Горад

«Бінга праблем са смеццем»: што пра канфлікт вакол шаўрмы ў Гродне думаюць беларускія ўрбаністы

Канфлікт з-за смецця разгарнуўся ў канцы жніўня вакол шаўрмічнай «Shaw-Books» на вуліцы Савецкай. Гродзенцы скардзіліся на перапоўненыя сметніцы, а кафэ тлумачыла, што гэта нехта спрабуе іх дыскрэдытаваць. На сітуацыю звярнулі ўвагу беларускія ўрбаністы. Яны патлумачылі, ці толькі кафэ нясе адказнасць за бруд на тэрыторыі і наколькі правільна адрэагаваў бізнес на крытыку.

Па тэме:

Для маленькіх кафэ не разлічваюць колькасць неабходных сметнікаў

Першай прычынай праблемы са смеццем мог стаць памылковы разлік колькасці сметнікаў. А дакладней — яго адсутнасць. У выпадку маленькіх крамаў і кафэ такі разлік проста не прадугледжаны.

«Такія разлікі загадзя не робяцца, бо невядома, якая менавіта ўстанова адкрыецца ў гэтым месцы. Гэта тычыцца і сітуацый з адкрыццём новых устаноў у старых будынках», — напісалі ў адным з беларускіх урбаністычных каналаў.

Па-іншаму справы абстаяць у буйных крамах і рэстаранах — там праектуюцца асобныя ўваходы, дзе размяшчаецца пляцоўка для разгрузкі тавару і смеццевых кантэйнераў.

Адказнасць нясе не толькі ўстанова, але і гарадскія ўлады

Сітуацыя з «Shaw-Books» сабрала «бінга праблем са смеццем» з пункту гледжання ўрбаністыкі.

Па-першае, установа прапануе ежу з вялікай колькасцю аднаразовага посуду і паперы. І, у адрозненні ад звычайнай кявярні, прадукуе шмат смецця.

Так выглядала тэрыторыя каля кафэ раней. Фота: grodnonews.by
Кафэ пасля ўборкі і ўсталявання новай сметніцы. Фота: grodnonews.by

Па-другое, базавая гарадская інфраструктура не разлічана на задавальненне такога кшталту патрэбы.

Па-трэцяе, гарадскія ўлады не гатовы дапамагаць у вырашэнні праблем. Затое гатовыя забараняць карыстацца гарадскімі сметнікамі.

Урбаністы: «Вельмі файны прыклад рэакцыі бізнесу на праблему»

Тыя метады, якімі скарысталася кафэ: устаноўка закрытых урнаў і адпужвальнікаў птушак — добры ход. «Гэта вельмі файны прыклад рэакцыі бізнесу на праблему», — лічаць урбаністы.

Каб больш не трапляць у падобныя сітуацыі, кафэ трэба паменшыць колькасць смецця — напрыклад замест пластыкавых кубачкаў прапаноўваць шкляныя. Урбаністы таксама раяць павялічыць колькасць рэсурсаў — людзей і працоўных гадзін для своечасовай прыборкі смецця.

Але для вырашэння праблемы патрэбны і намаганні гарадскіх уладаў: «Распрацаваць адэкватныя рэкамендацыі для вулічнага грамадскага харчавання, у тым ліку для тых устаноў, ад якіх застаецца вялікая колькасць смецця. Напрыклад, усталяваць дадатковыя сметніцы, і прапанаваць простыя інструменты для рэалізацыі гэтых рэкамендацый», — тлумачаць спецыялісты.

Апошнія запісы

Парады Караеву: топ-5 месцаў Гродна і вобласці, якія можна ўзяць штурмам

У Слоніме і Лідзе плануюць паўтарыць гродзенскі "штурм Рэйхстага". На думку старшыні Гродзенскага аблвыканкама Юрыя…

13 мая 2025

«Раней падумалі б: пацыенту мроіцца, што яго праследуе псіхіятр». Як беларускія ўрачы працуюць у Польшчы і нават сустракаюць былых падапечных

Штораніцы поўныя цягнікі вязуць жыхароў Прушкава, што пад Варшавай, на працу ў сталіцу. Але ёсць…

10 мая 2025

«Скажуць раздаваць сцяжкі — раздам». Задалі адны і тыя ж пытанні выпускніцам ВНУ з Беларусі і Польшчы

Навучальны год набліжаецца да канца, і хутка выпускнікі будуць абараняць дыпломы і здаваць апошнія экзамены.…

6 мая 2025

Дапамога адрозніваецца ў 33 разы. Параўналі, як Польшча і Беларусь змагаюцца з беспрацоўем

У Польшчы беспрацоўныя атрымліваюць штомесячную дапамогу каля 1500 злотых (або прыкладна 400 долараў) на рукі.…

5 мая 2025

ВНУ Гродна змагаюцца з «моладзевым экстрэмізмам» па прыкладзе Расіі: шукаюць скінхэдаў, металістаў і спартсменаў

Як стаць маладым экстрэмістам? Быць "залатой моладдзю", слухаць хардкор і насіць клятчастую понамку. Так лічаць…

30 красавіка 2025

Сцэна пад «Дажынкі» vs хуткая дапамога на матацыкле. Параўналі, як у Беларусі і Польшчы падтрымліваюць грамадзянскія ініцыятывы

Хочаце новую дзіцячую пляцоўку непадалёк ад дома? Ці лічыце важным правесці ў сваім горадзе кампанію…

29 красавіка 2025