Каля 250 аматараў і спартсменаў у нядзелю 28 мая прынялі ўдзел у 20-м гістарычным забегу «Гарадзенская вандроўка». Нягледзячы на пякучае сонца і складаную трасу, удзельнікі забегу засталіся задаволеныя арганізацыяй мерапрыемства і плануюць у 2018 годзе таксама наведаць Гродна.
Усе ўдзельнікі, узрост якіх ад 15 да 79 гадоў, стартавалі адначасова з плошчы Леніна і беглі па старым горадзе каля чатырох кіламетраў разам, а на вуліцы Горкага падзяліліся на дзве групы. Тыя, хто бег 10 км, пабеглі праз OldCity, а тыя хто выбраў дыстанцыю 5 км — адразу на фінішную простую, якая вяла да плошчы Леніна.
Удзельнікамі «Гарадзенскай вандроўкi» сталі не толькі гродзенцы і прадстаўнікі іншых гарадоў Беларусі, але і госці з Польшчы, Літвы і Расіі.
Яраслаў Хадынiцкi, адзін з арганізатараў масавых забегаў у Беластоку, сёлета ўпершыню далучыўся да гродзенскіх спаборніцтваў, ён бег 5 км.
Акрамя спартсменаў і аматараў бегу на «Гарадзенскай вандроўцы» апынуліся і чыноўнікі, сярод іх начальнік упраўлення ідэалагічнай працы, культуры і па справах моладзі Гродзенскага аблвыканкама Аляксандр Вярсоцкі.
«Я пастараўся з самага старту хутка пабегчы, магчыма, гэта і дапамагло стаць першым. Я задаволены арганізацыяй і сваім вынікам, хоць i было цяжкавата — сонца і шмат уздымаў».
Завяршыў «Гарадзенскую вандроўку» пенсіянер з Жодзіна Арнольд Слуцкер, якому праз два месяцы будзе 80 гадоў. Бег ён 10 км.
“Каб цябе пярун забіў!” - адзін з найбольш вядомых беларускіх праклёнаў. У 1934 і 1935…
З надыходам цяпла ў заходніх рэгіёнах Беларусі - Гродзенскай і Брэсцкай абласцях - сталі з'яўляцца…
Змяшаць два знаёмыя спосабы афарбоўкі яек і атрымаць аліўкавы колер, знайсці спосаб з дапамогай хімічнай…
Яніна Міхайлаўна Земба нарадзілася ў Гродне ў 1934 годзе. Падчас нямецкай акупацыі яе маму вывезлі…
«Еўрасаюз нам не патрэбен!» Гэты наратыў папулярны не толькі ў беларускай прапаганды, але і ў…
У пошуках лепшага жыцця тысячы людзей выязджалі з беларускіх зямель больш за сто год таму.…