магутнага ваяра. Скончыўшы з карысцю для краіны доўгую і цяжкую вайну з Маскоўскім царствам, ён не збіраўся спыняцца, бо надта яму хацелася стаць найвялікшым каталіцкім каралём Еўропы ды яшчэ больш праславіць сябе ў вяках.
А што, калі б ён тады перамог хваробу? Калі б знайшоўся цудоўны сродак, які вылекаваў бы караля і дазволіў таму кіраваць краінай яшчэ гадоў 20? Разам з еўрапейскім беларускім выдавецтвам Gutenberg Publisher мы зазірнулі ў чароўны крышталёвы шар, каб адказаць на пытанне: «А што, калі б?».
Позні вечар 12 снежня 1586 года. У Гродне ідзе мокры снег, парывамі дзьме моцны халодны вецер. Канцлер Леў Сапега і гетман Ян Замойскі ўважліва прыслухоўваюцца да гукаў за дзвярыма каралеўскіх пакояў, але з-за ветру за вокнамі ды патрэсквання дроваў у замкавай печы не чуваць нічога.
Высокія чыноўнікі Рэчы Паспалітай вельмі заклапочаныя. За некалькі дзён да таго кароль паехаў на паляванне ў Кундзінскія лясы і вярнуўся адтуль стомлены, прамоклы ды змёрзлы. Нейкі час у яго трымалася тэмпература, але кароль, традыцыйна саграваючыся падагрэтым віном, патроху дайшоў да сябе і лёг спаць. Аднак ужо ноччу ён, вяртаючыся з прыбіральні, упаў, моцна пабіўшыся.
Караля паклалі ў ложак і, нягледзячы на ўсе высілкі лекараў-італьянцаў, яму станавілася толькі горш. Ніякай палёгкі не прынеслі яму ні спецыяльныя канфіцюры, ні настоі чэмера ды ландышу, ды ўрачы толкам і не ведалі, на што хварэе кароль — меркавалі, што гэта прастуда, астма, ці нават эпілепсія…
У поўным адчаі да манарха дапусцілі знахара, якога добра ведаў найлепшы ляснічы караля. Вось і пераварочвалі свае цяжкія думкі Сапега ды Замойскі ў цішыні каралеўскіх сеняў на другім паверсе толькі што пабудаванага гродзенскага замка.
— І як мы толькі дапусцілі да караля гэтага чарадзея, усё ж марна, — сказаў Сапега.
— Ну, спадзяванні марныя, ды і кароль давярае таму ляснічаму, адзін мой чалавек пры двары нават казаў, што ў яго вельмі прыгожая дачка, — адказаў яму Замойскі.
— Гэта я ведаю, але жаночая прыгажосць наўрад ці каралю цяпер дапаможа, — нявесела ўсміхнуўся абазнаны ва ўсім вялікі канцлер літоўскі.
За дзвярыма ў каралеўскія пакоі пачуўся нейкі шум, яны адчыніліся і побач з высокапастаўленымі чыноўнікамі праслізнуў чалавек у капелюшы, з-за якога не было бачна твару. За ім прайшоў высокі гайдук у венгерскай вопратцы.
Дзверы ўжо не зачыняліся. У дзвярным праёме з’явілася постаць аднаго з каралеўскіх лекараў. Твар у яго быў стомлены, той не спаў ужо некалькі сутак. Ён некалькі імгненняў моўчкі, заглыблена ў сябе, пазіраў на Сапегу і Замойскага, а потым, паказваючы на дзверы, за якімі знік чалавек у капелюшы, прамовіў: «Гэты чарадзей рабіў каралю прымочкі з нейкіх грыбоў і апалай лістоты, паіў нейкімі сваімі травамі. І ўладар пачаў папраўляцца. Стэфан Баторый спажывае вячэру з апетытам і пасля чакае вас да сябе».
Пасля выздараўлення Стэфан Баторый працягнуў рэалізацыю сваіх каротка- і доўгатэрміновых планаў. Галоўным доўгатэрміновым яго праектам было стварэнне магутнай антыасманскай кааліцыі, у якую, апрача іншых, ён хацеў уцягнуць і Маскоўскую дзяржаву.
Новы маскоўскі цар Фёдар, сын Івана Грознага, быў чалавекам хваравітым і не хацеў уцягваць сваю краіну ў чарговую вялікую вайну. Таму Баторыю ўдалося дамовіцца аб вечным міры з Масковіяй, галоўным дасягненнем якога было стварэнне фармальна незалежнага Смаленскага княства. Яно станавілася як бы буферам паміж Рэччу Паспалітай і Масковіяй, краінай, адкрытай для гандлю з абодвух бакоў.
Баторыя не звязвалі ніякія дынастычныя пытанні ў Швецыі. Таму ён дамовіўся, што Лівонія засталася ў сферы ўплыву шведаў, аднак і Рэчы Паспалітай і Масковіі назаўжды былі забяспечаныя гандлёвыя правы ў Прыбалтыцы.
А вось з Прусіяй прыйшлося ваяваць. Нямецкія ўладары адмовіліся прызнаваць уладу караля і хацелі перайсці пад уладу імператара Свяшчэннай Рымскай імперыі. Кароткі вайсковы паход на Каралявец прывёў да таго, што прусы сталі ваяводствам Кароны Польскай. Каралеўства Прусія ніколі больш не паўстала. Імперскія войскі не прыйшлі на дапамогу немцам з Прусіі, сутыкнуўшыся ў відавочнай пагрозай з боку туркаў, якія аб’явілі аб планах хуткага паходу на Вену. Злыя языкі казалі, што Баторый такі пераадолеў нянавісць да асманаў ды такі дамовіўся з імі супраць германскага імператара, але дакладна таго аніхто не ведаў.
Стэфана Баторыя абрала каралём шляхта. На той момант выбары манарха ў Рэчы Паспалітай яшчэ не былі адпрацаваныя, і за карону былі спрэчкі. Польскія магнаты і прымас Польшчы («першы сярод роўных» польскі архіепіскап) валюнтарыстычна абралі на трон Максімільяна II Габсбурга. Гэта абурыла шляхту, якая насуперак магнатам і касцёлу абвясціла каралевай Ганну Ягелонку. Ёй адразу знайшлі мужа — сяміградскага (трансільванскага) князя Стэфана Баторыя.
Адчуць сябе шляхціцам можна ў настольнай гульні «Шляхта. The Nobility» ад еўрапейскага беларускага выдавецтва Gutenberg Publisher.
Гэта прыгожа выдадзеная стратэгічная гульня на тэму беларускай гісторыі з лёгкім водарам фэнтэзі: алхіміяй, скарбамі і выштукаванай зброяй. Да гульні далучаная кніжачка з біяграфіямі знакамітых постацей.
Гульня «Шляхта. The Nobility» пасуе кожнаму: яна не патрабуе ведання Беларусі, мае просты механізм, беларускасці ёй надае мастацкі складнік.
Хочаце набыць добрую беларускую кніжку? Знайсці якасны падарунак для сяброў? Выдаць свой беларускі друкаваны праект? Звяртайцеся да выдавецтва Gutenberg Publisher.
Унутры Рэчы Паспалітай кароль аб’явіў аб стварэнні дзяржаўнага казацкага войска, аўтаномія якога пастаянна пашыралася. Да пачатку XVII ст. можна было казаць аб пераўтварэнні Рэчы Паспалітай у трыадзіную дзяржаву з Кароны Польскай, Літвы і Русі. Правы праваслаўных, кальвіністаў і нават іўдзеяў былі абаронены і недатыкальныя.
Кароль амаль увесь час свайго ўладарання праводзіў у Гродне, таму горад над Нёманам фактычна пераўтвараўся ў найважнейшы адміністрацыйны і транспартны вузел Рэчы Паспалітай. Ужо ў 1605 годзе праз Нёман быў узведзены каменны мост, пабудавана цалкам брукаваная дарога ў Варшаву і Вільню. З Путрышак быў пушчаны водаправод, які забяспечыў горад чыстай вадой. Кароль загадаў злучыць каналам раку Прыпілію, больш вядомую цяпер як Татарка, прыток Ласасянкі, і Бобр, які праз большыя рэкі ўпадае ў Віслу.
Схаванае ў лясах мястэчка Ліпск стала найважнейшым портам. Гродзенскія прыстані пабачылі караблі з Віслы і Балтыйскага ўзбярэжжа, нават з Гданьска, дзе месцічы, якія раней так не хацелі бачыць Баторыя каралём, цяпер выбілі спецыяльны медаль. На адным баку яго была выява караля, а на другім — карта, дзе рэкамі злучаліся два найважнейшыя гандлёвыя гарады краіны — Гданьск і Гродна.
Іншыя тэксты з серыі «А што, калі б?..»
Гродна пакрываўся мураванымі будынкамі месцічаў, палацамі шляхты, праваслаўнымі і каталіцкімі святынямі. Удзячныя гродзенскія яўрэі, якім талерантны кароль даў нечуваныя прывілеі, збудавалі ў Гродне самую вялікую ў Еўропе сінагогу і адкрыта называлі горад над Нёманам новым Ерусалімам.
Баторыю так і не ўдалося стварыць шырокую антытурэцкую кааліцыю і вызваліць сваю родную Венгрыю ад асманаў. Аднак дзякуючы яго дальнабачнасці і талерантнасці Рэч Паспалітая стала дзяржавай, моцнай не толькі ў ваенных адносінах, але і вельмі ўмацаванай унутрана. Яна пераўтварылася, фактычна, ва ўнікальную ў тагачаснай Еўропе дзяржаву, якая нівелявала рэлігійныя і нацыянальныя супярэчнасці.
Памёр Стэфан Баторый 27 верасня 1605 года, і быў урачыста пахаваны ў касцёле найсвяцейшай Дзевы Марыі на Гродзенскім рынку, дзе ягонае цела спачывае да сённяшняга дня. Навокал касцёла раскінуліся старадаўнія карпусы самага старога ўніверсітэта Беларусі, закладзенага Баторыем яшчэ ў 1600 годзе.
Лічыцца, што складана выбраць падарунак менавіта мужчыну - мужу, сыну, бацьку, партнёру ці сябру. Сітуацыя…
Беларус Алекс Вазнясенскі наведаў Навагрудак як турыст. Мужчыну ўразіла, што горад з багатай гісторыяй знаходзіцца…
Рэстаране-кафэ “Нёманская віціна” ў выглядзе ладдзі - частка канцэпцыі новай гродзенскай набярэжнай, якую абмеркавалі ў…
Аляксей Кажэнаў з'ехаў з Мінску ў 1998-м годзе. Ён атрымаў працу ў Google, стаў дыяканам…
Слэнг пастаянна змяняецца - у апошні час пад ўплывам TikTok. Зразумець яго адразу і ўвесь …
Кожны месяц 22 тоны кававага зерня выязджаюць з Гродна, каб патрапіць на запраўкі па ўсёй…