Набліжаецца час падачы падатковых дэкларацый. Тыя, хто плаціць падаткі ў Польшчы ці Літве, могуць накіраваць адсотак ад іх на падтрымку добрай беларускай справы. Пазначце адпаведны пункт у дэкларацыі — і дзяржава пералічыць частку ўжо сплачанага вамі падатку на карысць грамадскай арганізацыі.

Мы просім вас падтрымаць у гэтым годзе рэдакцыю Hrodna.life — незалежнага медыя пра Гродна і гродзенцаў.

Нягледзячы на блакіроўкі і іншыя абмежаванні, для нашых суайчыннікаў унутры краіны незалежныя медыя застаюцца важнай крыніцай непадцэнзурнай інфармацыі. А рэгіянальныя выданні, такія як Hrodna.life, адыгрываюць важную ролю не толькі ў барацьбе з прапагандай. Таксама мы культывуем лакальны патрыятызм і любоў да свайго горада. Праз самыя розныя каналы мы расказваем пра мясцовыя цікавосткі і дасягненні, пра гісторыю і пра сучаснасць нашага Гродна.

Жыхары Польшчы могуць пералічыць нам 1,5% ад сваіх падаткаў, а жыхары Літвы — 1,2%. Летась вашая дапамога праз гэты механізм была вельмі адчувальнай для Hrodna.life і дапамагла рэдакцыі прайсці праз цяжкія часы. Давайце сёлета збяром яшчэ больш сродкаў!

Для гэтага ў польскай падатковай дэкларацыі не прапусціце пункт “1,5% podatku dla OPP”. Там у полі «Numer KRS wybranej organizacji» увядзіце нумар 0000507234, а ў полі «Cel szczegółowy do przekazania 1,5% podatku» упішыце лічбу 85554.

У літоўскай дэкларацыі ў самым канцы ёсць магчымасць падтрымаць грамадскую арганізацыю. Для гэтага ў полі «gavėjo identifikacinis numeris (kodas)» упішыце нумар 306050237 – адразу з’явіцца “падказка” з назвай арганізацыі ŽMONĖS IR RAIDĖS, VšĮ.

Падрабязная інструкцыя, як правільна запоўніць падатковую дэкларацыю, даступная вось тут: https://hrodna.life/tax-support/

Калі вы самі не выбераце, якой арганізацыі ці ініцыятыве хочаце ахвяраваць свае 1,5% ці 1,2% ад падаткаў, дзяржава выкарыстае іх па-свойму. Не палянуйцеся націснуць некалькі гузікаў, каб ужо сплачаныя вамі грошы трапілі да беларускай ініцыятывы!

На што пойдуць гэтыя грошы?

Дзякуючы вашай падтрымцы мы зможам ствараць больш аўтарскіх матэрыялаў пра наш горад. Мы зможам аплачваць карысныя сэрвісы, які паляпшаюць нашую працу, дазваляюць нам рабіць матэрыялы прыгожымі і якасна весці сацсеткі. Мы зможам прыцягваць пазаштатных аўтараў, каб наш кантэнт заўсёды быў разнастайным.

Таксама частка вашых падаткаў пойдзе на падтрымку каворкінга для беларускіх журналістаў у Беластоку. Гэта месца, дзе журналісты ў выгнанні, незалежна ад таго ў якой рэдакцыі працуюць, маюць уласную прастору для творчасці.

Які кантэнт мы ствараем з вашай дапамогай?

Дзякуючы вашай падтрымцы гродзенцам ёсць што пачытаць, бо мы можам ствараць самыя розныя матэрыялы:

Штомесяц рэдакцыя Hrodna.life рыхтуе больш за 100 публікацый для сайта і яшчэ больш для самых розных платформ, дзе за намі сочаць гродзенцы.

Як яшчэ можна падтрымаць Hrodna.life?

Беларускім медыям вельмі важная рэгулярная і стабільная падтрымка ад саміх беларусаў. Калі вы знаходзіцеся ў бяспецы, вы можаце падтрымаць Hrodna.life праз наш Patreon і праз шэраг іншых платформ. Таксама вы можаце зрабіць аднаразовае ахвяраванне праз бяспечную плацёжную сістэму Stripe. Але найбольшую карысць вы прынесяце, калі падпішацеся на рэгулярныя ахвяраванні з дапамогай гузікаў ніжэй.