Карыснае

Таемны пасажыр: правяраем службы таксі ў Гродне

Таксі ў Гродне апошнім часам стала надзвычай даступным. Але ці можна за нізкую цану атрымаць добрую якасць? Hrodna.life запускае ў гродзенскія таксоўкі «таемнага пасажыра», які праверыць, якое таксі самае таннае, дзе сэрвіс лепшы, хто прыязджае хутчэй ды якія наогул аўтамабілі возяць гродзенцаў і гасцей горада.

Для першага тэст-драйву таемны пасажыр абраў маршрут ад крамы па вул. Таўлая, 22 да «Кронан парк гатэлю» ў Пышках.

«Бертэль»: 18 хвілін і 4,9 рублі

Першым мы выклікалі аўто з самай старой гродзенскай фірмы «Бертэль». Тэлефануем па кароткім нумары 107 у 16.09, аператарка абяцае, што аўтамабіль будзе праз 7 хвілін. Праз лічаныя секунды прыходзіць смс: «Выехала машина Volksvagen N 7617».

Ужо праз 4 хвіліны (!) на паркоўцы з’яўляецца наш аўтамабіль — VW Passat B5 GP. Мы шчыра чакалі бюджэтны Polo седан.

Звонку аўтамабіль ідэальна чысты, салон таксама ў годным стане, не пракураны, сядзенні без чахлоў. Тыльныя шыбы з завадской таніроўкай — прыемны бонус.

Нягледзячы на тое, што аўтамабіль ужо далёка не новы, да ягонага стану заўваг няма. Відавочна, уласнік дбае пра яго.

Музыка грала ціха, амаль незаўважна. Максімальная хуткасць на ўсім шляху — 65 км\г.

У выніку праз 18 хвілін пасля выкліку мы былі на месцы. За паездку адлегласцю ў 6,7 км мы заплацілі 4,90 руб.

У канцы паездкі падчас разліку кіроўца прабіў чэк, але пасажыру яго не прапанаваў. Аддаў рэшту, а чэк скамячыў і кудысці паклаў.

«Выдатнае» (насамрэч, не зусім): 29 хвілін і 4,3 рублі

Вяртацца на Таўлая, 22 мы вырашілі на таксі «Выдатным», каб праверыць — наколькі яно выдатнае. Па тэлефоне 584−34−34 адказаў хлопец: «единая диспетчерская служба» — гэта крыху смуціла, але потым стала зразумела ў чым справа.

Праз які час будзе аўтамабіль, па тэлефоне не паведамілі. Тэлефанавалі ў 16.33, смс прыйшло толькі праз 7 хвілін — у 16.40. «Назначена Белая Шкода 9138. Прибытие в течении 10 минут». Аўто прыехала раней — праз 8 хвілін.

Прыехала не «Выдатнае» з вышыванкай на капоце, а белая Skoda 7220. У размове з кіроўцам высветлілася, што гэта нармальная практыка. Калі выклікаеш «Выдатнае» і ў іх няма вольных машын — за табой выязджае іншы аўтамабіль з фірмы партнёра. Пры гэтым перавозяць па тарыфах той фірмы, у якую тэлефанаваў кліент.

Кліент нічога не губляе, хіба што час. Бо спачатку заказ з’яўляецца ў праграме фірмы, у якую тэлефануе кліент, і ўжо потым заказ пераходзіць у агульную базу.

Аўтамабіль звонку быў таксама ідэальна чысты, салон не расчараваў, на сядзеннях былі чахлы. У непракураным салоне працаваў кандыцыянер, лёгка грала музыка, не шансон. Адзінае, што было незвычайным — прышпілены кіроўца. Згодна з правіламі кіроўца таксі ў горадзе мае права не прышпільвацца, але, відаць, гэты кіроўца клапаціўся пра сваю бяспеку. Аўтамабіль ехаў спакойна, хуткасць была ў межах дазволенага. Толькі аднойчы пры набіранні хуткасці мы дасягнулі 70 км/г.

Сыходзячы з таго, што на шыбах былі лічбы «8», аўтамабіль хутчэй за ўсё 2018 года выпуску. Таму цалкам натуральна, што да яго стану прытэнзій не было. Але паводле камфорту, як не круці, а новы бюджэтнік крыху саступае патрыманаму пасату.

Рухаючыся па тым самым маршруце — 6,7 км — у адваротны бок па тарыфе «Выдатнага» з «Кронан парк гэтэлю» да Таўлая, 22 мы даехалі за 4,30 руб. Ад моманту выкліку да канца паездкі прайшло 29 хвілін. Таксометр працаваў увесь час, але чэк кіроўца не прапанаваў. Хутчэй за ўсё, «прабіў» яго, калі застаўся ў аўто адзін.

Вынікі

«Бертэль» быў у стане даць машыну хутчэй і ўся паездка, ад моманту выкліку, заняла на 11 хвілін менш часу. Але і каштавала гэта на 60 капеек больш. Зрэшты, у «Бертэля» заўсёды была рэпутацыя дарагога таксі.

Машыны абедзвюх службаў былі ў добрым стане, кіроўцы працавалі якасна, да іх у нас няма каментарыяў. Шкада толькі, што рэальнае «Выдатнае» так і не ўдалося выпрабаваць.


А якой службай таксі карыстаецеся вы? Пішыце ў каментарыях! Таксама прапануйце, якія службы нам праверыць наступным разам.

Падзяліцца

Апошнія запісы

Парасон, халат, check-up здароўя. 11 ідэй, што падарыць мужчыну на свята

Лічыцца, што складана выбраць падарунак менавіта мужчыну - мужу, сыну, бацьку, партнёру ці сябру. Сітуацыя…

20 снежня 2024

«Навявае сплін і абурэнне». Беларус наведаў Навагрудак і расчараваўся — горад запушчаны, а сэрвіс не развіты

Беларус Алекс Вазнясенскі наведаў Навагрудак як турыст. Мужчыну ўразіла, што горад з багатай гісторыяй знаходзіцца…

18 снежня 2024

Віціна, дракар ці славянскае фэнтазі? Чаму праект рэстарана-ладдзі на Нёмане выклікае пытанні

Рэстаране-кафэ “Нёманская віціна” ў выглядзе ладдзі - частка канцэпцыі новай гродзенскай набярэжнай, якую абмеркавалі ў…

18 снежня 2024

Дыякан, хакер і шматдзетны бацька. Як беларус выканаў амерыканскую мару

Аляксей Кажэнаў з'ехаў з Мінску ў 1998-м годзе. Ён атрымаў працу ў Google, стаў дыяканам…

17 снежня 2024

Усяслаў Чарадзей — квадробер, а Францішка Уршуля Радзівіл — найк про. Тлумачым моладзевы слэнг на гістарычных постацях

Слэнг пастаянна змяняецца - у апошні час пад ўплывам TikTok. Зразумець яго адразу і ўвесь …

9 снежня 2024

Можна пакаштаваць на большасці заправак. Як у Гродне пражаць каву для ўсёй Беларусі

Кожны месяц 22 тоны кававага зерня выязджаюць з Гродна, каб патрапіць на запраўкі па ўсёй…

9 снежня 2024