Па прапановах чытачоў Hrodna.life інспектар-кот агледзеў яшчэ тры кавярні горада – “Прафітроля”, “Джэзва” і “Сofix”. Зараз ён можа расказаць па сакрэце, дзе не хапае паперы, затое ёсць мыла і асвяжальнік паветра. Даведайцеся, ці атрымаў хтосьці брыльянтавы ёршык ў гэты раз. 

«Пякарня ды кава «Прафітроля»» – інспектар-кот ацаніў ваў-эфект

“Прафітроля” (ул. Савецкая, 1) здзівіла інспектара-ката не толькі стыльным інтэр’ерам, але і афармленнем туалета. Проста на сцяне там размясціўся ровар. Наведвальнікам установы, безумоўна, будзе над чым задумацца або прынамсі здзівіцца. Асабліва тым, хто зайшоў у прыбіральню “Прафітролі” ўпершыню.  Інспектар-кот таксама здзівіўся, але не забыўся пра свой рэйтынг.

Ровар і палівачка для душа. Што яшчэ знайшоў інспектар-кот у туалетах кавярняў Гродна
  • Пластыкавы ўзровень – наяўнасць 2 ёршыкаў
  • Бронзавы ўзровень – наяўнасць 3-4 ёршыкаў
  • Срэбны ўзровень – наяўнасць 5 ёршыкаў
  • Залаты ўзровень – наяўнасць 6 ёршыкаў
  • Брыльянтавы ўзровень – наяўнасць залатога ёршыка + мінімум трох дадатковых ёршыкаў

Чытайце таксама: Рейтинг туалетов в гродненских кофейнях: как инспектор-кот присуждает «ёршики»

Вось што знайшоў і ацаніў інспектар-кот у туалетным пакоі кавярні “Прафітроля”:

  • Папера – 1 ёршык;
  • Мыла – 1 ёршык;
  • Антысептык – 1 ёршык;
  • Сушылка для рук (папера) – 1 ёршык;
  • Сметніца — 1 ёршык;
  • Ёршык – 1 ёршык;
  • Пальчаткі і маскі — няма;
  • Люстэрка – 1 дадатковы ёршык;
  • Асвяжальнік паветра, араматычныя палачкі – няма;
  • Расклад прыборкі туалетнага пакоя – адсутнічае.

У выніку пякарня “Прафітроля” атрымлівае 6 ёршыкаў і выходзіць на залаты ўзровень. Прыйшоў час для падліку дадатковых ёршыкаў.

Ва ўстановы ёсць адзін дадатковы ёршык за люстэрка. Плюс бонусны ёршык ад інспектара-ката за незвычайнае інтэр’ернае рашэнне. Але каб атрымаць найвышэйшы брыльянтавы ўзровень ёршыка, патрэбны хаця б яшчэ адзін дадатковы ёршык. Таму ўстанова застаецца з залатым ёршыкам, які несумненна паказвае высокі ўзровень (амаль як у палацы).

Інспектар-кот ідзе далей, але перадае важнае пасланне наведвальнікам “Пякарні ды кава Прафітроля” ў будучыню: “У сувязі з тым, што пякарня знаходзіцца ў гістарычным будынку, у нас стаіць прымусовая сістэма адводу вады з помпай. Пераканаўчая просьба паперу і гігіенічныя прыналежнасці выкідваць у сметнік, каб пазбегнуць паломкі помпы».

Кавярня “Джэзва” – “золата” і шанец на дадатковыя ёршыкі

Строга і проста – так можна ахарактарызаваць туалетны пакой у кавярні “Джэзва” на вул. Савецкай, 5. Нічога лішняга – усё па справе. Пры ўваходзе інспектара-ката збянтэжыла занадта мокрая падлога. Але гэта не перашкодзіла яму бесстаронне ацаніць усё ўбачанае па сваёй рэйтынгавай сістэме.

У выніку атрымалася так:

  • Папера – 1 ёршык;
  • Мыла – 1 ёршык;
  • Антысептык – 1 ёршык;
  • Сушылка для рук (папера) – 1 ёршык;
  • Сметніца — 1 ёршык;
  • Ёршык – 1 ёршык;
  • Пальчаткі і маскі — няма;
  • Люстэрка – 1 дадатковы ёршык;
  • Асвяжальнік паветра, араматычныя палачкі – 1 дадатковы ёршык;
  • Расклад прыборкі туалетнага пакоя – адсутнічае.

Установа атрымлівае два дадатковыя ёршыкі за асвяжальнік і люстэрка, але застаецца без бонуснага ад інспектара-ката – з-за адсутнасці раскладу прыборкі і масак з пальчаткамі. Вынік “Джэзвы” – таксама залаты ёршык.

Чытайце таксама: Известные и неизвестные туалеты Гродно: куда бежать в центре города, если захотелось справить нужду?

Кавярня “Сofix”: яшчэ крыху – і брыльянтавы ёршык ў вас у кішэні

Туалетны пакой гэтай кавярні – месца, дзе можна не толькі выпіць кавы, але і схадзіць у душ. Жарт.  Першае, што прыцягвае ўвагу пры ўваходзе ў туалетную пакой – палівачка для душа ў дадатковай рукамыйніцы.

Вядома, інспектар-кот адразу зразумеў, што гэты душ выкарыстоўваецца для тэхнічных патрэб і забеспячэння чысціні ва ўстанове. Але, тым не менш, спачатку злёгку збянтэжыўся. А потым расклаў усё па палічках і ацаніў па ёршыках. Вось вынік яго працы:

  • Папера – 1 ёршык;
  • Мыла – 1 ёршык;
  • Антысептык – 1 ёршык;
  • Сушылка для рук (папера) – 1 ёршык;
  • Сметніца — 1 ёршык;
  • Ёршык – 1 ёршык;
  • Пальчаткі і маскі — адсутнічаюць;
  • Люстэрка – 1 дадатковы ёршык;
  • Асвяжальнік паветра, араматычныя палачкі – 1 дадатковы ёршык;
  • Расклад прыборкі туалетнага пакоя – 1 дадатковы ёршык.

Па асноўных параметрах установа выходзіць на залаты ўзровень. Але ёсць адно “але”. У прыбіральні на момант наведвання не аказалася паперы ў сушылцы для рук.

Па дадатковых ёршыках кавярня атрымала тры ёршыкі і магла б выйсці на брыльянтавы ўзровень. Але пакуль інспектар-кот вырашыў пачакаць. У наступны рэйд ён зноў завітае ў гэтую кавярню, праверыць наяўнасць паперы і антысептыку. Калі ўсё будзе на месцы, установа атрымае заслужаны брыльянтавы ёршык.

Інспектар-кот зноў просіць падтрымкі

Інспектар-кот звяртаецца да чытачоў Hrodna.life па рэкамендацыі да наведвання месцаў. Пішыце ў Telegram-бот выдання (кантакт бота – ў апісанні нашага канала) назвы любых устаноў горада для трэцяга рэйду. Інспектар-кот праверыць, ацэніць і ўсё раскажа.

Чытайце таксама: