Творчасць у звычайным гаражы: былы мотаспартсмен стварае вырабы з запчасткаў

Многія гродзенцы ведаюць Алега Сіднева як паспяховага мотаспартсмена. Аднойчы Алег стаў расчышчаць свой гараж і … не змог выкінуць старыя запчасткі, даўшы ім другое жыццё!

— «Жаданне рабіць нешта незвычайнае са звычайных запчастак з’явілася ў канцы зімы 2016 года, калі прыйшоў час вызваліць гараж. Пакуль выграбаў запчасткі, у галаве адразу сталі складвацца вобразы. Наогул, з тэхнікай я „на ты“. Пастаянна рамантаваў матацыклы і ўжо 34 гады працую зваршчыкам. Таму паспрабаваў зрабіць некалькі мадэляў матацыклаў - і ўсё атрымалася. Вырабы ацанілі сябры, творчасць нават заўважылі ў асацыяцыі матацыклістаў», — расказвае AutoGrodno.by Алег.

Калі летам у Літве праходзіў этап чэмпіянату свету па мотакросе і мадэлі матацыклаў, зробленыя Алегам, падарылі чэмпіёну 2017 года Эцьен Ваху, а затым і 10-кратнаму чэмпіёну свету Даніэлю Вілемсену, то ў Алега Сіднева яшчэ больш пацягнула да творчасці.

— «Гэта быў знак, што трэба працягваць«, — успамінае Алег.

У майстэрні Алега аказалася не так ужо і шмат вырабаў, многія з іх ужо раздарыў. З нядаўняга можна асабліва адзначыць настольную лямпу з поршняў і корпуса счаплення. Яна круціцца ў розныя бакі і можа падсвятляць прастору на стале пад розным вуглом.

— «Для працы трэба зусім не шмат інструментаў. Ціскі, мянташка, балгарка, зварка і трохі фантазіі«, — усміхаецца Алег, — «часцей за ўсё выкарыстоўваю зварку аргонам, ёй атрымліваецца акуратней».

У ход пайшлі ўжо амаль усе свабодныя запчасткі. Цяпер Алег усё часцей звяртаецца да сваіх сяброў-мотаспартсменаў: у кожнага з іх цэлыя скрыні з запчасткамі.

— «Сябры сталі прасіць зрабіць тэматычныя вырабы і затым іх перадорваюць сваім сябрам. Вось у мяне ўжо гатовыя фігуркі хакеіста, рыбака і падарунак для закаханай пары«, — паказвае вырабы Алег.

Дарэчы, як толькі мы дамовіліся пра фотасесію, Алег прыдумаў і сабраў фігурку фатографа. Дзякуем! Але часцей у руках Алега нараджаюцца мініяцюрныя матацыклы, з якімі звязана ўсё яго жыццё.

Алег Сіднеў займаўся мотаспортам яшчэ пры Савецкім Саюзе. Але пасля яго развалу пахіснулася і дысцыпліна. Так, у хобі Алега быў вялікі перапынак. Вярнуўся гарадзенец ў мотаспорт толькі ў 2007 годзе, ва ўзросце 44 гадоў. У першы ж год вяртання ён стаў чэмпіёнам Беларусі ў спаборніцтвах на матацыкле з каляскай. З тых часоў яго галоўным партнёрам быў Сяргей Дзягцераў, з якім яны сталі неаднаразовымі чэмпіёнамі краіны.

Самая любімая фігурка, якая назаўжды застанецца пры Алегу, прысвечана яго партнёру Сяргею і іх матацыклу.

Цяпер Алег працягвае ўдзельнічаць у мотаболе, удзельнічае ў гонках на матацыклах з каляскай у класе «ветэраны» і неаднаразова станавіўся прызёрам чэмпіянату свету.

— Ці ёсць у вас не спартыўны матацыкл, напрыклад, чопер?

— «Раней я ўвесь час ездзіў на гарадскім матацыкле. Але зараз аддаў перавагу аўтамабілю для штодзённага выкарыстання. Пры гэтым вельмі хачу набыць Харлей і пачаць на ім падарожнічаць. Але часу на гэта няма, увесь вольны час пасля працы зараз сыходзіць на пабудову мадэлькаў, а вольныя выхадныя дні займае спорт».

Жадаем Алегу натхнення ў творчасці і новых перамог у мотаспорце!

Падзяліцца

Апошнія запісы

Гайд па bubble tea ў Гродне: вывучылі цэны, смакі і водгукі

Зараз у Гродне працуюць тры ўстановы, якія спецыялізуюцца на bubble tea. Пакаштаваць азіяцкі чай можна…

14 мая 2025

Парады Караеву: топ-5 месцаў Гродна і вобласці, якія можна ўзяць штурмам

У Слоніме і Лідзе плануюць паўтарыць гродзенскі "штурм Рэйхстага". На думку старшыні Гродзенскага аблвыканкама Юрыя…

13 мая 2025

«Раней падумалі б: пацыенту мроіцца, што яго праследуе псіхіятр». Як беларускія ўрачы працуюць у Польшчы і нават сустракаюць былых падапечных

Штораніцы поўныя цягнікі вязуць жыхароў Прушкава, што пад Варшавай, на працу ў сталіцу. Але ёсць…

10 мая 2025

«Скажуць раздаваць сцяжкі — раздам». Задалі адны і тыя ж пытанні выпускніцам ВНУ з Беларусі і Польшчы

Навучальны год набліжаецца да канца, і хутка выпускнікі будуць абараняць дыпломы і здаваць апошнія экзамены.…

6 мая 2025

Дапамога адрозніваецца ў 33 разы. Параўналі, як Польшча і Беларусь змагаюцца з беспрацоўем

У Польшчы беспрацоўныя атрымліваюць штомесячную дапамогу каля 1500 злотых (або прыкладна 400 долараў) на рукі.…

5 мая 2025

ВНУ Гродна змагаюцца з «моладзевым экстрэмізмам» па прыкладзе Расіі: шукаюць скінхэдаў, металістаў і спартсменаў

Як стаць маладым экстрэмістам? Быць "залатой моладдзю", слухаць хардкор і насіць клятчастую понамку. Так лічаць…

30 красавіка 2025