Людзі і справы

«Мама, не тупі!» Чаму не трэба баяцца пенсіі, пакуль ёсць Універсітэт Залатога Веку

Сталасць — гэта не абавязкова пасядзелкі на лаўцы ля пад’езда ці адзінокія вечары ля тэлевізара. Сустрэчы пажылых людзей з сябрамі могуць праходзіць не толькі на памінках агульных знаёмых. У Гродне існуе Універсітэт Залатога Веку, каторы адкрыў сталым гараджанам новы погляд на жыццё пасля пенсіі. Сёлета УЗВ пачынае юбілейны 10-ы набор і абвяшчае краўдфандынг для падтрымкі свайго існавання.

Пра тое, як змянілася жыццё на заслужаным адпачынку з Універсітэтам Залатога веку і чаму варта падтрымаць УЗВ, каб працягнуць яго працу, Hrodna.life расказалі студэнткі Ліля Грыгарук, Зінаіда Цупруновіч і Людміла Шаламіцкая.

Лілія Грыгарук: «Не бойцеся старасці і не спяшайцеся здавацца»

З выхадам на пенсію мне стала не цікава жыць. Не было чым заняцца. Канечне, дапамагала дзецям і ўнукам, але адчувала, што гэтага мне мала, што ў жыцці не хапае людзей. У гэты час пачула ад знаёмай пра УЗВ, запісалася і ад першага сходу зразумела — гэта тое, што мне трэба.

Тут столькі цікавых курсаў! Які не назавуць, мне ўсё цікава. Хочацца і на экскурсіі хадзіць, і гімнастыкай займацца і камп’ютар асвоіць. Усё ухапіць адразу не хопіць часу. Ва ўніверсітэце каля 40 розных курсаў. Я займаюся ўжо 5 гадоў і кожны раз бяру нешта з новых курсаў. Летась наведвала 7 розных накірункаў. Тут кожны занятак здзіўляе новым. Няма адчування, што старая і ўсё ведаю.

Мае дзеці спачатку здзівіліся, што я на пенсіі пайшла вучыцца, а потым зразумелі, якой каштоўнасцю стаў для мяне ўніверсітэт.

Я пачала вывучаць англійскую мову і зараз, прынамсі, магу прачытаць, што напісана на майках у мінакоў. Мяне гэта вельмі радуе і адкрывае ў жыцці новыя сэнсы.

А яшчэ тут ёсць тэатр, дзе я магу іграць. Гэта ў ва мне ўсё жыццё сядзела. Я павінна была стаць акцёркай, у школе раней заўсёды выступала. Але на артыстку не вывучылася, большую частку жыцця, 27 гадоў, працавала бухгалтаркай. Зараз, нарэшце, прыйшоў час развіць і гэтыя мае здольнасці. Вучыць ролі, хадзіць на рэпетыцыі - гэта проста клас!

Я іграла ў спектаклях па творах Зошчанкі і Чэхава. Летась мы ставілі «10 негрыцятаў» паводле Агаты Крысці, раней «Маленькага прынца» Сент-Экзюперы і «Восем жанчын, што кахаюць» Рабера Тама.

Зараз не магу дачакацца, калі ізноў пачнуцца заняткі. Нават не шкада, што лета канчаецца.

Людміла Шаламіцкая: «З пахарон усіх адпраўляю ва УЗВ»

Я даведалася пра Універсітэт Залатога Веку ад знаёмых, з якімі раней працавала. Зараз і сама ўсім расказваю, што гэта добрае выйсце з любых цяжкіх сітуацый у сталым узросце. Тут і камп’ютары вывучаюць, і мовы, і гімнастыку і экалогію. Толькі летась у нас было 40 навучальных курсаў. Выбірай, што даспадобы. Хоць для галавы, хоць для цела.

За тры гады, што я тут вучуся, заўважыла, як змяняюцца людзі ў навучанні. Зараз паміж маімі знаёмымі, хто на пенсіі пайшоў ва УЗВ, і тымі, хто застаўся проста сядзець на канапе — агромністая розніца, прорва. Мы ужо з камп’ютарам на ты, інтэрнэт засвоілі, гаджэтамі навучыліся карыстацца, усе аплаты праз камп’ютар робім, фоткамі дзелімся. А тыя, што вучыцца не пайшлі, так і зацыкліліся на адным — колькі каштуе каўбаса і як усё кепска.

Цяжкасцяў і праўда шмат у жыцці сталых людзей. Асабліва, калі здараецца бяда, сыходзіць нехта з блізкіх. Кажуць — выйсця няма, страчу розум, жыццё згубіла сэнс. А я ўсіх з пахарон адпраўляю ва УЗВ.

Тут у студэнтаў столькі цікавага! Я ніколі не малявала, хаця ў мяне дачка дызайнерка. І ніколі не разумела, калі яна расказвала пра сваю працу. А зараз — пачала маляваць. Мяне навучылі, нарэшце, бачыць прыгажосць прыроды і навакольнага свету.

