У Беларусі праходзіць асноўны дзень галасавання на прэзідэнцкіх выбарах. Журналісты Hrodna.life знаходзяцца ў розных раёнах горада і сочаць за сітуацыяй на ўчастках і побач з імі.

00.32. ЦВК агучыла папярэднія вынікі падліку галасоў у некаторых раёнах

Лідзія Ярмошына агучыла частковыя вынікі выбараў па абласцях.

Восем раёнаў падлічылі галасы ў Гродзенскай вобласці - Бераставіцкі, Воранаўскі, Дзятлаўскі, Зельвенскі, Іўеўскі, Карэліцкі, Мастоўскі, Свіслацкі. Там прагаласавалі 124 тыс. выбарцаў. На першым месцы Лукашэнка з 92,7%, на другім — Ціханоўская з 3,89%, на трецім — «супраць усіх» — 1,45%, перадае БелТА.

00.30

Невялікія групы людзей збіраюцца на паркоўцы ля чыгуначнага вакзала. Побач праязджалі машыны і сігналілі.

Вечар пасля выбараў прэзідэнта: анлайн з Гродна
Фота: Уладзімір Аплевіч

00.20

У СШ № 32 і пасля поўначы гарэў свет. Там тры настаўнікі адмовіліся падпісваць выніковы пратакол выбараў, таму пасяджэнне камісіі зацягнулася. Каля 00.20 у двор школы прыехаў АМАП, каб «дапамагчы» камісіі падлічыць галасы. Наколькі ўдалося зразумець сітацыю журналістцы Hrodna.life, забралі двух незалежных назіральнікаў. Было чуваць крыкі з тэрыторыі школы.

23.53

«В Гродно ОМОН требовал от охраны тюрьмы на Кирова, 1 открыть ворота и принять задержанных. Все ЦИП при РОВД переполнены, людей некуда паковать», — піша адзін з тэлеграм-каналаў.

23.30

У цэнтры вельмі актыўны рух. Шмат аўтамабіляў у раёне вакзала, вуліцы Будзёнага. Многія спрабуюць патрапіць у цэнтр, але ён перакрыты. Машыны сігналяць. Грамадскі транспарт часткова спыніўся — на Дзяржынскага стаіць у шэрагу шэсць тралейбусаў, якія не рухаюцца.

Вечар пасля выбараў прэзідэнта: анлайн з Гродна
Заблакаваны ДАІ ўезд у цэнтр горада. Фота: Уладзімір Аплевіч

22.50

Людзям не даюць сабрацца ў цэнтры горада. Карэспандэнты Hrodna.life перадаюць, што маленькія групы на Савецкай плошчы рассякаюць, людзей б’юць і забіраюць у аўтазакі. Усяго не плошчы было не больш за 300 чалавек.

Міліцыя пусціла слезацечны газ. Частку людзей абаранілі ад міліцыі святары Фарнага касцёла — папрасілі не ўжываць сілу на прыступках храма.

22.12

Паводле інфармацыі, якую ў прамым эфіры перадаў канал, сайт якога прызнаны экстрэмісцкім, у цэнтры горада затрымана каля 40 чалавек.

Таксама стала вядома, што на адным з участкаў у Гродне паводле афіцыйных вынікаў меў бы быць другі тур. Там цалкам афіцыйна налічылі 589 галасоў за Лукашэнку, а 407 за Ціханоўскую. Агулам было выдадзена 1221 бюлетэнь. На двух участках у Лідзе Ціханоўская афіцыйна перамагла.

22.05

Журналіст Hrodna.life змог сустрэцца з дзяўчынай, якая бачыла, як каля 20.20 без прычыны затрымалі людзей ля 27-й школы на Дзевятоўцы. Там сабралася амаль 100 чалавек у чаканні вынікаў выбараў. Больш за 10 з іх было затрымана, хаця ніхто нічога нават не выкрыкваў.

21.28. Затрымалі некалькіх журналістаў

Затрыманыя Сяргей Людкевіч, Вольга Камягіна, Аляксей Кайрыс, Аляксандр Саенка і журналіст «Гродзенскай праўды» Вадзім Галоцік.

21.02. Пачалі разганяць плошчу

Людзей выціснулі з плошчы. Міліцыя выгнала ўсіх, хто знаходзіўся на адрэзку ад крамы «Ратушны» да драмтэатра. Затрымана каля 10 чалавек. Але неўзабаве вялікая частка людзей вярнулася на плошчу.

