Помнік "Паравоз" у Навагрудку. Крыніца: Старонка Visit Navahrudak у Facebook
У Навагрудку каля аўтавакзала ўсталявалі помнік — паравоз. Адкрыццё прымеркавалі да Дня народнага адзінства. Hrodna.life разабраўся, навошта такі помнік усталявалі ў горадзе, дзе няма ні чыгуначнай станцыі, ні нават чыгункі.
Да 1960-х гадоў у Навагрудак можна было даехаць на цягніку. Гэта было магчыма дзякуючы вузкакалейцы, якую праклалі яшчэ немцы ў час Першай сусветнай вайны.
Тады лінія фронту паміж нямецкімі войскамі і арміяй Расійскай імперыі праходзіла амаль па сучаснай усходняй мяжы Гродзенскай вобласці. Немцы для забеспячэння войска ў 1914 годзе пачалі будаваць вузкакалейную чыгунку з шырынёй каляіны 600 мм. Гэта было адгалінаванне ад станцыі Наваельня.
Чыгунку пабудавалі за год. Яе асноўная лінія пралягала ад Наваельні да Любчы, праз Навагрудак, да якога было асобнае адгалінаванне ад вёскі Скрыдлева.
Нягледзячы на тое, што чыгунку пракладалі для вайсковых мэтаў, большую частку часу яе выкарыстоўвалі ў гаспадарчых і грамадскіх мэтах.
Пасля далучэння тэрыторыі Заходняй Беларусі да БССР у 1939 годзе, вузкакалейку ўключылі ў склад Брэст-Літоўскай чыгункі. У 1947 годзе яна ўвайшла ў склад Беларускай чыгункі. У канцы 1950-х гадоў каляіну перашылі з 600 на 750 мм. У навагрудскім парку паравозаў тады было пяць лакаматываў.
Акрамя лініі Наваельня — Любча, існавала яшчэ дзве дадатковыя каляіны ў бок ракі Сервеч. Першая пралягала з Навагрудка праз вёскі Рутка, Валковічы, Паланая да Агароднікаў. Другая — ад вёскі Зарой, каля Янавіч, Катлова да Ваўкоў.
Чытайце таксама: Адзіны ў Беларусі музей вузкакалеек адкрыюць пад Лідай. Як купка энтузіястаў ратуюць тэхніку і дарогі
Навагрудскі аўтавакзал размяшчаецца ў двух будынках — старым і новым. Стары раней быў вакзалам вузкакалейнай чыгункі. Рэйкі пралягалі прыкладна па сучаснай вуліцы Міцкевіча.
Пасля закрыцця чыгункі і замены пасажырскага руху на аўтобусны будынак былой чыгуначнай станцыі перапрафілявалі ў аўтастанцыю. Тады і прыбудавалі новую частку.
Падобны паравоз у траўні 2023 года ўсталявалі побач з вёскай Рабкі ў Дзятлаўскім раёне. Помнік паставілі ў межах краязнаўчага праекта Круцілаўскай сярэдняй школы «Дарога з мінулага».
У вёсцы Зарой Дзятлаўскага раёна ў 2018 годзе ўсталявалі мемарыяльны знак у памяць пра чыгунку. Яго талакой стварылі мясцовыя жыхары. Чыноўнікі райвыканкама тады скардзіліся, што з імі нічога не ўзгаднілі.
Генрык Усціла нарадзіўся ў 1929 годзе ў Гродне на вуліцы Брыгіцкай. У 1935 годзе яго…
Агароджа на мяжы Польшчы і Беларусі дзеліць Белавежскую пушчу на дзве часткі. Па абодва бакі…
Ягор з партнёркай перажылі тры пераезды і вайну, і калі вонкавага лайна стала менш -…
Сто гадоў таму ў Гродне адбылося самае гучнае забойства 1925-га: у цэнтры гораду забілі вядомага…
Напярэдадні Дня святога Валянціна ўсё больш жанчын у свеце адзначаюць Дзень Галентайна - жаночага сяброўства.…
Масленіца ў гэтым годзе прыпадае на 2 сакавіка, а масленічны тыдзень пачынаецца з 24 лютага.…