Схадзілі на самы смачны фестываль года, паслухалі музыку, пагулялі ў “Мазгабойню” і зацанілі фотазоны. І самае галоўнае – сабралі фаст-фуд, па якім мы будзем сумаваць.
1. Дранік-бургеры
Дранік увогуле нічым не сапсуеш. А тут паміж двума дранікамі размяшчаюць начынку – курыцу або ялавічыну, сыр і гародніну. Смаката!

2. Суўлакі
Гэта грэцкая страва. У лаваш заварочваюць бульбу, мяса (можна фалафель), памідоркі, салату і цыбулю. За кошт бульбы страва становіцца вельмі сытнай. Калі вы не любіце цыбулю, варта папярэдзіць пра гэта заранёў!

3. Хашлама
Хашлама – страва з каўказскай кухні, якую таксама прадставілі на фэсце. Там заўсёды шмат мяса, тлушчу і наварыстасці. Хашлама – гэта густы суп з кавалкамі мяса, які добра сагрэў бы нашымі зімамі і беларусаў.

4. Аўтарскія ліманады і гарбата з самавару
Увогуле, усё “аўтарскае” – заўсёды добра, бо гэта незвычайна і непрадказальна. У Гродне развіваецца кававая культура, а вось кактэйлі і ліманады з сабой браць людзі яшчэ не прызвычаіліся.

5. Аўтарскія соўсы
Барбекю, чылі, кунжут, грын, цэзар – аўтарскія соўсы заўсёды лепш, чым кетчуп ці маянэз з крамы.



































































