Другі тыдзень запар трымае вілы на готове Іван Іванавіч з вуліцы Старамалышчынскай у Гродне. Ён плануе змагацца са зграяй бадзяжных сабак, якія задушылі яго коз. Пенсіянер кажа, што нават з дому іншы раз выбрацца не можа, бо баіцца за курэй. Ён паказаў карэспандэнту Hrodna.life адкуль бяруцца на яго вуліцы бадзяжныя сабакі і чым яны харчуюцца.

Пасля публікацыі матэрыяла пра праблему Івана Іванавіча, да яго прыязджалі супрацоўнікі САГа. Яны пакінулі каля дома спецыяльныя катлеты са снатворным.

«Сабакі зноў былі, я іх бачыў раніцай, — кажа пенсіянер. — Пакінутыя катлеты яны, хутчэй за ўсё, з’елі, бо я іх не знайшоў. А вось жывёл без прытомнасці я не бачыў. Мне здаецца, аднымі катлетамі праблему тут не вырашыць. Трэба блакаваць ўвесь раён і злавіць сабак. Адну зграю я прагнаў, а праз некалькі гадзін прыходзіць іншая. І так можа быць кожны дзень».

Мужчына паказаў месца, дзе часта можна ўбачыць сабак — гэта калгасныя палі каля Лапенак.

«Тут гэтых сабак мы сустракаем вельмі часта. Мы лiчым, што мясакамбінат вывозіць адходы на калгасныя палі. Гэта ўгнаенне, сярод якога трапляюцца страўнікі, тлушч і кішкі. Поле пасля ўзорваюць, але раней туды прыходзяць сабакі і кормяцца. Жывёлы гадамі не сыходзяць адсюль, бо на палях у іх сталовая, кармушка», — мяркуе Іван Іванавіч.
Пенсіянер, якому сабакі загрызлі козаў, паказаў, дзе жывуць і чым харчуюцца здзічэлыя жывёлы
Іван Іванавіч на поле ў чарговы раз знайшоў кароўі страўнік

Пенсіянер, якому сабакі загрызлі козаў, паказаў, дзе жывуць і чым харчуюцца здзічэлыя жывёлы
Такі ж страўнік на поле грызе бадзяжны сабака

Выкідае не мясакамбінат, а хто — невядома

Галоўны інжынер Гродзенскага мясакамбіната Уладзімір Філіповіч расказаў Hrodna.life, што на поле ля Лапенак — не іх адкіды. Свае яны вывозяць у спецыяльнае месца ў філіял «Парэчанка», што ў Парэччы. Частку — на перапрацоўку ў Ліду і Бярозу.

У Гродзенскім абласным камітэце прыродных рэсурсаў і аховы навакольнага асяроддзя аб адкідах мясной вытворчасці на палях нiчога не ведаюць. Ахова прыроды прапануе гродзенцам зафіксаваць дзеянні парушальнікаў i паказаць iм.

Пенсіянер, якому сабакі загрызлі козаў, паказаў, дзе жывуць і чым харчуюцца здзічэлыя жывёлы
Пенсіянер паказвае, дзе жывуць бадзяжныя сабакі

Пенсіянер, якому сабакі загрызлі козаў, паказаў, дзе жывуць і чым харчуюцца здзічэлыя жывёлы
А гэта поле на якім кормяцца сабакі
Пенсіянер, якому сабакі загрызлі козаў, паказаў, дзе жывуць і чым харчуюцца здзічэлыя жывёлы
І месца, куды, на яго думку, доўгі час злівалі адкіды