Схадзілі на самы смачны фестываль года, паслухалі музыку, пагулялі ў «Мазгабойню» і зацанілі фотазоны. І самае галоўнае — сабралі фаст-фуд, па якім мы будзем сумаваць.

1. Дранік-бургеры

Дранік увогуле нічым не сапсуеш. А тут паміж двума дранікамі размяшчаюць начынку — курыцу або ялавічыну, сыр і гародніну. Смаката!

Vulitsa Ezha ў Гродне: глядзіце, якога фаст-фуду не хапае гораду (+шмат фота з фэсту)

2. Суўлакі

Гэта грэцкая страва. У лаваш заварочваюць бульбу, мяса (можна фалафель), памідоркі, салату і цыбулю. За кошт бульбы страва становіцца вельмі сытнай. Калі вы не любіце цыбулю, варта папярэдзіць пра гэта заранёў!

Vulitsa Ezha ў Гродне: глядзіце, якога фаст-фуду не хапае гораду (+шмат фота з фэсту)

3. Хашлама

Хашлама — страва з каўказскай кухні, якую таксама прадставілі на фэсце. Там заўсёды шмат мяса, тлушчу і наварыстасці. Хашлама — гэта густы суп з кавалкамі мяса, які добра сагрэў бы нашымі зімамі і беларусаў.

Vulitsa Ezha ў Гродне: глядзіце, якога фаст-фуду не хапае гораду (+шмат фота з фэсту)

4. Аўтарскія ліманады і гарбата з самавару

Увогуле, усё «аўтарскае» — заўсёды добра, бо гэта незвычайна і непрадказальна. У Гродне развіваецца кававая культура, а вось кактэйлі і ліманады з сабой браць людзі яшчэ не прызвычаіліся.

Vulitsa Ezha ў Гродне: глядзіце, якога фаст-фуду не хапае гораду (+шмат фота з фэсту)

5. Аўтарскія соўсы

Барбекю, чылі, кунжут, грын, цэзар — аўтарскія соўсы заўсёды лепш, чым кетчуп ці маянэз з крамы.

Vulitsa Ezha ў Гродне: глядзіце, якога фаст-фуду не хапае гораду (+шмат фота з фэсту)

Перадрук матэрыялаў Hrodna.life магчымая толькі з пісьмовага дазволу рэдакцыі. Кантакт info@hrodna.life