Гісторыя Міхаіла Кавалёва (імя зменена па просьбе героя інтэрв'ю — заўв. рэд.) мала чым адрозніваецца ад гісторыі звычайнага жыхара Гродна. Скончыў электратэхнічны каледж, уладкаваўся на працу ў аўтасэрвіс, ажаніўся. Праз два гады з’явілася дачка, і грошай на асноўнай працы стала не хапаць. Міхаіл пачаў шукаць магчымасці падпрацаваць і ў яго атрымалася: цяпер яго сям’я жыве ў дастатку. Мы папрасілі Міхаіла падзяліцца сакрэтамі добрага заробку.

«Зарабляю да 100 рублёў у дзень і магу ўтрымліваць сям'ю». Кіроўца з Гродна расказаў, як яму ўдаецца атрымліваць годны прыбытак на асабістым аўтамабілі

— Недахоп грошай — даволі частая праблема для жыхароў Гродна, але працы, якую можна было б сумяшчаць з асноўнай занятасцю, мала. Які занятак вы сабе знайшлі і колькі часу ён адымаў?

— Так, сапраўды, гэта праблема. У асноўным, кампаніям патрабуюцца супрацоўнікі, гатовыя працаваць пяцідзёнку або па зменным графіку. На той момант у мяне была асноўная праца, жонцы часта патрэбна была дапамога з дзіцём, і я мог дадаткова працаваць толькі пару гадзін у дзень. Мне патрэбен быў вольны графік, каб я мог сам планаваць свой час. Заўсёды любіў машыны, таму адразу прыйшла ідэя выкарыстоўваць асабісты аўтамабіль. Спачатку хацеў уладкавацца кур’ерам на дастаўку ежы, але ўбачыў аб’яву ад новага сэрвісу, які прапаноўваў кіроўцам выконваць заказы ад пасажыраў. З сэрвісам «Максім» можна было працаваць у любы час сутак, на працягу дня, і некалькі гадзін. Я падумаў: гэта тое, што трэба.

— Якія ўмовы працы прапаноўваў гэты сэрвіс?

— Акрамя вольнага графіку мяне прыцягнула тое, што з сэрвісам я мог працаваць незалежна, без начальніка і планаў па выкананні заказаў. «Максім» прапаноўваў кіроўцам супрацоўніцтва, прадстаўляючы інфармацыйныя паслугі. Кіроўца атрымліваў доступ да інфармацыі пра попыт пасажыраў і мог выконваць заказы, якія яму найбольш зручныя. Усю суму за выкананы заказ можна было забраць сабе. Пры гэтым самі паслугі сэрвісу былі абсалютна бясплатнымі. Адзіныя выдаткі - гэта плата за бензін.

— «Максім» — новая кампанія ў Гродне. Вы былі ўпэўнены, што ўсё будзе менавіта так, як абяцалі ў сэрвісе?

— Прызнаюся, спачатку былі сумневы: дагэтуль у нас ні адна фірма не прапаноўвала падобныя ўмовы. Я вырашыў знайсці інфармацыю аб сэрвісе. Аказалася, што гэта буйная міжнародная кампанія, якая акрамя Беларусі працуе яшчэ ў 11 краінах свету. Таксама на афіцыйным сайце гаворыцца, што «Максім» злучае пасажыраў і кіроўцаў, выкарыстоўваючы сучасныя тэхналогіі. Такая кампанія старанна дбае пра свой імідж і не будзе падманваць кіроўцаў. Таксама на сайце я знайшоў раздзел «Кіроўцам», у якім можна было запоўніць анкету. Упісаў свае дадзеныя, прымацаваў сканы дакументаў, адправіў. Праз некалькі хвілін мне патэлефанаваў менеджар сэрвісу, які праверыў маю анкету і ўхваліў супрацоўніцтва.

— Раскажыце аб вашым першым працоўным дні. Калі гэта было, хто апынуўся першым пасажырам?

— Для таго каб атрымліваць заказы, мне трэба было ўсталяваць мабільны дадатак для кіроўцаў. Ён называецца Taxsee Driver і ёсць на iOS, Android і Windows Phone. Запампаваў, паглядзеў відеэазаняткі - аказалася, у дадатку шмат зручных функцый. Напрыклад, у кожнай замовы адразу бачная цана, маршрут паездкі, пажаданні пасажыра. Можна фільтраваць заказы па раёнах горада і выбіраць, які выканаць. Можна ўключыць рэжым, пры якім сэрвіс аўтаматычна прапануе заказы з адрасам, які знаходзіцца бліжэй за ўсё да майго месцазнаходжання. А можна выконваць заказы па ланцужку: наладзіць дадатак так, каб кожны наступны заказ аўтамабіля знаходзіўся побач з месцам, дзе ты высадзіш папярэдняга пасажыра.

На наступны дзень я вырашыў выканаць заказ па дарозе на асноўную працу. Сэрвіс хутка знайшоў пасажыра, якому было са мной па дарозе. Ім аказаўся вясёлы малады чалавек, студэнт ГрДУ. У дарозе мы пагаманілі пра новы сэрвіс, гэта быў добры пачатак дня.

«Зарабляю да 100 рублёў у дзень і магу ўтрымліваць сям'ю». Кіроўца з Гродна расказаў, як яму ўдаецца атрымліваць годны прыбытак на асабістым аўтамабілі

— Неўзабаве вы вырашылі сысці з асноўнай працы, каб супрацоўнічаць з сэрвісам больш часу. Чаму?

— Папрацаваўшы з «Максім» пару месяцаў, я зразумеў, што змагу зарабляць больш, чым у аўтасэрвісе. Папулярнасць кампаніі сярод насельніцтва расла на вачах, замовы былі заўсёды. Патрэбны быў толькі вольны час, каб іх выконваць. Я звольніўся з працы і стаў вазіць людзей. У добрыя дні ўдавалася зарабляць да 100 рублёў у дзень. У святы, дрэннае надвор’е заробак мог быць яшчэ вышэй: усім людзям трэба было з’ехаць, і колькасць заказаў вырастала ў некалькі разоў. Толькі паспявай выконваць.

Дарэчы, для тых, хто хоча разлічыць свой прыбытак з сэрвісам, ёсць сайт-калькулятар maximdriver.com. Трэба упісаць клас свайго аўтамабіля, тып і расход паліва, колькасць рабочых дзён у тыдзень і гадзін у суткі. Сэрвіс пакажа, колькі можна зарабіць у месяц за вылікам расходаў на аказанне паслугі.

— Якія вашыя далейшыя планы?

— Для мяне «Максім» — не проста крыніца даходу. З сэрвісам я атрымаў магчымасць працаваць сам на сябе, быць часткай міжнароднай кампаніі. Думаю, у будучыні адкрыю свой бізнэс у сферы аўтамабільных перавозак і буду супрацоўнічаць з сэрвісам як уладальнік уласнага парку аўтамабіляў. У заключэнне хачу пажадаць усім, у каго зараз складанасці з працай: глядзіце наперад, шукайце магчымасці, і ўсе абавязкова наладзіцца!


Сэрвіс «Максім» запрашае кіроўцаў з асабістым аўтамабілем. Для пачатку супрацоўніцтва трэба запоўніць анкету на сайце taximaxim.by у раздзеле «Кіроўцам» або звярнуцца ў офіс па адрасе: вул. 17 верасня, в. 49а, оф. 13. Тэлефон офіса: 7004.


ООО «Фрахт МА-Могилёв»

УНП 791 099 349