Людзі і справы

Велатурысты каталіся па Еўропе і выпадкова даведаліся пра бязвізавую Беларусь і Еўрапейскія гульні

Бязвізавым уездам у Беларусь і паездкай у Мінск на Еўрапейскія гульні скарысталіся 10 чэрвеня велатурысты з Германіі Крысціян і Мэрын. Першы іх прыпынак была ў Гродне.

Жыхары Фрайбурга не планавалі ехаць у Беларусь. Пра тое, што сюды можна патрапіць без візы, яны даведаліся ўжо падчас падарожжа і вырашылі скарыстацца шанцам.

«Купілі квіток на Еўрапейскія гульні і заехалі ў краіну, — распавядае Крысціян. — У Беларусі ўпершыню, пра гэта краіну мала што ведаем. Чулі, што яна чымсьці падобная да Расіі. Вось і праверым. Пакуль нам падабаецца. Гродна падобны да еўрапейскага горада са сваімі незвычайнымі рысамі. Трапілі сюды зусім выпадкова, але тут цікава і шмат ветлівых людзей».

Крысціян — фрылансер, а Мэрын да падарожжа працавала выхавацелькай у дзіцячым садзе, але кінула працу. Пара падарожнічае на роварах ужо другі год. Свой шлях яны пачалі ў Манголіі. Потым пабывалі ў Расіі, Казахстане, Кыргызстане, Таджыкістане і Узбекістане. Пасля гэтых краін адпачывалі два месяцы ў Германіі і зноў адправіліся ў дарогу, гэтым разам па Еўропе. У гэтым годзе велатурысты аб’ехалі Шатландыю, Германію, Латвію, Літву, Польшчу і заехалі ў Беларусь.

«Нам падабаецца падарожнічаць на роварах. Спім у намёце або ў людзей, якія гатовыя нас прыняць. У Гродне начавалі ў Андрэя (актывіст „ВелаГродна“ — рэд.), які добра нас прыняў. Калі падарожнічаеш на ровары, можна многае ўбачыць і пазнаёміцца ​​з цікавымі людзьмі. На аўтатранспарце або самалёце падчас падарожжаў прыходзіцца марнаваць вялікія грошы, і не заўважыш тое, што можна на ровары», — распавяла Мэрын.

Падарожнікі ў часе сваіх паездак імкнуцца адмыслова выбіраць малавядомыя мясціны і дарогі. У дзень яны пераадольваюць у сярэднім 70 км.

«У гэтай справе галоўнае круціць колы і атрымліваць задавальненне ад наведвання новых месцаў. Пасля Беларусі мы плануем патрапіць ва Украіну, Румынію, Балгарыю і Грэцыю. Падарожжа плануем скончыць вясной 2020 года», — дадаў Крысціян.

Падзяліцца

Апошнія запісы

«Каб цябе пярун забіў!» Як неверагодны пярун 90 гадоў таму трымаў у страху Гродзеншчыну

“Каб цябе пярун забіў!” - адзін з найбольш вядомых беларускіх праклёнаў. У 1934 і 1935…

22 красавіка 2025

Гродзенцы адкрылі грыбны сезон. Дзе ў вобласці шукаць смаржкі і іншыя грыбы?

З надыходам цяпла ў заходніх рэгіёнах Беларусі - Гродзенскай і Брэсцкай абласцях - сталі з'яўляцца…

22 красавіка 2025

Аліўкавыя, залатыя і мармуровыя яйкі. Трэнды Tik Tok на Вялікдзень 2025

Змяшаць два знаёмыя спосабы афарбоўкі яек і атрымаць аліўкавы колер, знайсці спосаб з дапамогай хімічнай…

17 красавіка 2025

«Усё жыццё мару, што нехта са сваякоў знойдзецца». Гродзенка расказала, як пасля вайны не змагла з’ехаць у Польшчу і трапіла ў Казахстан

Яніна Міхайлаўна Земба нарадзілася ў Гродне ў 1934 годзе. Падчас нямецкай акупацыі яе маму вывезлі…

10 красавіка 2025

Мільярды еўра — Варшаве, мільёны — Мінску. Параўналі, як Польшча і Беларусь выкарыстоўвалі еўрапейскія гранты

«Еўрасаюз нам не патрэбен!» Гэты наратыў папулярны не толькі ў беларускай прапаганды, але і ў…

9 красавіка 2025

Як з беларускіх зямель даплывалі да Амерыкі 100 год таму: расказвае падкаст «Зямля свабоды»

У пошуках лепшага жыцця тысячы людзей выязджалі з беларускіх зямель больш за сто год таму.…

9 красавіка 2025