Людзі і справы

«Адзначым вяселле на лоджыі». Як бяруць шлюб гродзенцы падчас каранавіруса

Алег і Алёна Арлукевіч распісаліся яшчэ зімой. Абвянчацца ў касцёле і адсвяткаваць вяселле планавалі 25 красавіка. Каранавірус парушыў іх планы. Збіраць гасцей стала небяспечна, а падарожнічаць «на выспы» — забаронена. Hrodna.life даведаўся, ці не перастануць гродзенцы жаніцца падчас пандэміі і якімі могуць стаць вяселлі на самаізаляцыі.

«Упэўненасці ў заўтрашнім дні няма»

Яшчэ на мінулым тыдні ўсё ішло паводле плану. У пары была дамова з кафэ на зручную дату. З вядучым абмеркавалі сцэнарый свята, а з дэкаратарамі выбралі ўпрыгажэнні для залы. Нават гэты артыкул пра вяселле быў ужо звярстаны. Усё змянілася літаральна ўчора.

«З кафэ мы ўсе адмяняем, — напісала Алёна 11 красавіка. — Людзі рэальна баяцца. Засталіся толькі чатыры чалавекі, хто згодны прыйсці. Гэта мае бацькі і бацькі Алега. Мы адмяняем ўсё, акрамя вянчання. Будзем я і муж. Мой брат і яго дзяўчына засведчаць гэтую падзею. Мы павянчаемся, а потым пасядзім на дачы, на лоджыі. Астатняе небяспечна».

Адзінае, што засталося ад запланаванага ўрачыстага сцэнарыя — цырымонія ў касцёле. «Шлюб мы адмяняць не будзем, толькі, калі закрыюць храмы, або абвесцяць каранцін. Пакуль не зачыняецца касцёл, мы не засмучаныя», — кажа Алена.


Чытай таксама: Сукенка-торт ці капялюш з бантам? У чым бралі шлюб гродзенкі ХХ стагоддзя


Хочацца першы танец, вечар гэты хочацца, каб усё было арганізавана, каб было свята. Так, хочацца. Але гэтага не будзе.

ЗАГС: «Калі заява ёсць, вяселле павінна адбыцца»

Ксенія Падліпская, начальнік аддзела ЗАГС на Віленскай кажа, што пакуль не заўважыла моцнага ўплыву эпідэміі. За тры першыя месяцы мінулага года было зарэгістравана 230 шлюбаў. У 2020 годзе за такі ж перыяд — 195. На думку Ксеніі, каранавірус тут не пры чым. У высакосныя гады заўсёды жэняцца менш. Адмены вяселляў у ЗАГСе не было. Перанесці даты рэгістрацыі папрасілі толькі 4 пары.

«Мы чакалі, што здарыцца бум [пераносаў], але пакуль гэтага не бачым. На 24−25 красавіка ніводзін запіс не выкраслены. На рэгістрацыю 24 красавіка пададзена 21 заява, на 25 — 18. Калі заява ёсць, вяселле павінна адбыцца».

Хочам увесці абмежаванні, але гэта наша асабістая «хацелка»

Па словах кіраўніцы ЗАГСа, афіцыйных распараджэнняў па правілах працы падчас эпідэміі яшчэ не было. «У Мінску ёсць афіцыйныя дакументы, якія абмяжоўваюць колькасць людзей [на рэгістрацыі]. У нас такога няма. Мы будзем маладых арыентаваць, каб каля 10 чалавек было».

Зала ў ЗАГСе на Віленскай вялікая і ёсць магчымасць размясціць дзясятак гасцей на бяспечнай адлегласці адзін ад аднаго. Складанасць паўстане хутчэй з тымі парамі і гасцямі, якія ў холе чакаюць чаргі на рэгістрацыю. «Хочам зрабіць, каб людзі тут не стаялі, каб вяселле ўвайшло і выйшла. Не ведаю, як гэта будзе тэхнічна — у нас уваход вельмі вузкі, абмежаванае памяшканне».

Свет выратуе толькі каханне. У тым ліку і ад каранавіруса

Ксенія распавяла, як разам з калегамі думалі над магчымасцямі дыстанцыйнай працы праз месэнджары: «Гатовыя былі асабістыя нумары пазначыць. Але мы не зможам, размаўляючы па тэлефоне, афармляць дакументы. Ёсць маса нюансаў на этапе падачы. Пры заяўным прынцыпе гэта немагчыма».

