Карыснае

Выбарчая машына — насамрэч машына. Як лічаць галасы на прэзідэнцкіх выбарах у Злучаных Штатах

Завяршальны акорд выбарчай кампаніі, што сёлета ішла ў Злучаных Штатах і завяршылася выбарамі 8 лістапада, гэта падлік галасоў. Яго амерыканцы давяраюць машынам. Такім чынам мяркуюць цалкам выключыць маніпуляцыі з выбарчымі бюлетэнямі і атрымаць вынікі цягам 24 гадзін пасля сканчэння галасавання.

«Наша сістэма падліку базуецца на інавацыях, хуткасці і дакладнасці», — сцвярджаюць супрацоўнікі выбарчага цэнта ў Дэнверы, штат Каларада, дзе працу выбарчых машын прадэманстравалі 23 журналістам з усяго свету.

Журналістка Hrodna.life Ірына Новік — назіральнак на выбарчым участку ў Дэнверы, ЗША

Каб узяць удзел у выбарах, грамадзяне ЗША мусяць найперш самастойна зарэгістравацца ў якасці выбаршчыкаў. Гэта можна зрабіць анлайн на старонцы Камісіі па спрыянню выбарам, запоўніўшы бланк асабіста ў адным з офісаў Назіральнай кампаніі, ці адправіўшы бланк па пошце. Каб нагадаць амерыканцам пра неабходнасць рэгістрацыі за месяц да выбараў па ўсёй краіне праходзіць Дзень выбаршчыка.

Каб прыцягнуць увагу грамадзян у дзень выбаршчыка актывісты ператвараюцца ў аніматараў і на розны лад заахвочваюць зарэгістравацца на ўдзел у выбарах
На гэтым пікеце каля універсітэта Дэнвера ахвотных зарэгістравацца частуюць кавай і піцай
У якасці сувеніра за рэгістрацыю можна атрымаць значок, ручку ці нават прэзерватыў. «Зрабі гэта дзеля дэмакратыі» — напісана на ўсёй прома-прадукцыі выбарчай кампаніі

Праверыць наяўнасць сябе ў спісах ці зарэгістравацца ў гэты дзень можна на пікетах у самых розных месцах горада. У штаце Каларада рэгістрацыя скончылася за 18 дзён да выбараў, у іншых штатах гэты тэрмін розніцца і складае ў сярэднім ад 10 да 30 дзён.

[irp posts="146″ name="Міленіялы і Ярмошына. Што амерыканцам добра, таго Цэнтрвыбаркаму не зразумець"]

Большасць зарэгістраваных галасуе ў дзень выбараў, які ад 1945 года прызначаецца на першы аўторак лістапада. Тыя, што вырашаюць галасаваць датэрмінова, адпраўляюць бюлетэні па пошце. Для перасылкі бюлетэняў выкарыстоўваюцца адмысловыя канверты, на каторых пазначана інструкцыя аб працэдуры галасавання.

Эмбер Фэй МакРэйнальдс (Amber Faye McRenolds), кіраўнічка Выбарчага цэнтра Дэнвера, распавядае аб спецыяльных канвертах для адпраўкі бюлетяў і магчымасцях адсачыць іх ход

Дрэйк Рэмбк (Drake Rambke), адміністратар па апрацоўцы бюлетэняў, распавёў, як ідзе апрацоўка дасланых дакументаў.

«Стос канвертаў патрапляе ў машыну, што абсталявана камерай і лазерам. Тут фатаграфуецца знешні бок канверта са штрыхкодам і подпісам выбаршчыка. Дадзеныя звяраюцца са спісамі выбаршчыкаў». Калі машына «бракуе» некаторыя канверты (напрыклад, з-за неразборлівага подпісу), то іх праглядае супрацоўнік цэнтра каб вырашыць, ці можна дапускаць канверт да далейшай апрацоўкі. Гэта абсталяванне можа апрацаваць каля 22 тысяч канвертаў за гадзіну.

youtu.be/GgS2-c8wOBw

Наступная машына распакоўвае канверты, а абслугоўваючы аператар дастае з іх «безымянныя» бюлетэні. Такім чынам захоўваецца ананімнасць галасавання.

Апроч таго ёсць магчымасць прагаласаваць праз электронную пошту. Для гэтага створана адмысловая сістэма абмена паведамленнямі з магчымасцю адсачыць факт атрымання голасу сістэмай уліку. На выбарчых участках бюлетэні раздрукуюць з захаваннем ананімнасці і далучаць да астатніх.

