Выстава «Дело жизни», якая паказвае інтэр'ерныя патрэты гарадзенцаў, цалкам адданых сваёй справе, адкрылася ў новай арт-пляцоўцы ў гандлёвым цэнтры OldCity. Кожная з фатаграфій аўтарскага праекта Аляксандра Кузаса мае прадставіць справу жыцця героя ў дробных дэталях, каб глядач мог дакрануцца да яго свету захапленняў і зірнуць на яго знутры.
На здымках прадстаўлены людзі рознага ўзросту, якія маюць розныя жыццёвыя пазіцыі і светапогляд. Усе працы на выставе аб’яднаны толькі па адной прыкмеце — яны паказваюць гарадзенцаў, якія большую частку свайго жыцця аддалі любівай справе.
Для самога аўтара фатаграфія — хобі. Асноўная яго праца — дызайнер у друкарні.
«Каб сабраць усю калекцыю фотаздымкаў у мяне сышло каля 10 месяцаў. Займаўся гэтым у вольны ад працы час. Фатаграфаваў пераважна знаёмых, але адначасова папулярных у Гродне людзей. Спадзяюся, хтосьцi ў маіх здымках заўважыць і тое, чаго раней не бачыў у гэтых людзях», — распавёў Аляксандр Кузас.
У OldCity адмыслова стварылі такую арт-пляцоўку, каб паказаць гарадзенцам, як праходзяць выставы ў іншых гарадах і краінах Еўропы. Мерапрыемствы на новай пляцоўцы будуць праходзіць рэгулярна.
Навучальны год набліжаецца да канца, і хутка выпускнікі будуць абараняць дыпломы і здаваць апошнія экзамены.…
Як стаць маладым экстрэмістам? Быць "залатой моладдзю", слухаць хардкор і насіць клятчастую понамку. Так лічаць…
Хочаце новую дзіцячую пляцоўку непадалёк ад дома? Ці лічыце важным правесці ў сваім горадзе кампанію…
“Каб цябе пярун забіў!” - адзін з найбольш вядомых беларускіх праклёнаў. У 1934 і 1935…
З надыходам цяпла ў заходніх рэгіёнах Беларусі - Гродзенскай і Брэсцкай абласцях - сталі з'яўляцца…
Змяшаць два знаёмыя спосабы афарбоўкі яек і атрымаць аліўкавы колер, знайсці спосаб з дапамогай хімічнай…