Дзеці ў мяне вельмі прасунутыя, працуюць за мяжой. Яны самі ўвесь час вучацца, робяць шмат творчай працы. З імі як пагаворыш — нібы з другой планеты людзі. Яны і мяне ўвесь час падпіхваюць да сучаснага жыцця.

«Мама, не тупі! Пайшла вучыцца? Маладзец! Трэба яшчэ тое засвоіць і ў тым разабрацца», — увесь час ставяць новыя задачы. «Мама, сустрэнемся ў Амстэрдаме, у мяне там выстава. Білеты на кампе», — вось такія размовы. І не пытаюць, ці ўмею я з тымі білетамі разабрацца — круціся як хочаш, жыві ў ногу з часам.

Жыццё, як аб’ява з анекдота: «Мама двух айцішнікаў шукае настаўніка па сёрфінгу інтэрнэта». Так што мне без універсітэта не абыйсціся.

Зінаіда Цупрыновіч: «УЗВ многім з нас вярнуў сэнс жыцця»

Я захварэла за два гады да пенсіі, не магла больш працаваць, была ў глыбокай дэпрэсіі. У той час адна знаёмая расказала пра УЗВ.

Я запісалася — і нібы нарадзілася на свет нанова. Гэты ўніверсітэт мяне выратаваў. І не я адна такая, тут вярнулі сэнс жыцця многім. Зараз увесь мой вольны час аддадзены ўніверсітэту. Даведалася за час навучання можа больш, чым за ўсё жыццё.

Адзін з самых захапляльных курсаў для мяне — гісторыя Гродна. Наш горад такі цікавы, а я так мала пра яго ведала. Таксама вывучаю французскую мову, бо дачка жыве ў Францыі і мы ездзім да яе ў госці.

Яшчэ ў дзяцінстве марыла стаць настаўніцай роднай мовы. На алімпіядах у раёне займала прызавыя месцы. Гэту мову, як і сваю радзіму, я багатвару. Але прафесійна займацца моваю не атрымалася. Толькі ва УЗВ пачала вывучаць яе нанова Бо, здаецца, усе яе ведаюць, а гаварыць не кожны можа. Зараз аднавіла валоданне мовай, магу размаўляць па-беларуску. На вечарыне, прысвечанай Максіму Багдановічу, мы чыталі яго «Зорку венеру» на дзесяці мовах свету. Я прадстаўляла гэты верш па-французку.

Сям’я да майго студэнцтва ставіцца вельмі добра. Дачка кажа — мамачка маладзец. Муж ганарыцца, што я вучуся. Усе задаволеныя. А я проста не магу сабе ўявіць жыццё без універсітэта.


Зараз Гродзенскаму Універсітэту Залатога Веку патрэбна матэрыяльная падтрымка. Для збору сродкаў абвешчаны краўдфандынг. Атрыманыя грошы пойдуць на выдаткі за арэнду памяшканняў для заняткаў, камунальныя паслугі, канцтавары, ганарары выкладчыкаў, матэрыялы для навучання (падручнікі, раздрукоўкі).

Ваша падтрымка дасць шанец сталым людзям не дажываць, а жыць актыўна, годна і цікава, навучацца і прыносіць карысць грамадству.


Политическая нестабильность, неумение властей противостоять экономическим проблемам, заставляет переживать и волноваться. Для спокойного сна купите БТР или БРДМ. Вы сможете защитить себя, свою семью, свою страну.


Падзяліцца

Апошнія запісы

Парасон, халат, check-up здароўя. 11 ідэй, што падарыць мужчыну на свята

Лічыцца, што складана выбраць падарунак менавіта мужчыну - мужу, сыну, бацьку, партнёру ці сябру. Сітуацыя…

20 снежня 2024

«Навявае сплін і абурэнне». Беларус наведаў Навагрудак і расчараваўся — горад запушчаны, а сэрвіс не развіты

Беларус Алекс Вазнясенскі наведаў Навагрудак як турыст. Мужчыну ўразіла, што горад з багатай гісторыяй знаходзіцца…

18 снежня 2024

Віціна, дракар ці славянскае фэнтазі? Чаму праект рэстарана-ладдзі на Нёмане выклікае пытанні

Рэстаране-кафэ “Нёманская віціна” ў выглядзе ладдзі - частка канцэпцыі новай гродзенскай набярэжнай, якую абмеркавалі ў…

18 снежня 2024

Дыякан, хакер і шматдзетны бацька. Як беларус выканаў амерыканскую мару

Аляксей Кажэнаў з'ехаў з Мінску ў 1998-м годзе. Ён атрымаў працу ў Google, стаў дыяканам…

17 снежня 2024

Усяслаў Чарадзей — квадробер, а Францішка Уршуля Радзівіл — найк про. Тлумачым моладзевы слэнг на гістарычных постацях

Слэнг пастаянна змяняецца - у апошні час пад ўплывам TikTok. Зразумець яго адразу і ўвесь …

9 снежня 2024

Можна пакаштаваць на большасці заправак. Як у Гродне пражаць каву для ўсёй Беларусі

Кожны месяц 22 тоны кававага зерня выязджаюць з Гродна, каб патрапіць на запраўкі па ўсёй…

9 снежня 2024