У цэнтры горада цалкам не працуе інтэрнэт, мы не можам перадаць ніякіх фота- ці відэаматэрыялаў.

Вечар пасля выбараў прэзідэнта: анлайн з Гродна
Фота: t.me/horadnia

20.57. Прыехалі аўтазакі

Прыехалі 4 ці 5 аўтазакаў, з іх выгружаюцца міліцыянты ў поўным рыштунку.

20.48. Людзей робіцца больш

На Савецкай, паводле інфармацыі журналістаў Hrodna.life, ужо некалькі сотняў чалавек. Яны пачынаюць пляскаць.

20.30. Людзі паціху збіраюцца на Савецкай плошчы

Карэспандэнт Hrodna.life паведамляе, што на Савецкай сабралася каля 100 чалавек, але людзі стаяць не разам, а малымі групамі. Міліцыі, акрамя звычайных патрульных, не відаць.

20.01. Апублікавалі вынікі афіцыйнага exit poll

У 20.00 закрыліся ўчасткі для галасавання. Праз хвіліну агенцтва БелТА апублікавала вынік афіцыйнага exit poll.

  • Аляксандр Лукашэнка — 79,7%
  • Святлана Ціханоўская — 6,8%
  • Ганна Канапацкая — 2,3%
  • Андрэй Дзмітрыеў - 1,1%
  • Сяргей Чэрачань — 0,9%
  • Супраць усіх — 9,2%

19.24. Яўка на адным з участкаў можа скласці 120%

Назіральнік на ўчастку № 100 (СШ № 38) паведамляе, што, улічваючы яўку 40% на датэрміновым галасаванні, яўка ў агульным ўжо дасягнула 120%.

19.10. Перакрываюць рух у цэнтры Гродна

ДАІ перакрыла шляхі да плошчы Леніна. Па словах супрацоўнікаў, часова пускаць будуць толькі грамадскі транспарт. Таксама на плошчу Савецкую пускаюць асабістыя аўто толькі выбарачна, па рашэнні інспектараў.

Вечар пасля выбараў прэзідэнта: анлайн з Гродна
Вечар пасля выбараў прэзідэнта: анлайн з Гродна
Вечар пасля выбараў прэзідэнта: анлайн з Гродна

18.45. У Гродне амаль немагчыма выклікаць таксі

У Яндэкс.Таксі альбо няма свабодных машын, альбо цана за паездку, якая звычайна каштуе 3−4 рублі, даходзіць да 12−13 рублёў. Пры гэтым заказ усё роўна ніхто не бярэ. У класічных службах таксі аўтамабіль прыйдзецца чакаць 30−40 хвілін.

16.45. Ля будынка абласнога УУС паставілі агароджу

Вечар пасля выбараў прэзідэнта: анлайн з Гродна
Фота: Руслан Кулевіч

Галасаванне на ўчастках

Журналісты Hrodna.life пабывалі на ўчастках для галасавання ў Каробчыцах, дзе нават сабралася невялікая чарга, і ў гімназіі № 4 на вуліцы Рэпіна.

Вечар пасля выбараў прэзідэнта: анлайн з Гродна
Фото: Руслан Кулевич

Праваабаронцы: назіранне вядзецца на 5 з 50 участкаў, астатніх не пусцілі

На працягу дня ў Гродне на ўчастках для галасавання працуюць назіральнікі розных кампаній і ініцыятыў. Кампанія «Права выбару» падрыхтавала больш за 80 назіральнікаў, якія павінны былі працаваць на 42 участках у Гродне і васьмі - у Лідзе, Бярозаўцы і Слоніме. 9 жніўня назіранне вядуць на пяці участках у Гродне. Гэтыя назіральнікі знаходзяцца на мяжы участкаў, астатніх выставілі з будынка.

На пяці участках у Гродне назіранне вялося бесперапынна. Да асноўнага дня галасавання назіранне вялося бесперапынна на некалькіх участках у вобласці, але ў суботу, 8 жніўня, людзей выставілі з участкаў.

На многіх участках «Права выбару» працуе паралельна з назіральнікамі з ініцыятывы «Сумленныя людзі» і тымі, хто вылучаўся ў назіральнікі шляхам збору подпісаў.