Пакуль вырашылі часцей дэзінфікаваць дзвярныя ручкі, мыць рукі і працаваць у пальчатках, піць гарачую гарбату і верыць у тое, што ўсё будзе добра.


Чытай яшчэ: Януш і Яніна. Гродзенскі стыляга і паненка з вёскі Ягадка расказалі, як пражыць паўвеку ў згодзе


«Людзі сустракаюцца, закохваюцца і жэняцца — так было і будзе. Кажуць, што прыгажосць выратуе свет. Гэта поўная лухта. Я кажу на кожнай цырымоніі: свет выратуе толькі каханне. У тым ліку ад каранавіруса», — кажа Ксенія.

«Офіс на каранціне, але адмен амаль няма»

Вясельнае агенцтва, дзе працуе арганізатарка ўрачыстасцяў Святлана Мішына, цяпер перайшло на аддаленую працу. Але гэта не адмяніла падрыхтоўку вяселляў. Пакуль, па словах Святланы, на працу ўплываюць толькі зачыненыя мяжы. «Хтосьці з маладых або важныя для іх госці цяпер не могуць прыехаць у Беларусь. Таму дзве пары перанеслі вяселлі на восень. Па летніх урачыстасцяў пакуль усё ў сіле».


Читай ещё: Каханне з акцэнтам. Лара знайшла каханне па скайпе і з французскім мужам будуе Версаль на дачы


Вядучы вяселляў Уладзімір Зубелік таксама пацвярджае: для гродзенцаў эпідэмія — не падстава адкладаць вяселле. «Людзі сочаць за развіццём сітуацыі, але адмен амаль няма. Вяселлі з красавіка і мая перанеслі на верасень — кастрычнік. Ідэю адзначыць вяселле ў анлайне пакуль не разглядаюць».

Ёсць план Б: «Астравы адмяняюцца, мядовы месяц правядзем на дачы»

За тыдзень да вяселля Алёна і Алег кажуць, што сітуацыю адпусцілі. «Трывога нас пакінула. Паніка не ахоплівае. Як будзе, так будзе…»

Планы паляцець на выспы пара адклала да лепшых часоў. Зараз думаюць, як нясумна правесці свой мядовы месяц.

«Я ведаю, што многія не пераносілі ўрачыстасць, — кажа Алена. — У кожнага свае прыярытэты, але на ўсё воля Божая. Наш мядовы месяц замест гарачых краін пройдзе на дачы. Будзе новы вопыт, гэта таксама цікава».


Чытай яшчэ:

До 18 вызовов в день. Как изменилась работа врача в поликлинике из-за коронавируса

Навошта ў касцёле 150 лялек. Як у Гродне стварылі самую вялікую рухомую батлейку

Падзяліцца

Апошнія запісы

«Я і цяпер не згублюся ў Гродне». Пагутарылі з рэпатрыянтам, які пераехаў у Польшчу ў 1946 годзе, але дагэтуль памятае родны горад

Генрык Усціла нарадзіўся ў 1929 годзе ў Гродне на вуліцы Брыгіцкай. У 1935 годзе яго…

21 лютага 2025

«Нам з вамі нельга мець ніякіх сувязей». З’ездзілі ў Белавежскую пушчу, падзеленую агароджай, і даведаліся, што адбываецца па абодва бакі

Агароджа на мяжы Польшчы і Беларусі дзеліць Белавежскую пушчу на дзве часткі. Па абодва бакі…

19 лютага 2025

«Пасведчанне аб шлюбе парвалі пры сварцы». Як беларусы (не) разводзяцца ў эміграцыі

Ягор з партнёркай перажылі тры пераезды і вайну, і калі вонкавага лайна стала менш -…

18 лютага 2025

Забойства інжынера Кёніга. Як у Гродне 100 гадоў таму расследавалі гучную справу

Сто гадоў таму ў Гродне адбылося самае гучнае забойства 1925-га: у цэнтры гораду забілі вядомага…

17 лютага 2025

Дзень Сябровак замест Валянцінава дня. А вы ведалі, што адзначаюць 13 лютага?

Напярэдадні Дня святога Валянціна ўсё больш жанчын у свеце адзначаюць Дзень Галентайна - жаночага сяброўства.…

13 лютага 2025

Казюкі ў парку, блін-тусоўка і па пудзілу на кожны дзень. Дзе ў Гродне адсвяткаваць Масленіцу-2025

Масленіца ў гэтым годзе прыпадае на 2 сакавіка, а масленічны тыдзень пачынаецца з 24 лютага.…

12 лютага 2025