Людзі і справы

Яблыкоўка ці цытрынаўка? Паспрабуй торбачкі ад Hrodna.life і прапануй, як іх назваць

Хто гатовы адмовіцца ад аднаразовых пакетаў на карысць стылёвых торбачак шматразовага выкарыстання? У нас да вас важная справа! Мы зрабілі першую партыю торбачак, каб прапанаваць іх для тэставання чытачам Hrodna.life, а пасля — усім ахвотным.

Справа стала за малым — як назваць новыя торбачкі? Па-руску падобныя мяшэчкі называюць «фрутовками». А ў беларускай мове пакуль няма адпаведнага слова. Яно і зразумела — шматразовых торбачак таксама пакуль амаль не было.

Мы схадзілі з торбачкамі ў краму — гэта аказалася вельмі зручна. Яны празрыстыя, касірам добра бачна, што ўнутры. Ліпкая чэкавая стужка добра трымаецца на тканіне, але і здымаецца таксама лёгка. У торбачку зручна браць любыя прадукты, што прадаюцца на вагу — садавіну, гародніну ці печыва.

Нашы торбачкі ўжо пабылі яблыкоўкамі, памідораўкамі, цытрынаўкамі, кабачкоўкамі і шмат чым яшчэ.

Першымі торбачкі атрымалі ўдзельніцы майстар-класа па вязанні авосек-шопераў. Яны ўжо падзяліліся з намі ўражаннямі ад выкарыстання:

«Вырашыла для сябе, што гэта будзе торбачка для цукерак — „цукеркаўка“, — напісала ў лісце да рэдакцыі Надзея Багдзевіч. — Падчас пакупкі ацаніла несумнеўныя перавагі торбачкі - зручна, стылёва, прыгожа, займае мала месца. Пакласці ў яе можна ўсё, што заўгодна, яна аказалася вельмі ёмкай. Маіх любімых цукерак там змясцілася паўкілаграма і яшчэ месца засталося. Прадавец на касе трохі здзівілася, запытала, ці гэта мая торбачка. Перакладаць у аднаразовы пакет не прапаноўвала. А потым мы яшчэ хадзілі з торбачкамі па гуркі і памідоры».

«З такой торбачкі ўся садавіна смачнейшая!» — напісала Аліна Філіпчык. Яна скарыстала торбачку для пакупкі персікаў і абрыкосаў.

То як жа назваць торбачкі? Яблыкоўкі, цытрынаўкі, гуркоўкі ці цукеркаўкі? Якая назва вам больш падабаецца? Для якіх пакупак вы б ёй скарысталіся?

Да слова, урад таксама азадачыўся праблемаю аднаразовай упакоўкі. Пластыкавыя пакеты прапануюць замяніць на папяровыя. Але ў гэтага рашэння ёсць свае мінусы. «Гэта не экалагічнае рашэнне, — мяркуе аўтарка Зяленага партала Наста Захарэвіч. — Эколагі даўно кажуць, што замена аднаразовага пластыку на аднаразовую паперу — не выйсце, а магчыма, нават пагаршэнне сітуацыі. Пластык хаця б можна выкарыстаць некалькі разоў, а папяровы пакет пасля першага ж выкарыстання пойдзе ў сметніцу». Найбольш удалым выйсцем з сітуацыі спецыялісты лічаць менавіта шматразовыя пакеты.

Мы з імі згодныя і прапануем вам далучацца да выкарыстання нашых торбачак у якасці яблыковак, цытрынавак, памідоравак і цукеравак. Прапануйце для іх назвы ў каментарах — каб было з чаго выбіраць. Першыя 20 каментатараў атрымаюць торбачку ў падарунак ад Hrodna.life. «Афіцыйную» назву для торбачкі выбярэм галасаваннем.

Апошнія запісы

«Каб цябе пярун забіў!» Як неверагодны пярун 90 гадоў таму трымаў у страху Гродзеншчыну

“Каб цябе пярун забіў!” - адзін з найбольш вядомых беларускіх праклёнаў. У 1934 і 1935…

22 красавіка 2025

Гродзенцы адкрылі грыбны сезон. Дзе ў вобласці шукаць смаржкі і іншыя грыбы?

З надыходам цяпла ў заходніх рэгіёнах Беларусі - Гродзенскай і Брэсцкай абласцях - сталі з'яўляцца…

22 красавіка 2025

Аліўкавыя, залатыя і мармуровыя яйкі. Трэнды Tik Tok на Вялікдзень 2025

Змяшаць два знаёмыя спосабы афарбоўкі яек і атрымаць аліўкавы колер, знайсці спосаб з дапамогай хімічнай…

17 красавіка 2025

«Усё жыццё мару, што нехта са сваякоў знойдзецца». Гродзенка расказала, як пасля вайны не змагла з’ехаць у Польшчу і трапіла ў Казахстан

Яніна Міхайлаўна Земба нарадзілася ў Гродне ў 1934 годзе. Падчас нямецкай акупацыі яе маму вывезлі…

10 красавіка 2025

Мільярды еўра — Варшаве, мільёны — Мінску. Параўналі, як Польшча і Беларусь выкарыстоўвалі еўрапейскія гранты

«Еўрасаюз нам не патрэбен!» Гэты наратыў папулярны не толькі ў беларускай прапаганды, але і ў…

9 красавіка 2025

Як з беларускіх зямель даплывалі да Амерыкі 100 год таму: расказвае падкаст «Зямля свабоды»

У пошуках лепшага жыцця тысячы людзей выязджалі з беларускіх зямель больш за сто год таму.…

9 красавіка 2025