Дадаць навіну
Панядзелак, 22 кастрычніка 2018, 12:06

Дзіўнае каханне. У Гродне курыца пасябравала з голубам – і пачала несці яйкі!

Незвычайнае каханне голуба і курыцы больш за год назірае на сваім падворку 92-гадовы Анатоль Міхайлавіч. Некалі спайманы голуб асвоіўся ў двары і пасябраваў з курыцай. Тая ж упершыню за доўгі час стала несці яйкі.

Гісторыя кахання птушак пачалося, калі Анатоль Міхайлавіч злавіў у двары свайго прыватнага дома белага голуба. Ён назваўся яго Куба і пасадзіў у клетку ў хляве.

“Спачатку голуб жыў у прасторнай клетцы і я яго ўвесь час карміў, – распавядае Анатоль Міхайлавіч. – Аднойчы я вырашыў да Кубы падсяліць курыцу Машу, якая ў мяне ніколі не неслася. Падумаў, што ёй там будзе лепш, перад тым, як я яе заб’ю”.

Дзіўнае каханне. У Гродне курыца пасябравала з голубам - і пачала несці яйкі!
Голуб Куба і курыца Маша жывуць у двухпавярховай клетцы. Штодня Анатоль Міхайлавіч выпускае іх у двор

Сталі з’яўляцца яйкі – выцягнутыя

Курыца да знаёмства з Кубам была кволая і не магла знаходзіцца з іншымі жывёламі на вуліцы. А ў Анатоля Міхайлавіча, нягледзячы на сталы ўзрост, вялікая гаспадарка: каля 20 трусоў і 15 курэй. Эксперымент з адной клеткай для дзвюх розных птушак нечакана даў вынік.

Праз некаторы час Анатоль Міхайлавіч заўважыў у клетцы курынае яйка, на якім сядзеў голуб. Яйка адрознівалася ад звычайнага – яно было больш выцягнутае.

Дзіўнае каханне. У Гродне курыца пасябравала з голубам - і пачала несці яйкі!
Справа яйка ад Машы, а злева ад іншай курыцы

“На наступны дзень было яшчэ яйка, праз дзень таксама. Дзень адпачыла Маша і працягнула ў тым жа духу, – распавядае Анатоль Міхайлавіч. – З часам голуб стаў сябе паводзіць больш агрэсіўна. Калі я прыходзіў за яйкамі, ён на мяне з крыламі кідаўся. Нават курыц іншых не дапускаў да Машы!”

Не стаў эксперыментаваць

Пенсіянер некалькі разоў выпускаў голуба з клеткі. Праз пару гадзін Куба прылятаў назад і чакаў магчымасці зноў патрапіць да Машы.

“Гэта дзіўнае каханне, я ніколі такога не бачыў. Унучка прапанавала даць курыцы магчымасць выседзець яйка, але я не стаў эксперыментаваць больш. У гісторыі такога яшчэ не было, каб голуб дапамагаў курыцы апладняцца”, – сказаў Анатоль Міхайлавіч.

Дзіўнае каханне. У Гродне курыца пасябравала з голубам - і пачала несці яйкі!
Анатоль Міхайлавіч з яйкам, якое знесла Маша

Сенсацыі няма

Гродзенскі арнітолаг Дзмітрый Вінчэўскі кажа, што голуб наўрацці дапамагае курыцы апладняцца.

“Гэта не нармальна, нейкая кампенсацыя моцная, калі паводзіны з-за адсутнасці адпаведнай асобіны свайго віду на іншы від пераносяцца. Тое, што не мае біялагічнага сэнсу, цяжка тлумачыць. Нешта ў голуба пайшло не так. Наўрадці падобнае магчыма ў прыродзе, бо сэнсу ніякага не мае. Куры і іншыя птушкі могуць адкладваць незаплодненыя яйкі, так што тут сенсацыі няма. Форма яйка не квадратная і нічога асаблівага ў гэтым таксама няма”.

Дзіўнае каханне. У Гродне курыца пасябравала з голубам - і пачала несці яйкі!
Голуб Куба і курыца Маша ў хляве каля клеткі

Калі вы знайшлі ў тэксце памылку або абдрукоўку, калі ласка, паведаміце нам, выбраўшы адпаведны фрагмент і націснуўшы клавішы Ctrl+Enter.

Раім пачытаць

Каментары

comments powered by HyperComments

Spelling error report

The following text will be sent to our editors: