З верасня па лістапад — сезон для гарбузоў. Тыя, што не сталі хэлаўінскіх ліхтарамі, трапляюць у меню кафэ і рэстаранаў. Гродзенскія ўстановы таксама падрыхтавалі свае прапановы. Рэдакцыя Hrodna.life прагледзела меню бараў, кафэ і рэстаранаў Гродна і сабрала ўсе прапановы ў адным месцы.
У меню некалькіх устаноў ёсць гарбузовы суп, але ў кожным свае дадаткі.
Рестобар Rozmarin прапануе пакаштаваць суп з семкамі за 9 рублёў, Terra- з грэнкамі за 4,20 руб., а ў рэстабары Pablo гэты суп робяць на какосавым малацэ.
У бары Svaboda у меню мы знайшлі гарбузовы суп з пармезаном (12 руб.), а ў кавярні Sprava — гарбузовы крэм-суп на агароднінным булёне (8 руб.).
У рэстаране «Пяшкоў» з’явілася восеньскае меню, дзе можна пакаштаваць крэм-суп з гарбуза з сырам дор блю з крэветкамі. Кошт — 23 рублі.
Таксама гарбузовы суп ёсць у Werden (з крэветкамі і пармезаном за 16 руб.) і «Эсперанта» (8 руб. на какосавых вяршках і 10 руб., калі дакінуць у талерку крэветак).
У лаунж кафэ «Барашка» акрамя гарбузовага супу прапануюць пакаштаваць гарбузовую кашу з арэхамі і ягадамі і цытрынавую салату з печаным гарбузом.
У рэстаранах «Шэрвуд» і «Larionoff» падрыхтавалі адмысловае меню для Хэлоўіна.
Меню на 30.10.2022:
Для аматараў салодкага таксама знойдзецца нешта з гарбуза. У кавярні «Джэзва» прыгатуюць для вас крэмавыя сырнікі з гарбузовым сочывам і смятанай.
Яшчэ барысты «Джезвы» прапануюць пагуляць у «вы нам гарбуз, мы вам кавы». Сутнасць у тым, каб прынесці гарбуз у дворык кавярні да канца кастрычніка — і барысты пачастуюць вас кававай класікай.
У кавярнях «Цяпло», «Амерыкана» і «КАВАЛАВА» зможаце пакаштаваць гарбузовы латэ.
Глядзіце таксама: С весельем, призами и скидками. Как отметить Хэллоуин в Гродно
У адзін з дзён снежня 2021 года сямігадовы Артурка прачнуўся і знайшоў у суседнім пакоі…
У тым, што беларусы цанілі і да гэтага часу цэняць магію, упэўніцца не складана. Мы…
Гродзенец Андрэй Мялешка захапіўся маркамі яшчэ ў першым класе, калі далучыўся да філатэлістычнага гуртка. І…
Каложскі вадаліў, або акваманіл, — гэта адзін з найцікавейшых артэфактаў, якія захаваліся ў Гродне з…
Цяпер замест пісьменнікаў і музыкаў у беларускія школы ўсё часцей запрашаюць актывістаў з “моцнай грамадзянскай…
Зараз гораду больш за ўсё не хапае паркаў і сквераў, лічыць старшыня Гродзенскага гарвыканкама Андрэй…