Спадчына

«Гэта яго родная зямля і тут павінен быць помнік». У Гродне ўзгадалі Лейба Найдуса

У 2018 годзе споўнілася 100 гадоў, як не стала гродзенскага паэта Лейба Найдуса. Сёння ён застаецца амаль забытым. Пра ідэю ўвекавечыць яго памяць нагадалі на прысвечаным яму вечары, які прайшоў 26 кастрычніка ў Музеі гісторыі рэлігіі.

У цэнтры Гродна ёсць маленькая вуліца, названая ў гонар віртуоза габрэйскай паэзіі Лейба Найдуса. Ён жыў і тварыў у Гродне ў пачатку XX стагоддзя, тут ён памёр ва ўзросце 28 гадоў і быў пахаваны на мясцовых могілках. Творы Найдуса былі перакладзены на многія мовы, у тым ліку і на беларускую. Імя Найдуса вядома ў габрэйскім свеце, але ў родным Гродне пра яго мала хто ведае.

У гэтым годзе да юбілею Найдуса ў музеі ў сінагозе сталі рыхтаваць вялікі стэнд прысвечаны паэту. На радзіму Найдуса прыязджаў яго ўнучаты пляменнік Яўген Смоляр. Вядомы ў мінулым польскі журналіст быў рады, што ў Гродне ёсць вуліца ў гонар яго дзеда.

Тады ж было ўзнята пытанне ўстаноўкі бюста паэту на гэтай вуліцы. Пытаннем заняўся гродзенскі дабрачынны фонд «Кіслеў». Цікавасць да гэтага праявілі і ў гарвыканкаме, і ў фірме ABC, чый гандлёва-офісны цэнтр знаходзіцца акурат на вуліцы Найдуса.

Вуліца імя Лейба Найдуса ў Гродне
Беларускі літаратуразнаўца прафесар Аляксей Пяткевіч на вечары памяці ў музеі распавёў гроднецнам, чаму імя паэта павінна быць увекавечана.

«Лейба Найдуса трэба аднесці да невялікай кагорты вялікіх паэтаў свету, якія сталі вялікімі не дажыўшы і да 30 гадоў, — распавядае Аляксей Пяткевіч. — Яго імя можна пералічваць у адным шэрагу з такімі выбітнымі людзьмі як Міхаіл Лермантаў, Максім Багдановіч і іншымі, чые працы сёння выдаюцца на розных мовах свету. Зборнікі гэтых паэтаў заўсёды перад намі, а Лейб Найдус абсалютна забыты. Што мы пра яго ведаем, акрамя вуліцы ў Гродне? На вялікі жаль, яго кнігі сталі бібліяграфічнай рэдкасцю, іх проста няма, няма магчымасці ўзяць у бібліятэцы і пачытаць».

Беларускі літаратуразнаўца, доктар філалагічных навук Аляксей Пяткевіч
За 10 гадоў актыўнай творчасці Найдус стварыў багаты матэрыял. Пасля смерці паэта ў 1918 годзе ў Вільні быў створаны камітэт імя Найдуса, які пачаў збіраць яго спадчыну. Але сабраны матэрыял згарэў падчас Другой сусветнай вайны.

«Праз гады выпусцілі толькі дзве кнігі яго творчасці - і тое ў далёкай Аргенціне, — дадае Аляксей Пяткевіч. — Але і гэтых выданняў сёння не знайсці. Мы павінны вяртаць яго спадчыну. Першы крок ужо зроблены, гэта вечар яго памяці. Вядома, патрэбен памятны знак або помнік. А далей павінен быць збор твораў Найдуса, хоць бы лепшае з яго спадчыны, тое што трэба перакласці на беларускую мову. Гродна — гэта яго родная зямля і тут павінны памятаць імя Найдуса».

Падзяліцца

Апошнія запісы

Штраф за сцяг, спекуляцыі малаком і сарваны канцэрт — што адбывалася ў Гродне 100 гадоў таму

Гістарычны канал Hrodna 11:27 працягвае публікаваць кароткія фрагменты з жыцця Гродна ў 1924 годзе. Нататкі ўзятыя з…

5 мая 2024

«Баяўся, што мне прад’явяць данаты, за якія павінен адкупіцца». Як гродзенцы на свой страх і рызыку прыязджаюць на радзіму, каб прадаць жыллё

Жонка палітэмігранта Алена эканоміла на манікюры і ездзіла зайцам, каб купіць кватэру - і прадала…

3 мая 2024

$ 200, машынка і мара. 9 гродзенскіх брэндаў, на якія варта звярнуць увагу гэтай вясной

Hrodna.life сабраў у адным месцы некалькі лакальных дызайнераў, у якіх можна абнавіць гардэроб гэтай вясной.…

3 мая 2024

Мерцающие, мраморные и яйца дракона. Тренды Тик Ток на Пасху 2023

Как покрасить яйца необычно? Из фиолетовой капусты можно получить изумрудный цвет, из вина получаются яйца,…

2 мая 2024

У беларускіх студэнтаў у Польшчы з’явіліся праблемы з візамі: МЗС адмаўляе, тэрмін скарачаецца

Беларускім студэнтам пачалі адмаўляць у візе для вучобы за мяжой. Тэрміны, на якія віза выдаецца,…

30 красавіка 2024

«Ходзяць чуткі, што яе завербавалі». Што гродзенцы напісалі ў 600 зваротах у КДБ

Каля 600 зваротаў, адпраўленых гродзенцамі або звязаных з Гродна, ёсць у базе зваротаў у КДБ.…

30 красавіка 2024