Людзі і справы

Палітвязню Уладзіміру Навуміку дадаткова прысудзілі 10 сутак

У абласным судзе 30 чэрвеня гродзенцу Уладзіміру Навуміку вынеслі прысуд па двух артыкулах Кодэкса аб адміністрацыйных правапарушэннях (КаАП). Мужчыну затрымалі 29 траўня разам з блогерам Сяргеем Ціханоўскім.

Разглядаліся адміністрацыйныя справы ў будынку Гродзенскага абласнога суда. Абвінавачаны ў зале не прысутнічаў, ён працягвае знаходзіцца ў СІЗА № 1 у Мінску. На судзе ён прысутнічаў па відэасувязі.

Судзілі Навуміка па артыкулах 17.1 КаАП (дробнае хуліганства) і 23.4 КаАП (Непадпарадкаванне законнаму распараджэнню ці патрабаванню службовай асобы пры выкананні). Сведкамі на судзе выступалі супрацоўнікі АМАПу Павел Халява і Аляксандр Мацкевіч.

Чытайце падрабязней: У Гродне пачаўся суд над Уладзімірам Навумікам. Сведкі кажуць, што ён перашкаджаў працы міліцыі

29 чэрвеня Навумік папрасіў суддзю падчас першага пасяджэння прадаставіць відэа са свайго тэлефона, які быў канфіскаваны ў межах крымінальнай справы, і відэа падзеяў на плошчы 29 траўня з інтэрнэту. Хадайніцтва спачатку было адхілена, але, па просьбе жонкі і бацькі мужчыны, суддзя дала магчымасць Навумікe даказаць сваю невінаватасць.

У судовым працэсе быў перапынак да 30 чэрвеня. На наступны дзень разгляду справы суддзя не палічыла прадастаўленыя абаронай відэа доказам невінаватасці Навуміка. Відэа былі прадстаўлены з розных рэсурсаў: ТУТ.БАЙ, тэлеграм-каналаў і тэлеканала «Беларусь-1».

На адным з відэа бачна, як Навумік сыходзіць за службовы аўтамабіль. Са слоў абвінавачанага, там яго і затрымалі. Але на відэа не бачна, каб ён лаяўся матам ці аказваў супраціў супрацоўнікам міліцыі. На падставе недакладных паказанняў сведак і адсутнасці правапарушэння на відэа абарона Навуміка прасіла суд спыніць справу. Але суд прызнаў гродзенца вінаватым і прысудзіў дадаткова 10 сутак адміністрацыйнага арышту. У СІЗА ў Мінску Уладзімір Навумік знаходзіцца ўжо месяц.

29 траўня ў абласным судзе па відэасувязі разглядалася адміністрацыйная справа яшчэ аднаго затрыманага гродзенца Васіля Баброўскага, які знаходзіцца ў СІЗА № 1 у Мінску. Яго затрымалі 29 траўня разам з Навумікам, Ціханоўскім і іншымі. Яму, як і Навуміку, таксама прысудзілі 10 сутак адміністрацыйнага арышту.

Чытайце таксама:

Раней Уладзіміру Навуміку было прад’яўленае абвінавачванне па ч. 1 арт. 342 КК (Арганізацыя і падрыхтоўка дзеянняў, што груба парушаюць грамадскі парадак). Таксама ён падазраваны па арт. 364 КК (Гвалт альбо пагроза ўжывання гвалту ў дачыненні да супрацоўніка органаў унутраных спраў).

Што адбылося ў Гродне ў дзень візіта Ціханоўскага?

У Гродне затрымалі палітычных актывістаў. Увечары 29 траўня на пікеце падчас збору подпісаў за Святлану Ціханоўскую адбыўся інцыдэнт, у выніку якога блогера Сяргея Ціханоўскага і некаторых яго прыхільнікаў затрымала міліцыя. Сярод затрыманых — сябра ініцыятыўнай групы Дзмітрый Фурманаў. Удзельніцу верагоднай правакацыі супраць Ціханоўскага апазналі ў сацсетках.

Затрыманні працягнуліся на наступны дзень. 30 траўня затрымалі актывіста Мікалая Саляніка, які днём раней вёў перамовы з кіраўніцтвам міліцыі і спрабаваў даведацца, за што быў затрыманы і дзе знаходзіцца Ціханоўскі. Праваабарончы цэнтр «Вясна» склаў спіс затрыманых у Гродне. Частку з іх перавезлі ў Мінск.

Гэта не спыніла ініцыятыўную групу Ціханоўскай. Афіцыйна было заяўлена, што падчас інцыдэнту пацярпеў міліцыянт. Узбуджаная крымінальная справа па факце гвалту ў адносінах да супрацоўнікаў органаў унутраных справаў. Нягледзячы на ​​гэта, на наступныя дні да пікету Святланы Ціханоўскай выстраіліся чэргі — людзі стаялі, каб аддаць подпіс, нават пад дажджом.

Праваабаронцы прызналі Сяргея Ціханоўскага і іншых затрыманых у Гродне палітычнымі вязьнямі.

У выніку пад удар патрапілі і выпадковыя людзі. Увечары 29 траўня ў сацсетках пачалося цкаванне выпадковага чалавека, якога прынялі за супрацоўніка органаў у цывільным, які ўдзельнічаў у затрыманні ў Гродне. У дзяржаўных СМІ з другога боку пачалося цкаванне 81-гадовай пенсіянеркі Галіны Філіпаўны, якая падчас стрыму з Савецкай плошчы выказалася супраць Лукашэнкі і ў падтрымку Ціханоўскіх. Пенсіянерку Станіславу Дамшэль, якая 29 траўня таксама была на Савецкай, абвінавацілі ў дробным хуліганстве, але яна не пусціла міліцыю да сябе дадому. Выпадковыя людзі былі і сярод затрыманых на плошчы.

Падзяліцца

Апошнія запісы

«Я і цяпер не згублюся ў Гродне». Пагутарылі з рэпатрыянтам, які пераехаў у Польшчу ў 1946 годзе, але дагэтуль памятае родны горад

Генрык Усціла нарадзіўся ў 1929 годзе ў Гродне на вуліцы Брыгіцкай. У 1935 годзе яго…

21 лютага 2025

«Нам з вамі нельга мець ніякіх сувязей». З’ездзілі ў Белавежскую пушчу, падзеленую агароджай, і даведаліся, што адбываецца па абодва бакі

Агароджа на мяжы Польшчы і Беларусі дзеліць Белавежскую пушчу на дзве часткі. Па абодва бакі…

19 лютага 2025

«Пасведчанне аб шлюбе парвалі пры сварцы». Як беларусы (не) разводзяцца ў эміграцыі

Ягор з партнёркай перажылі тры пераезды і вайну, і калі вонкавага лайна стала менш -…

18 лютага 2025

Забойства інжынера Кёніга. Як у Гродне 100 гадоў таму расследавалі гучную справу

Сто гадоў таму ў Гродне адбылося самае гучнае забойства 1925-га: у цэнтры гораду забілі вядомага…

17 лютага 2025

Дзень Сябровак замест Валянцінава дня. А вы ведалі, што адзначаюць 13 лютага?

Напярэдадні Дня святога Валянціна ўсё больш жанчын у свеце адзначаюць Дзень Галентайна - жаночага сяброўства.…

13 лютага 2025

Казюкі ў парку, блін-тусоўка і па пудзілу на кожны дзень. Дзе ў Гродне адсвяткаваць Масленіцу-2025

Масленіца ў гэтым годзе прыпадае на 2 сакавіка, а масленічны тыдзень пачынаецца з 24 лютага.…

12 лютага 2025