Апрацоўка бюлетэняў, што выбаршчыкі запоўнілі ў дзень галасавання, абдываецца аналагічна. Ва ўсіх выпадках папяровыя арыгіналы бюлетэняў і канверты з персанальнымі дадзенымі выбаршчыкаў будуць захоўвацца на участках яшчэ 25 месяцаў пасля завяршэння выбараў. Гэта патрэбна на выпадак, калі з-за падазрэнняў у фальсіфікацыі нехта запатрабуе перападліку галасоў.

Каб прадэманстраваць назіральнікам, наколькі дакладна машына распазнае памылкі на бюлетэні, супрацоўнік Выбарчага цэнтра запаўняе тэставы бюлетэнь для апрацоўкі на сканеры
У тэставым бюлетэні наўмысна зроблены памылкі - адзначаны адразу некалькі кандыдатаў, невыразна прастаўлены адзнакі

Далей бюлетэні сканіруюцца і алічбоўваюцца. Аналізуе інфармацыю з іх ужо камп’ютар. У праграму закладзены дапусцімыя і недапусцімыя варыянты запаўнення, а таксама забарона на поўторнае сканаванне дакумента.

Няправільна запоўненыя палі камп’ютарная праграма адзначае рознымі колерамі і па сукупнасці дапушчальных ці недапушчальных памылак прымае рашэнне, ці залічваць голас

Маніпуляваць сістэмай падліку практычна немагчыма, упэўнена Эмбер Фэй МакРэйнальдс (Amber Faye McRenolds), кіраўнічка Выбарчага цэнтра Дэнвера. «Дакладна запраграмаванае сучаснае абсталяванне і добра навучаны персанал робяць сістэму вельмі надзейнай».

Усе пакоі, дзе апрацоўваюцца бюлетэні, маюць сістэму бяспекі з камп’ютарным адсочваннем і відэаназіраннем.

Варта ўзгадаць таксама, што нават большасць галасоў за пэўнага кандыдата не гарантуе яму адназначнай перамогі на выбарах. Выбарчая сістэма ў Штатах непрамая, двухступенная. Пасля галасавання звычайных выбаршчыкаў (першая ступень) рашэнне аб выбары прэзідэнтаў прымае Калегія выбаршчыкаў, прадстаўнікоў ад кожнага штата (другая ступень). Выйграе выбары той, хто атрымае не менш за 270 з 538 галасоў чальцоў калегіі. І гэты пераможца, згодна амерыканскага заканадаўства, «атрымае ўсё».

Матэрыял падрыхтаваны па выніках сустрэч у межах прэс-тура «Моладзь і палітыка», арганізаванага для замежных журналістаў праз Foreign Press Center, ЗША.

Падзяліцца
Меткі: замежжа

Апошнія запісы

Парасон, халат, check-up здароўя. 11 ідэй, што падарыць мужчыну на свята

Лічыцца, што складана выбраць падарунак менавіта мужчыну - мужу, сыну, бацьку, партнёру ці сябру. Сітуацыя…

20 снежня 2024

«Навявае сплін і абурэнне». Беларус наведаў Навагрудак і расчараваўся — горад запушчаны, а сэрвіс не развіты

Беларус Алекс Вазнясенскі наведаў Навагрудак як турыст. Мужчыну ўразіла, што горад з багатай гісторыяй знаходзіцца…

18 снежня 2024

Віціна, дракар ці славянскае фэнтазі? Чаму праект рэстарана-ладдзі на Нёмане выклікае пытанні

Рэстаране-кафэ “Нёманская віціна” ў выглядзе ладдзі - частка канцэпцыі новай гродзенскай набярэжнай, якую абмеркавалі ў…

18 снежня 2024

Дыякан, хакер і шматдзетны бацька. Як беларус выканаў амерыканскую мару

Аляксей Кажэнаў з'ехаў з Мінску ў 1998-м годзе. Ён атрымаў працу ў Google, стаў дыяканам…

17 снежня 2024

Усяслаў Чарадзей — квадробер, а Францішка Уршуля Радзівіл — найк про. Тлумачым моладзевы слэнг на гістарычных постацях

Слэнг пастаянна змяняецца - у апошні час пад ўплывам TikTok. Зразумець яго адразу і ўвесь …

9 снежня 2024

Можна пакаштаваць на большасці заправак. Як у Гродне пражаць каву для ўсёй Беларусі

Кожны месяц 22 тоны кававага зерня выязджаюць з Гродна, каб патрапіць на запраўкі па ўсёй…

9 снежня 2024