Людзі і справы

Вuon appetito! Італьянскі піцаёла гатуе для гарадзенцаў і (не) раскрывае прафесійныя сакрэты

Італьянец Кармэла Дэсі ўжо тры гады гатуе піцу ў гродзенскай піцэрыі «Basta Pasta». У меню ўстановы можна знайсці каля паўсотні відаў гэтай стравы. Калі ж не знойдзецца жаданага спалучэння складнікаў, можна самому скампанаваць начынку. Прыхільнікі традыцыйнай італьянскай стравы ведаюць — хаця піцаёла размаўляе амаль выключна па-італьянску, ён зразумее тонкую душу беларускага гурмана. Каб даведацца пра італьянскія сакрэты піцы ў Гродне мы завіталі да Кармэла на працу.

Сачыце за рукамі

Месца, дзе піцаёла гатуе піцу, добра бачнае для наведвальнікаў. Электрычная печка, адмысловыя лапаты для піцы, парцыйныя нарыхтоўкі цеста, соўсы і начынкі. Кармела тут пануе і калдуе.

«Ніводны сапраўдны повар не раскажа пра свае асабістыя сакрэты прыгатавання фірмовых страваў, — адразу папярэджвае Таццяна, жонка Кармэла, што працуе разам з ім і дапамагае ў камунікацыі. — Але і паказаць прафесіяналізм ніколі не будзе супраць».

youtu.be/wlgQCMR6Tyo

Сакрэт італьянскай піцы ў тым, што яна — італьянская

Кармэла ўсміхаецца — сакрэты італьянскай піцы ў тым, што яна — італьянская. «На смак уплывае якасць мукі, дражджэй і нават вады. Паспрабуйце зварыць звычайны эспрэса з аднолькавых зерняў у Італіі і Беларусі - атрымаеце два розныя напоі». Каб наблізіць смак піцы да «сапраўднага», многія прадукты замаўляюць у Італіі - мука, таматны соўс, алей з алівак і духмяныя травы прыбываюць у Гродна з Апенінскай паўвыспы. «Беларуская мука вельмі хутка „дражджыцца“. Больш карысна, калі цеста падыходзіць 7−8 гадзін».

У піцэрыі цеста гатуецца кожны дзень. Дзеліцца на парцыйныя нарыхтоўкі па 250 г і падходзіць у цяпле. Каб засцерагчы ад заветрывання, разносы з нарыхтоўкамі закрываюць пластыкавай плёнкай. Па вызначаным часе іх хаваюць у халадзільнік, што спыняе працэс браджэння. Перад прыгатаваннем піцы, прыкладна за паўгадзіны, цеста дастануць.

Найцікавей назіраць, як калабок у руках майстра амаль імгненна ператвараецца ў аснову для піцы. Важна, каб па краю ішоў «борцік» вышынёй 1,5 — 2,5 сантыметры, а сама хлебная ляпёшка была зусім тоненькай — не больш 2 міліметраў.

Далей — чарга соўсаў і начынкі, а потом піцу садзяць у печ.

Энергія полымя — душа піцы

«У традыцыйных піцэрыях Італіі гатуюць на дровах», — працягвае расповед Кармэла. Аднак і там у многіх месцах ужо выкарыстоўваюць электрычныя печы, прыкладна такія ж, як у «Basta Pasta». Электрычныя духоўкі маюць тэмпературу каля 400 градусаў і піца гатуецца за 4 хвіліны.

«Аднаго разу ў гасцях мы спрабавалі прыгатаваць піцу ў духоўцы звычайнай пліты, — расказвае Таццяна. — Гэта нерэальна. Там тэмпература не больш за 250 градусаў, патрабуецца каля 20 хвілін для выпечкі. За гэты час начынне перасыхае ці зажарваецца. Правільнага спалучэння смакаў не атрымліваецца».

Кармэла тым часам зазірае ў печ, каб пакруціць піцу — гэта спрыяе раўнамернаму прапяканню. Яшчэ праз хвіліну гатовая піца перад намі. Круглы нож хутка рэжа яе на кавалкі і - Вuon appetito! Смачна есці!

Кармэла распавёў, што ў буднія піцу замаўляюць 60−70 разоў за дзень, у пятніцу ці выходныя каля 150. Калі б гродзенскую піцэрыю перанесці ў Італію, то замоваў было б утрая болей. «Звычайна італьянцы замаўляюць піцу вечарам, калі прыходзяць правесці час з сябрамі. Удзень большасць аддае перавагу пасце».

Падзяліцца

Апошнія запісы

«Я і цяпер не згублюся ў Гродне». Пагутарылі з рэпатрыянтам, які пераехаў у Польшчу ў 1946 годзе, але дагэтуль памятае родны горад

Генрык Усціла нарадзіўся ў 1929 годзе ў Гродне на вуліцы Брыгіцкай. У 1935 годзе яго…

21 лютага 2025

«Нам з вамі нельга мець ніякіх сувязей». З’ездзілі ў Белавежскую пушчу, падзеленую агароджай, і даведаліся, што адбываецца па абодва бакі

Агароджа на мяжы Польшчы і Беларусі дзеліць Белавежскую пушчу на дзве часткі. Па абодва бакі…

19 лютага 2025

«Пасведчанне аб шлюбе парвалі пры сварцы». Як беларусы (не) разводзяцца ў эміграцыі

Ягор з партнёркай перажылі тры пераезды і вайну, і калі вонкавага лайна стала менш -…

18 лютага 2025

Забойства інжынера Кёніга. Як у Гродне 100 гадоў таму расследавалі гучную справу

Сто гадоў таму ў Гродне адбылося самае гучнае забойства 1925-га: у цэнтры гораду забілі вядомага…

17 лютага 2025

Дзень Сябровак замест Валянцінава дня. А вы ведалі, што адзначаюць 13 лютага?

Напярэдадні Дня святога Валянціна ўсё больш жанчын у свеце адзначаюць Дзень Галентайна - жаночага сяброўства.…

13 лютага 2025

Казюкі ў парку, блін-тусоўка і па пудзілу на кожны дзень. Дзе ў Гродне адсвяткаваць Масленіцу-2025

Масленіца ў гэтым годзе прыпадае на 2 сакавіка, а масленічны тыдзень пачынаецца з 24 лютага.…

12 лютага 2025