Рэгістрацыя шлюбу ў ЗАГСе каштуе 32 рубля. А калі замовіць цырымонію па-за ЗАГСам, то каштаваць будзе 110 рублёў, з абрадам – 130 рублёў. Ад 100 даляраў каштуе праца вясельнага рэгістратара. Такі спецыяліст складзе сцэнар, напіша тэкст і правядзе мерапрыемства. Праводзіць рэгістрацыю можна ў любым месцы, нават у лесе ці на беразе возера. 

У Гродне і ваколіцах можна праводзіць рэгістрацыю ў любой сядзібе ці рэстаране, дзе будзе праходзіць ўрачыстасць. У такіх выпадках рэгістрацыя ўваходзіць у кошт арэнды сядзібы ці залы. 

Hrodna.life сабраў папулярныя месцы ў Гродне для выязной рэгістрацыі шлюбу. 

Новы замак 

Кошт выязной рэгістрацыі – ад 80 рублёў, працягласць цырымоніі – 30 хвілін. Пасля рэгістрацыі шлюбу можна зрабіць фотасесію ў залах замка.

Таксама можна правесці рэгістрацыю на тэрыторыі замка – у яблыневым садзе. Гэта каштуе 80 рублёў за 2 гадзіны або 200 рублёў за 6 гадзін.  

Выездная регистрация брака в Гродно, ЗАГС, Новый замок
Здымак ілюстрацыйны. Фота: metasalon.by

Музей гісторыі рэлігіі

Кошт рэгістрацыі ў дворыку музея – 100 рублёў. 

Чытайце таксама: Любовь не боится преград: 5 пар из Гродно рассказали свои романтические истории

Кронан парк гатэль

Тут прапануюць некалькі месцаў для рэгістрацыі: пляцоўку ля фантана, лес, лобі-бар, залу “Веранда” і галоўную залу. Каб арганізаваць рэгістрацыю ў гатэлі, трэба аплаціць арэнду.

Арэнда залы “Веранда” ў пятніцу, суботу і нядзелю каштуе 1500 рублёў, з панядзелка па чацвер – 750 рублёў. Арэнда галоўнай залы з пятніцы па нядзелю – 2000 рублёў, з панядзелка па чацвер – 1000 рублёў.

Сядзіба “Караліно”

Сядзіба прапануе правядзенне выязной цырымоніі як у сябе на тэрыторыі, так і за яе межамі.  За паслугу просяць ад 400 рублёў. 

Сядзіба “Славічы”

У сядзібе прапануюць варыянты рэгістрацыі ў намёце і ў банкетнай зале на беразе Нёмана

Таксама для выязной рэгістрацыі шлюбу папулярныя летнія тэрасы рэстаранаў “Бакст” і “Шервуд”

Чытайце таксама: