«Турыст прызямліўся ў Гародні». Гродзенскія студэнты ствараюць паштоўкі з квэстам і даведнікам для турыстаў

«Турыст прызямліўся ў Гародні» гэта камплект з 10 паштовак. На вонкавым баку будуць арыгінальна намаляваныя выявы знакамітых гродзенскіх будынкаў. На зваротным — мапа, карысныя адрасы і квэсты, якія стануць асновай трэвел-бука. З такімі паштоўкамі турысту стане цікавей праводзяць час у Гродне, а значыць, гэта палепшыць імідж горада і прыцягне інвестыцыі. Так лічаць стваральнікі праекту — пяцёра студэнтаў спецыяльнасці «Інфармацыя і камунікацыя» ГрДУ.

Стандартны прадукт у нестандартнай форме

Стваральнікі лічаць праект актуальным у сувязі з безвізавым рэжымам, бо з кожнымі выходнымі ў Гродна прыязджае ўсё больш турыстаў. Яны кажуць, што праект забяспечыць ускоснае прыцягненне турыстаў у краіну, а разам з імі і інвестыцый, пашырыць веды пра Гродна і палепшыць імідж горада і краіны. А галоўнае — зробіць шпацыр па Гродне незабыўным.

— У горадзе з’явіцца нестандратны турыстычны прадукт, у якога няма аналагаў, — кажа каманда студэнтаў пад назвай «Келіх кола». — Гарантаваць, што ён спрацуе, мы не можам, але бачым зацікаўленасць людзей.

«Келіх кола» прадставілі ідэю на XI гродзенскім ІнвестУікендзе і занялі другое месца ў намінацыі «Лепшая ідэя для горада» ды атрымалі прыз глядацкіх сімпатый. На студэнцкім форуме «PR-кветка» яны занялі другое месца ў секцыі startup. Іншыя ўдзельнікі зацікавіліся паштоўкамі і пыталі, калі іх можна будзе набыць.

[irp posts="16 826″ name="Усё для бязвізавых турыстаў: у Гродне прайшоў XI ІнвестУікенд"]

Каманда «Келіх кола» атрымлівае прыз на XI Гродзенскім Інвест-Уікендзе. У камандзе: Марыя Панічава, Таццяна Зданевіч, Антон Шаранкевіч, Фёдар Супруп і Аляксей Аніськевіч. «Калі ў сярэдневяччы шляхта збіралася, яны сядалі за круглы стол і падымалі келіхі за шчасце, здароўе. Так з’явіўся выраз «келіх кола», — тлумачаць назву сваёй суполкі студэнты.
Стравальнікі кажуць, што менавіта квэст робіць з паштовак унікальны прадукт і забяспечвае ўнікальную гандлёвую прапанову. Прыкладныя заданні квэсту: узяць аўтограф у вулічнага музыкі, пакінуць рахунак з рэстарану, сфатагравацца як Васіль Быкаў.

— Гэта стандартны прадукт у нестандартнай форме, які дазволіць турысту не проста бессэнсоўна цёгацца па горадзе ад аднаго будынку да іншага, а выканаць квэст, які запомніцца яму надоўга, — упэўнены Антон Шаранкевіч.

Мапа, прыгожыя малюнкі, даведнік і аснова для трэвел-бука

— Спачатку мы проста хацелі з’ездзіць на форум «PR-кветка» і што-небудзь прадставіць. Пасля таго, як народу наш праект «зайшоў», вырашылі дапрацаваць паштоўкі і прадаваць, — расказвае каманда студэнтаў. — Мы зразумелі, што для наведвальнікаў горада няма нічога прыдатнага сярод гэтага саўковага набору памочніка турыста.

www.instagram.com/p/BSWEwcuDtti/?taken-by=kelih_kola

Тады студэнты вырашылі аб’яднаць мапу, прыгожыя малюнкі і аснову для трэвел-бука. Праект «Турыст прызямліўся ў Гародні» — гэта дзесяць паштовак пад адной вокладкай. На зваротным баку вокладкі размесціцца мапа цэнтральнай часткі Гродна. На вонкавым баку паштоўкі будзе малюнак ілюстратаркі Ан Самалёт. Намалююць адметныя мясціны — Драмтэатр, Каложскую царкву, Каланчу, Фарны касцёл, Стары замак, Раскошу, Дом Ажэшкі.

На зваротным баку турыст знойдзе адрасы жылля, музеяў, помнікаў, аб’ектаў харчавання і архітэктуры. Адрасы напішуць на беларускай і англійскай мове. Там жа размесціцца і квэст. Адна паштоўка застанецца пустой, каб яе можна было даслаць сябру праз посткросінг.

www.instagram.com/p/BSPAH5kD36P/?taken-by=kelih_kola

Паштоўкі стануць асновай для трэвэл-бука. Трэвэл-бук — «антынататнік», у які падарожнік памяшчае ўсе фотаздымкі, маркі, квіткі, рахункі, якія ён займеў падчас падарожжа. Такім чынам візіт у краіну застаецца ўспамінамі на паперы. Звычайна турыст бярэ нататнік і змяшчае туды паперкі, а з праектам «Турыст прызямліўся ў Гародні» нанатнік не патрэбен, бо для гэтага ёсць месца на паштоўках.

Не проста студэнцкая ідэя

Каманда не хоча, каб іх праект заставаўся студэнцкай ідэяй. Яны плануюць ажыццявіць яго і запусціць у гандаль. Пакуль «Келіх кола» на этапе дапрацоўкі эскізаў паштовак. Затым студэнты актыўна займуцца пошукам інвестараў. Грошы патрэбны, каб раздрукаваць першую партыю паштовак і зрабіць рэкламную кампанію. У якасці інвестараў студэнты разглядаюць тыя ўстановы, якія яны будуць, фактычна, рэкламаваць на паштоўках.

Зараз «Келіх кола» шукае выдавецтва ці друкарню, дзе можна танней надрукаваць паштоўкі. Ад друку галоўным чынам залежыць кошт праекту. Найлепшы варыянт — два рублі за камплект паштовак, калі друкаваць оптам. Стваральнікі хочуць, каб кошт паштовак быў даступны нават для бедных студэнтаў-аўтаспыннікаў.

[irp posts="18 395″ name="Інавацыйны але ці патрэбны? Студэнты з ГрДУ ствараюць для музеяў гіды з дапоўненай рэальнасцю"]

З часам паштоўкі будуць абнаўляцца, каб інфармацыя пра ўстановы заставалася актуальнай, а квэсты — цікавымі. Калі праект будзе прадавацца і акупацца, каманда плануе зрабіць такія ж наборы паштовак на іншыя гарады Беларусі: як абласныя, так і дробныя, але турыстычна развітыя.

www.instagram.com/p/BSBi3FdDICA/?taken-by=kelih_kola

Распаўсюджваць паштоўкі будуць у турыстычных цэнтрах, рамесных і сувенірных крамах, у гандляроў на вуліцы. Паводле каманды, паштоўкі будуць выбівацца за кошт свайго дызайну, яркіх колераў і адметнага шрыфту.

Каманда «Келіх кола» дзякуе за падтрымку і дапамогу кафедры журналістыцы ГрДУ і этнакраме «Цудоўня».

www.instagram.com/p/BR8b8e3jxpX/?taken-by=kelih_kola

«Падобныя прапановы існуюць, але толькі ў асобным выглядзе»

— На мой погляд, ідэя вельмі добрая і перспектыўная, бо ўключае некалькі складаючых: інфармацыйную, эстэтычную і гульнявую, — кажа экскурсавод Таццяна Касатая. — Галоўнае, каб элемент квэсту быў простым у выкананні і таксама ўтрымліваў інфармацыю пра горад, пра яго жыццё, гісторыю — каб быў і пазнавальны эфект.

Што датычыцца навізны, то прадукт у такім спалучэнні розных элементаў я яшчэ не бачыла. Цікавыя паштоўкі з выявамі Гродна выпускаліся і выпускаюцца. Варта ўзгадаць мапу старых гродзенскіх могілак або мапу, праўда, толькі анлайн, гродзенскага гета. Квэсты для турыстаў перыядычна праводзіць Гродзенскі гісторыка-архелагічны музей. Таму падобныя прапановы існуюць, але толькі ў асобным выглядзе.

Паспяховая рэалізацыя гэтага праекта залежыць ад месца распаўсюду гатовых паштовак. Вельмі часта турысты набываюць паштоўкі ў апошні момант, калі ўжо з’язджаюць з горада, на памяць, або ў падарунак. Там могуць згубіцца сэнсы элемнтаў мапы, даведкі і квэста. Таму гэты момант варта прадумаць, можа быць праз турыстычныя фірмы рэалізоўваць паштоўкі, або наўпрост выходзіць на экскурсаводаў.

