Выстава «Дело жизни», якая паказвае інтэр'ерныя патрэты гарадзенцаў, цалкам адданых сваёй справе, адкрылася ў новай арт-пляцоўцы ў гандлёвым цэнтры OldCity. Кожная з фатаграфій аўтарскага праекта Аляксандра Кузаса мае прадставіць справу жыцця героя ў дробных дэталях, каб глядач мог дакрануцца да яго свету захапленняў і зірнуць на яго знутры.

На здымках прадстаўлены людзі рознага ўзросту, якія маюць розныя жыццёвыя пазіцыі і светапогляд. Усе працы на выставе аб’яднаны толькі па адной прыкмеце — яны паказваюць гарадзенцаў, якія большую частку свайго жыцця аддалі любівай справе.

Для самога аўтара фатаграфія — хобі. Асноўная яго праца — дызайнер у друкарні.

«Каб сабраць усю калекцыю фотаздымкаў у мяне сышло каля 10 месяцаў. Займаўся гэтым у вольны ад працы час. Фатаграфаваў пераважна знаёмых, але адначасова папулярных у Гродне людзей. Спадзяюся, хтосьцi ў маіх здымках заўважыць і тое, чаго раней не бачыў у гэтых людзях», — распавёў Аляксандр Кузас.

У OldCity адмыслова стварылі такую арт-пляцоўку, каб паказаць гарадзенцам, як праходзяць выставы ў іншых гарадах і краінах Еўропы. Мерапрыемствы на новай пляцоўцы будуць праходзіць рэгулярна.

delo-zhizni-02

delo-zhizni-03

delo-zhizni-04

delo-zhizni-05

delo-zhizni-06

delo-zhizni-07

delo-zhizni-08

delo-zhizni-09

delo-zhizni-10

delo-zhizni-11

delo-zhizni-12