Людзі і справы

Першы гродзенскі блогер Vadimati: «Дагэтуль маё званне ніхто не аспрэчваў»

Яшчэ два гады таму «першы гродзенскі блогер» Вадзім Ермашук не меў акаўнта ў Instagram. А калі стварыў яго, то планаваў проста выкладаць адзенне з крамы, дзе працуе. Праўда, хутка заўважыў, што падпісчыкам цікава проста ягонае жыццё. У размове з Hrodna.life Вадзім расказаў пра хэйтараў, спорт, беларускую мову і як праспаць Новы год.

Не гнацца за лайкамі

Завесці Instagram будучаму блогеру параіў гродзенскі фатограф Яўген Гвоздзеў. І нават аддаў свой смартфон, каб Вадзімаці мог з чагосьці пачаць.

За год колькасць падпісчыкаў вырасла ўдвая — сёння гэта больш 8000 чалавек. Пры гэтым Вадзім не гоніцца за лайкамі і праглядамі ды ганарыцца тым, што ніколі не карыстаўся паслугамі раскрутак.

www.instagram.com/p/BlC-YENBsPH/?taken-by=ermashukvadimati

«У мяне жывая і актыўная аўдыторыя. Гэта відаць па лайках, праглядах і каментарыях». Мець раскручаны штучным чынам акаўнт Вадзім лічыць безсэнсоўным. «Навошта вам дзядзя Азербут з Азербайджану ў падпісчыках?» Таму Вадзімаці раіць усім пачынаючым блогерам не карыстацца паслугамі раскруткі. «Жывіце, паказвайце сваё жыццё».

«Толькі давай без Instagram»

Вадзімаці часта пазнаюць на вуліцах, з ім фатаграфуюцца дзеці. Дзяўчаты падыходзяць і кажуць: «Я на цябе падпісаная». Пры гэтым Вадзім не лічыць сабе знакамітасцю і кажа, што ён звычайны чалавек. Маўляў, «знакамітых людзей няма, усе зоркі на небе».

Бывае, блогерская дзейнасць перашкаджае. Сябры часам крыўдзяцца і пры сустрэчах кажуць: «Толькі давай без інстаграма». А часам наадварот — просяць, каб дапамог нешта прадаць праз свой інстаграм.

Зарабляе на працы, а не на блогу

Да Вадзімаці часта звяртаюцца па рэкламу, але рэкламуе ён не ўсіх. «Перш за ўсё мне важна, каб гэта было цікава. Калі прапанова нецікавая — я адмаўляю. Пакуль у мяне няма планаў зарабляць на інстаграме». За рэкламу Вадзіму часта робяць падарункі, ён мае 50% зніжкі на паслугі і часам вячэрве «на халяву».

«Магчыма, калі набяру 10 000 „жывых“ падпісчыкаў, я падумаю, як манетызаваць сваю блогерскую дзейнасць. А зараз на жыццё я зарабляю на сваёй працы».

Хэйтары — найлепшыя падпісчыкі

Акрамя вялікай колькасці пазітыўных водгукаў і каментарыяў, у Вадзімаці ёсць свая армія хэйтараў. Ён да іх ставіцца пазітыўна. «Напэўна, мне больш чым каму ў горадзе пішуць розныя брыдкасці, кшталту «выйдзі з пятага паверха і г. д.» Пры гэтым ён называе хэйтараў сваімі найлепшымі падпісчыкамі.

Першы блогер

Перад тым, як назвацца першым блогер, Вадім доўга шукаў у інтэрнэце інфармацыю пра блогераў Гродна. «Нічога не знайшоў, таму і назваўся першым. Дагэтуль ніхто гэтае званне не аспрэчваў».

У нас шмат шэрых людзей

Праз свой інстаграм Вадзімаці намагаецца данесці людзям, што трэба быць больш яскравымі і жыццярадаснымі. «У нас у горадзе вельмі шмат шэрых людзей. Я ўкараняю моду людзям, выбіраю адзенне згодна са сваім густам».

«Трэба жыць і ўсміхацца нягледзячы ні на што. Я не нейкі там мажор, жыццё мне ўжо шмат чаго паказала, я лічу, што трэба радавацца таму, што ў цябе ёсць».

