Людзі і справы

У Гродне адкрыўся рэстаран «Беласток» з аўтэнтычнай беларускай кухняй

З 23 красавіка ў падвалах офіснага будынка на рагу Савецкай і Віленскай у тэставым рэжыме пачаў працаваць рэстаран «Беласток». Ён будзе спецыялізавацца на беларускай кухні. Афіцыйнае адкрыццё ўстановы запланавана на 1 мая — у гэты дзень горад наведае мэр польскага Беластока.

Каля 10 месяцаў спатрэбілася ўладальнікам установы, каб рэалізаваць задуманае. Раней падвалы доўгія гады пуставалі, ды і сам будынак быў зачынены на рамонт 30 гадоў - з 1985 да 2015 года.

Рацэпты ад продкаў

У рэстаране адзначаюць, што Гродна даўно меў патрэбу ва ўстанове з беларускай кухняй. Рэстаран «Беласток» можа быць цікавы не толькі турыстам, але і самім гродзенцам. Многія стравы пададуцца знаёмымі.

«Сваіх кліентаў мы будзем прыцягваць аўтэнтычнай беларускай кухняй. Усе рэцэпты народныя, узятыя ў нашых продкаў. У нас ёсць некалькі відаў мачанкі, розныя настойкі, якія самі робім на аснове беларускіх спецый і традыцый. Ёсць у меню ялавічына з вішняй паводле рэцэпту Міхаіла Святаполк-Мірскага. Ён сам прыдумаў яго, а мы ўзялі са старых літоўскіх кніг. У нас шмат усяго нацыянальнага: дранікі, рулька, кіслая капуста, боршч, грыбная юшка і іншыя мясныя і не толькі стравы».

Месца абавязвала працягнуць традыцыю

Назву «Беласток» абралі не проста так. У гэтым жа будынку, толькі паверхам вышэй, з 1974 года працаваў вядомы ў горадзе рэстаран «Беласток». З 1985 года памяшканне пуставала, рэстаран пераехаў у будынак на скрыжаванні Гараднічанскай і Тэльмана. Праз 32 гады, у лютым 2017 года, у памяшканнях былога рэстарана адкрыўся фірмовы магазін і кафэ «Камунарка».

«Мы ведалі, што ў гэтым будынку быў легендарны для Гродна „Беласток“ і ён карыстаўся попытам у гараджан. Выбранае месца абавязвала нас працягнуць традыцыю: мы хочам быць на такім жа высокім узроўні. І спецыяльна пастараліся для гэтага: у памяшканні максімальна падкрэслілі ўсю даўніну. Над інтэр'ерам працавалі сур’ёзныя спецыялісты. Ад старога „Беластока“ засталася ў нас не толькі назва, але і сімволіка».

Рэстаран знаходзіцца ў падвальным памяшканні па адрасе Віленская, 2. Разлічаны ён на 48 пасадачных месцаў, у будучыні каля ўстановы плануюць адкрыць летнюю тэрасу.

Даведка

Першы рэстаран «Беласток» дзейнічаў з 1974 года ў гэтым жа будынку на Віленскай. Праект рэстарана выканалі беластоцкія архітэктары, элементы інтэр'еру, сервіроўкі і мэблю прывезлі з Польшчы. Рэстаран доўгі час лічыўся адным з лепшых у горадзе. У 1985 годзе ён пераехаў на Гараднічанскую, 20, дзе прапрацаваў да пачатку 2000-х.

Падзяліцца
Меткі: ежамесцы

Апошнія запісы

Гайд па bubble tea ў Гродне: вывучылі цэны, смакі і водгукі

Зараз у Гродне працуюць тры ўстановы, якія спецыялізуюцца на bubble tea. Пакаштаваць азіяцкі чай можна…

14 мая 2025

Парады Караеву: топ-5 месцаў Гродна і вобласці, якія можна ўзяць штурмам

У Слоніме і Лідзе плануюць паўтарыць гродзенскі "штурм Рэйхстага". На думку старшыні Гродзенскага аблвыканкама Юрыя…

13 мая 2025

«Раней падумалі б: пацыенту мроіцца, што яго праследуе псіхіятр». Як беларускія ўрачы працуюць у Польшчы і нават сустракаюць былых падапечных

Штораніцы поўныя цягнікі вязуць жыхароў Прушкава, што пад Варшавай, на працу ў сталіцу. Але ёсць…

10 мая 2025

«Скажуць раздаваць сцяжкі — раздам». Задалі адны і тыя ж пытанні выпускніцам ВНУ з Беларусі і Польшчы

Навучальны год набліжаецца да канца, і хутка выпускнікі будуць абараняць дыпломы і здаваць апошнія экзамены.…

6 мая 2025

Дапамога адрозніваецца ў 33 разы. Параўналі, як Польшча і Беларусь змагаюцца з беспрацоўем

У Польшчы беспрацоўныя атрымліваюць штомесячную дапамогу каля 1500 злотых (або прыкладна 400 долараў) на рукі.…

5 мая 2025

ВНУ Гродна змагаюцца з «моладзевым экстрэмізмам» па прыкладзе Расіі: шукаюць скінхэдаў, металістаў і спартсменаў

Як стаць маладым экстрэмістам? Быць "залатой моладдзю", слухаць хардкор і насіць клятчастую понамку. Так лічаць…

30 красавіка 2025