Горад

У пошуках снегу і прыгажосці. Танцоры з трох гродзенскіх студый прадставілі свой першы танц-спектакль

«По…кі сне…» — разгадаць зашыфраваную назву спектакля вельмі проста. Але гэта — толькі палова адказу на пытанне, што адбывалася на сцэне. «Насамрэч, мы шукалі прыгажосць», — кажа аўтарка ідэі спектакля балетмайстар Вікторыя Бальцэр. Разам з акторкай Яўгеніяй Рамановіч яны зладзілі з самадзейнымі танцорамі першы ў горадзе танц-спектакль. Прэм’ерны паказ «Пошукаў» адбыўся 17 снежня ў Доме 46. Наступныя выступы пройдуць на сцэне музычнага коледжа і драмтэатра.

Навагодні спектакль, як карцінка з пазлаў, складаецца з асобных танцавальных нумараў. Аб’ядналі ўсе разам «пошукі снегу», ў каторых узялі ўдзел усе танцоры.

«Мы прапанавалі ўсім адказаць на пытанне — якім можа быць снег ці асобная сняжынка. Папрасілі расказаць пра гэта нібы для чалавека, каторы ніколі снегу не бачыў»

— расказвае пра нараджэнне спектакля аўтарка яго ідэі. Запіскі з адказамі танцорак, са словаў Вікторыі, здзіўлялі шчырасцю і непасрэднасцю: «ад снега можа быць слота, кожная сняжынка мае непаўторны ўзор, яны ператвараюцца у кропелькі на далонях.» Аказалася, што кожны і кожная «ў душы — сняжынка" — раскрывае Вікторыя Бальцэр формулу спектакля і гродзенскага снегу.

Удзельнікамі пастаноўкі сталі самадзейныя танцоркі і танцоры з трох гродзенскіх школ — Фолюш-балета, Дома 46 і Свабоднай студыі. Дыяпазон іх узростаў Вікторыя Бальцэр акругліла «для прыгажосці» ад 6 да 60.

«Атрымала першы досвед, калі ў маім нумары танцавалі кантэмпарары адразу 16 чалавек розных узростаў і ўзроўняў, — кажа Яўгенія Рамановіч. — Гэта вельмі вольная аўтарская тэхніка, што дазваляе выкарыстоўваць рухавыя сімвалы і праз тое пра многае распавесці».

Хаця ўдзельнікі спектакля пераважна не прафесійныя танцоры, многія з іх, незважаюцы на юны ўзрост, маюць па 5 -6 гадоў сцэнічнага досведу. Аднак пэўная рызыка ў падрыхтоўцы спектакля была, прызнаецца Вікторыя Бальцэр.

«Мы хацелі атрымаць менавіта форму спектакля з непарыўнасцю дзеяння персанажаў. Тут шмат пераходаў, многа імправізацыі. Невядома, раптам хто з дзяцей спалохаецца, заціснецца ці наадварот, занадта разыдзецца».

Хваляванні выклікала і тое, што гэта быў першы раз, калі выкладчыкі ўдзельнічалі ў спектаклі разам з навучэнцамі і не маглі ім дапамагаць за кулісамі.

«Усе паказалі сябе вельмі самастойнымі. З усім справіліся самі, ніхто нідзе не спазніўся, усё атрымалася — для дзяцей вельмі важна ўсвядоміць, што яны гэта могуць. Застаецца толькі замацаваць поспех».

Наступныя паказы «По…каў сне…» пройдуць 20 снежня ў музычным каледжы і 23 снежня на малой сцэне абласнога драматычнага тэатра.

Падзяліцца

Апошнія запісы

«Я і цяпер не згублюся ў Гродне». Пагутарылі з рэпатрыянтам, які пераехаў у Польшчу ў 1946 годзе, але дагэтуль памятае родны горад

Генрык Усціла нарадзіўся ў 1929 годзе ў Гродне на вуліцы Брыгіцкай. У 1935 годзе яго…

21 лютага 2025

«Нам з вамі нельга мець ніякіх сувязей». З’ездзілі ў Белавежскую пушчу, падзеленую агароджай, і даведаліся, што адбываецца па абодва бакі

Агароджа на мяжы Польшчы і Беларусі дзеліць Белавежскую пушчу на дзве часткі. Па абодва бакі…

19 лютага 2025

«Пасведчанне аб шлюбе парвалі пры сварцы». Як беларусы (не) разводзяцца ў эміграцыі

Ягор з партнёркай перажылі тры пераезды і вайну, і калі вонкавага лайна стала менш -…

18 лютага 2025

Забойства інжынера Кёніга. Як у Гродне 100 гадоў таму расследавалі гучную справу

Сто гадоў таму ў Гродне адбылося самае гучнае забойства 1925-га: у цэнтры гораду забілі вядомага…

17 лютага 2025

Дзень Сябровак замест Валянцінава дня. А вы ведалі, што адзначаюць 13 лютага?

Напярэдадні Дня святога Валянціна ўсё больш жанчын у свеце адзначаюць Дзень Галентайна - жаночага сяброўства.…

13 лютага 2025

Казюкі ў парку, блін-тусоўка і па пудзілу на кожны дзень. Дзе ў Гродне адсвяткаваць Масленіцу-2025

Масленіца ў гэтым годзе прыпадае на 2 сакавіка, а масленічны тыдзень пачынаецца з 24 лютага.…

12 лютага 2025