«Турфірмы ў гэтым вельмі зацікаўленыя»

Таццяна Лідзяева, намесніца начальніка Упраўлення спорту і турызму Гродзенскага аблвыканкама, лічыць, што паштоўкі будуць карыстацца попытам у турыстаў, а квэст прыцягне моладзевую аўдыторыю.

— Канешне, такі праект патрэбен! Друкаванай раздаткавай прадукцыі для турыстаў не хапае. Таму мы вітаем такі падыход моладзі, бо відавочна, што колькасць турыстаў у горадзе дзякуючы бязвізаваму рэжыму павялічвацца. Квэст — гэта супер-ідэя, бо да моладых турыстаў - замежных ці айчынных — патрэбны новыя падыходы.

Аддзел спорту і турызму Гродзенскага аблвыканкама раіць стваральнікам праекту размяшчаць інфармацыю пра паштоўкі на спецыялізаваных парталах і ў сацсетках, весці суполкі для аудыторыі, якой гэта можа быць цікава. Таццяна Лідзяева абяцае дапамагчы з распаўсюджаннем, бо турфірмы ў гэтым вельмі зацікаўленыя. Паштоўкі будуць больш карысныя для індывідуальных турыстаў, якія самастойна плануюць падарожжа. Атрымаўшы ад турфірмы набор паштовак, яны адразу будуць бачыць, куды можна схадзіць і дзе адпачыць.

Чыноўніца раіць стваральнікам паштовак рабіць мэтавыя праграмы для турыстаў, уключаць у даведнік установы, якія могуць стаць іх спонсарамі. Яна лічыць, гэта могуць быць аб’екты харчавання, крамы, базы адпачынку. Асобна можна падумаць пра медыцынскі турызм.

З падобных прапановаў Таццяна Аляксандраўна ўзгадвае геакэшынг, які атрымаў развіццё за мяжой. Геакешынг — забава, у якой «скарбы» хаваюць у розных месцах, а на спецыяльным сайце размяшчаюць іх gps-каардынаты. У сацсетках з’явілася цэлая суполка людзей, якія гэтым займаюцца. Пару гадоў назад заняцце ў Беларусі не прыжылося, але тады ў Беларусі не было бязвізавага рэжыму. Зараз можна паспрабаваць гэтую забаву зноў увесці.

Падзяліцца

Апошнія запісы

Парасон, халат, check-up здароўя. 11 ідэй, што падарыць мужчыну на свята

Лічыцца, што складана выбраць падарунак менавіта мужчыну - мужу, сыну, бацьку, партнёру ці сябру. Сітуацыя…

20 снежня 2024

«Навявае сплін і абурэнне». Беларус наведаў Навагрудак і расчараваўся — горад запушчаны, а сэрвіс не развіты

Беларус Алекс Вазнясенскі наведаў Навагрудак як турыст. Мужчыну ўразіла, што горад з багатай гісторыяй знаходзіцца…

18 снежня 2024

Віціна, дракар ці славянскае фэнтазі? Чаму праект рэстарана-ладдзі на Нёмане выклікае пытанні

Рэстаране-кафэ “Нёманская віціна” ў выглядзе ладдзі - частка канцэпцыі новай гродзенскай набярэжнай, якую абмеркавалі ў…

18 снежня 2024

Дыякан, хакер і шматдзетны бацька. Як беларус выканаў амерыканскую мару

Аляксей Кажэнаў з'ехаў з Мінску ў 1998-м годзе. Ён атрымаў працу ў Google, стаў дыяканам…

17 снежня 2024

Усяслаў Чарадзей — квадробер, а Францішка Уршуля Радзівіл — найк про. Тлумачым моладзевы слэнг на гістарычных постацях

Слэнг пастаянна змяняецца - у апошні час пад ўплывам TikTok. Зразумець яго адразу і ўвесь …

9 снежня 2024

Можна пакаштаваць на большасці заправак. Як у Гродне пражаць каву для ўсёй Беларусі

Кожны месяц 22 тоны кававага зерня выязджаюць з Гродна, каб патрапіць на запраўкі па ўсёй…

9 снежня 2024