Зусім нядаўна мы расказвалі аб зменах ва ўнутраным дворыку былой пальчаткавай фабрыкі на Маставой. Тут планавалася стварыць новае месца для адпачынку гараджан. Нечакана ў пачатку снежня уласнікам будынка прапанавалі змяніць цікавы каляровы дызайн дворыка на больш просты — стандартны для Беларусі. З 5 снежня яркія колеру сталі знікаць са сцен былой пальчаткавай фабрыкі. У бліжэйшы час усё будзе зафарбавана ў адзін колер.
Чалавек, знаёмы з сітуацыяй па работах у дворыку пальчаткавай фабрыкі, распавёў, у чым прычына такіх зменаў.
«Тут ствараўся стыльны дворык, была затрачана прыстойная сума сродкаў на стварэнне дызайну і яго рэалізацыю. Але была дадзена каманда ўсё змяніць. Усё ўпіраецца ў гістарычнае мінулае будынка, хоць ніякай каштоўнасці ён сёння не нясе. Груба кажучы — барак, у якім была вытворчасць. Але калі ў нас улады сказалі „гістарычнае“, значыць „гістарычнае“. Усё трэба ўзгадняць».
«Бо 200 гадоў таму былі зусім іншыя тэхналогіі і іншыя бачанні ў людзей, ды і іншае прызначэнне двара. Тут людзі хадзілі з торбамі і з коньмі. А зараз ствараецца месца для адпачынку гараджан. І што, мы павінны зрабіць двор для коней? Атрымліваецца, для коней. Галоўнае, каб аўтэнтычна. Давядзецца рабіць, як было раней: шэра і непрыгожа. Нажаль, такое бачанне гістарычных помнікаў сёння. Ёсць паперка і на падставе яе дзейнічаюць. Усе баяцца зрабіць крок у бок. Менавіта таму ў нас тут усё так павольна рухаецца. Пасля такога знікае жаданне рабіць што-небудзь цікавае і незвычайнае».
Праект ператварэння дворыка былой пальчаткавай фабрыкі распрацоўвала гродзенская дызайнерская студыя «Interio Pro». Дырэктар Аляксей Новікаў распавёў, з-за чаго іх праект не атрымалася рэалізаваць.
«Па існуючай інфармацыі запыту ў Міністэрства культуры ніякага не было. Замоўца праекта, фабрыка» Акцэнт", нават не паклапацілася аб рэгістрацыі эскізаў ў мясцовай архітэктуры. Вырашылі сваімі ўнутранымі сіламі ўсё зрабіць, а потым зафарбаваць. Мы расчараваныя, што такі цікавы праект не атрымалася рэалізаваць у Гродне. Ён адназначна б упрыгожыў наш цэнтр, а так мы зноў вяртаемся да шэрых сценаў".
Будынак пальчаткавай фабрыкі «Акцэнт» будаваўся першапачаткова як тытунёвая фабрыка Шэрашэўскага. Да 1880 гадоў ён ператварыўся з невялікага сямейнага прадпрыемства ў буйную вытворчасць, што займала цэлы квартал у цэнтры горада. Там працавала каля 1500 чалавек. Пасля Другой сусветнай вайны, з 1967 года, у будынку знаходзілася вытворчасць пальчатак. Зараз усе памяшканні старога будынка здаюцца ў арэнду.
“Каб цябе пярун забіў!” - адзін з найбольш вядомых беларускіх праклёнаў. У 1934 і 1935…
З надыходам цяпла ў заходніх рэгіёнах Беларусі - Гродзенскай і Брэсцкай абласцях - сталі з'яўляцца…
Змяшаць два знаёмыя спосабы афарбоўкі яек і атрымаць аліўкавы колер, знайсці спосаб з дапамогай хімічнай…
Яніна Міхайлаўна Земба нарадзілася ў Гродне ў 1934 годзе. Падчас нямецкай акупацыі яе маму вывезлі…
«Еўрасаюз нам не патрэбен!» Гэты наратыў папулярны не толькі ў беларускай прапаганды, але і ў…
У пошуках лепшага жыцця тысячы людзей выязджалі з беларускіх зямель больш за сто год таму.…