Вадзім лічыць, што жыць можна і на 300−400 рублёў у месяц, хоць прызнаецца, што гэта цяжка сабе ўявіць. А вось з заробкам «папіццот» можна больш-менш годна жыць.

Спаць на Новы год

Вадзім кажа, што ўсе здзіўляюцца, калі бачаць яго дома. «Я стамляюсь на працы, таму дома маўчу».

2018 год Вадзім сустракаў у хаце, проста лёг спаць. Ён кажа, што быў стомлены, у дадатак амаль не п’е, а класціся спаць з поўным жыватом не пажадаў. «Сястры сказаў, што буду сустракаць з сябрамі, а сябрам, што з сястрой». Вадзім наогул называе Новы год савецкім святам. Для яго галоўнае свята — Раство.

Беларускую мову адабралі праз рэферэндум

Паводле адукацыі Вадзім юрыст, завочна скончыў ГрДУ, вучыўся на бюджэце. Да ўніверсітэта Вадзімаці вучыўся ў беларускамоўнай школе, здаваў экзамены на роднай мове і свядома абраў для здачы беларускую пры паступленні ў ВНУ.

«У школе я спачатку вучыўся па-беларуску, потым адбыўся рэферэндум і ў нас стала дзве дзяржаўныя мовы. Мяне тады ніхто не пытаў, ці жадаю я вучыцца на рускай. Да таго ж было цяжка перавучвацца. Беларуская мова мне падабаецца і давалася лягчэй.

Але я лічу, што тады, яшчэ ў школе, у мяне яе адабралі. У нас вельмі прыгожая і мілагучная мова, а мы павінны былі вучыцца на рускай. Латышы, украінцы, палякі - ва ўсіх ёсць свая мова, яны на ёй размаўляюць і гэта крута!»

Пра спорт і родны горад

Вадзімаці яшчэ і спартсмен-аматар. Займаецца боксам і па сем месяцаў на год ездзіць на ровары. Усё гэта дапамагае яму трымацца ў форме, бо калісці ён важыў ажно 117 кілаграм!

Вадзім вельмі любіць свой горад і лічыць Гродна лепшым горадам у Беларусі. На думку Вадзімаці, гродзенцы нават ментальна адрозніваюцца ад інхых жыхароў краіны. «Гродзенец — гэта як іншая нацыя».

Падзяліцца

Апошнія запісы

Парасон, халат, check-up здароўя. 11 ідэй, што падарыць мужчыну на свята

Лічыцца, што складана выбраць падарунак менавіта мужчыну - мужу, сыну, бацьку, партнёру ці сябру. Сітуацыя…

20 снежня 2024

«Навявае сплін і абурэнне». Беларус наведаў Навагрудак і расчараваўся — горад запушчаны, а сэрвіс не развіты

Беларус Алекс Вазнясенскі наведаў Навагрудак як турыст. Мужчыну ўразіла, што горад з багатай гісторыяй знаходзіцца…

18 снежня 2024

Віціна, дракар ці славянскае фэнтазі? Чаму праект рэстарана-ладдзі на Нёмане выклікае пытанні

Рэстаране-кафэ “Нёманская віціна” ў выглядзе ладдзі - частка канцэпцыі новай гродзенскай набярэжнай, якую абмеркавалі ў…

18 снежня 2024

Дыякан, хакер і шматдзетны бацька. Як беларус выканаў амерыканскую мару

Аляксей Кажэнаў з'ехаў з Мінску ў 1998-м годзе. Ён атрымаў працу ў Google, стаў дыяканам…

17 снежня 2024

Усяслаў Чарадзей — квадробер, а Францішка Уршуля Радзівіл — найк про. Тлумачым моладзевы слэнг на гістарычных постацях

Слэнг пастаянна змяняецца - у апошні час пад ўплывам TikTok. Зразумець яго адразу і ўвесь …

9 снежня 2024

Можна пакаштаваць на большасці заправак. Як у Гродне пражаць каву для ўсёй Беларусі

Кожны месяц 22 тоны кававага зерня выязджаюць з Гродна, каб патрапіць на запраўкі па ўсёй…

9 снежня 2024