Новы блокбастар Фёдара Бандарчука — выдатная рэклама расійскай ваеншчыны і амаль адкрыты агітацыйны ролік. У ім Расія з іншапланецянамі спраўляецца сама, рускай душы чужое ўсё незнаёмае, а галоўны пасыл фільма, як здаецца, гэта заклік да татальнай цэнзуры.
www.youtube.com/watch?v=G6FEE08ub9I
У 2017 годзе Фёдар Бандарчук выпусціў свой «адказ Галівуду» — «Прыцягненне». Гэта здарылася праз некалькі месяцаў пасля выхаду «Прыбыцця» Дэні Вільнёва. Тады некаторыя гледачы доўга блыталі назвы.
Расійскі блокбастар не збіраўся дасягаць «метафізічных» вышынь блокбастара амерыканскага, але абышоў пасрэдныя заходнія карціны. Нядрэнныя спецэфекты, займальны сюжэт і мясцовы каларыт дапамаглі акупіць бюджэт у пяць разоў. Праз два гады Бандарчук вырашыў працягнуць поспех чарговым фільмам.
Першы фільм ясна даваў зразумець, што рускаму чалавеку чужое ўсё незнаёмае. І ўсё роўна, што хаваецца за чужароднай з’явай: прымаць яе не мае сэнсу. Другая частка спрабуе гэты сцэнарны пасыл узмацніць праз уварванне ў жыццё шараговага грамадзяніна штучнага інтэлекту, здольнага праз інтэрнэт уплываць на масавую свядомасць.
Стваральнікі быццам спрабуюць адкрыць вочы грамадству на праблемы глабальнай небяспекі ў эпоху лічбавых тэхналогій, але ў выніку галоўная мараль фільма ператвараецца ў заклік да татальнай цэнзуры. Паказальна і тое, што з такімі матывамі «Вторжение» выходзіць услед за «Союзом спасения», дзе дзекабрыстаў паказалі дурнямі, а іх планы пераўтварэнняў у замшэлай краіне — замахам на спакойнае жыццё рускіх рабоў.
У «Вторжении» Расія з глабальнай пагрозай спраўляецца сама. І не таму, што ёй ніхто не дапамагае, а таму што яна ад гэтай дапамогі адмовілася. Хоць іншапланецяне збіраюцца знішчыць увесь свет, расійскія ўлады адмаўляюцца дапускаць любыя замежныя дэлегацыі. Амерыканцы ж у сваіх фільмах ратуюць свет самастойна, вось і расійскім героям дапамога не спатрэбіцца.
«Вторжение» працягвае на заходні манер папулярызаваць ваенную моц Расіі. З Чартанава падзеі выходзяць на іншыя маскоўскія раёны, дзе расійскія ваенныя раз’яжджаюць на новенькіх бранявіках, лётаюць на дзівосных верталётах і фарсяць у найноўшай экіпіроўцы. Кожны хваліць сябе як можа, але фільм часам ператвараецца ў агітацыйны ролік, дзе прадукцыя ваенпрама паспяхова спраўляецца з гуманоідам Харытонам.
Харытон, які быццам памірае ў канцы першага фільма, тут вяртаецца, каб мець свой дом, працу і агарод. І гэта адзіны светлы момант фільма. Разам з Харытонам Бандарчук вярнуў у фільм і Пятрова, толькі ён ужо не крычыць як гопнік на кожным куце: «Гэта наша зямля!» Цяпер ён, як Квазімода, спрабуе выправіць памылкі мінулага, але гэта больш падобна да блазнавання ў цырку вырадкаў. У выніку свет выратуе не галоўны акцёр Расіі, не гуманоід з «рускай душой», а дзяўчынка ў вобразе ці то рускай Капітан Марвэл, ці то жаночага варыянту Аквамэна.
Усё пералічанае вышэй робіць прагляд прэсным і манатонным, а тоны камп’ютарнай вады не ўзмоцняць цікавасці. Такіх пасрэдных блокбастараў Галівуд штогод штампуе дзясяткі, таму расійскаму кінапраму не варта хваліцца, што толькі цяпер ён дасягнуў узроўню пасрэднасці.
Лічыцца, што складана выбраць падарунак менавіта мужчыну - мужу, сыну, бацьку, партнёру ці сябру. Сітуацыя…
Беларус Алекс Вазнясенскі наведаў Навагрудак як турыст. Мужчыну ўразіла, што горад з багатай гісторыяй знаходзіцца…
Рэстаране-кафэ “Нёманская віціна” ў выглядзе ладдзі - частка канцэпцыі новай гродзенскай набярэжнай, якую абмеркавалі ў…
Аляксей Кажэнаў з'ехаў з Мінску ў 1998-м годзе. Ён атрымаў працу ў Google, стаў дыяканам…
Слэнг пастаянна змяняецца - у апошні час пад ўплывам TikTok. Зразумець яго адразу і ўвесь …
Кожны месяц 22 тоны кававага зерня выязджаюць з Гродна, каб патрапіць на запраўкі па ўсёй…