У беластоцкім Музеі памяці Сібіры зрабілі сенсацыйнае адкрыццё. 22 чэрвеня там паказалі фота Тадэвуша Ясінскага — аднаго з самых вядомых удзельнікаў бітвы за Гродна ў верасні 1939-га. Да гэтага гісторыкі доўгія гады спрачаліся пра тое, ці існаваў наогул гэты чалавек. Новую інфармацыю пра сям’ю Ясінскіх і ўзрост хлопчыка ўдалося знайсці асацыяцыі аматараў гісторыі «Grupa Wschód».
Гадамі сам факт існавання Тадэвуша Ясінскага ставілі пад сумнеў як у Беларусі, так і Польшчы. Адзіным пацверджаннем былі ўспаміны Гражыны Ліпіньскай. Пра баі за Гродна яна распавяла ў сваёй кнізе ў 1988 годзе.
Гражына Ліпіньска (1902−1905) — польская грамадская дзяячка. У 1935 годзе ў Гродне была дырэктаркай адной са школаў горада. Па яе ініцыятыве адкрываліся навучальныя ўстановы, а таксама ствараліся і пашыраліся інтэрнаты для палягчэння навучання сельскай моладзі. У 1938 годзе жаночыя арганізацыі, да якіх яна належала, вылучылі кандыдатуру Ліпіньскай ў дэпутаты Сейма. У сувязі з гэтым яна падрыхтавала праграму, у якой акрамя развіцця польскіх школ прапаноўвала стварыць школы з беларускай мовай. У 1939 годзе Ліпіньская ўдзельнічала ў баях за Гродна.
Падлетак Тадзік Ясінскі стаў для палякаў сімвалам барацьбы за Гродна ў верасні 1939 года. Ён быў адным з тых, хто спрабаваў спыніць савецкія танкі, што заехалі ў горад. Паводле версіі Ліпіньскай, 13-гадовага хлопца салдаты прывязалі да танка, як жывы шчыт. У кнізе Ліпіньская распавядае, як яна асабіста адвязвала падлетка ад танка. Неўзабаве ён памёр у шпіталі. Дакладнае месца пахавання Тадзіка Ясінскага ў Гродне невядомае. Яго сімвалічную магілу зрабілі на старых каталіцкіх могілках.
Чытайце таксама: Тадик Ясинский-символ или реальный герой? 80 лет назад начались бои за Гродно
Некалькі гадоў таму аматары гісторыі з асацыяцыі «Grupa Wschód» даведаліся пра існаванне памятных рэчаў, звязаных з Тадэвушам Ясінскім. Яны знаходзіліся ў Беластоку. Гісторыкі знайшлі тых, хто даглядаў за маці Тадэвуша Соф’яй Ясинской ў канцы яе жыцця. У гэтай сям'і захаваліся фатаграфіі Ясінскіх і партрэт падлетка.
Як сцвярджае прадстаўнік асацыяцыі Анджэй Бялючык, пасля Другой сусветнай вайны Соф’я Ясінская пераехала з Гродна ў Беласток. Там яна працавала кухаркай.
«Да канца свайго жыцця яна ўспамінала сына, які загінуў падчас вайны ў Гродне. Яна не любіла распавядаць пра яго смерць. Нават давераным асобам яна казала, што ён загінуў, кінуўшы бутэльку з бензінам у нямецкі танк», — кажа Бялючык.
Па дадзеных сям'і, якая даглядала Соф’ю Ясінскую, яе сыну на час гібелі было 15 гадоў. У кватэры Ясінскай вісеў партрэт Тадэвуша. У яе быў яшчэ адзін яго фотаздымак, а таксама хустка, запэцканая крывёю падлетка.
«Соф'я Ясінская была пахаваная ў 1982 годзе на Фарных могілках у Беластоку. Скрываўленую хустку па яе волі паклалі ў труну».
Ад сям'і, якая даглядала за Соф’яй Ясінскай, сябры асацыяцыі атрымалі паштоўкі і фатаграфіі Ясінскіх. Сярод іх быў партрэт Тадэвуша. Памятныя рэчы былі перададзеныя ў Падляскі ваенны музей у Беластоку.
Для пацверджання таго, што рэчы належалі сям'і загінулага Тадзіка Ясінскага, гісторыкі звярнуліся ў Музей памяці Сібіры. Сур’ёзнае разыходжанне было ва ўзросце хлопчыка. Паводле легенды, яму было 13 гадоў, а са слоў сям'і, якая даглядала Соф’ю Ясінскую, яе сыну было 15. Маці таксама казала, быццам хлопчык загінуў ад рук нямецкіх салдат.
«У 1939 годзе немцы не дабраліся да Гродна. Мы прыйшлі да высновы, што разыходжанне выцякае з-за страху распавядаць небяспечную праўду ў камуністычнай Польшчы, — кажа кіраўнік навуковага аддзела музея Марцін Звольскі. — Соф'я Ясінская, якая перажыла асабістую трагедыю з боку саветаў, павінна была разумець, што аповяд пра барацьбу яе сына супраць Чырвонай Арміі можа скончыцца для яе сур’ёзнымі наступствамі (яна можа стаць ворагам народа). Таму яна распавяла гісторыю, у якой мог быць толькі адзін агрэсар — нямецкі».
Марцін Звольскі дадаў, што большы сумнеў выклікаў у навуковых супрацоўнікаў ўзрост хлопчыка.
«Бо цяжка выказаць здагадку, што маці пераблытала ўзрост адзінага сына ці наўмысна пераацаніла яго. Больш верагоднай была памылка Гражыны Ліпіньскай, якая, хоць асабіста ведала хлопчыка, не абавязаная была дакладна ведаць яго ўзрост. Або, напісаўшы ўспаміны праз шмат гадоў, не ўзнавіла яго дакладна па памяці. Праблема заключалася ў адсутнасці іншых магчымасцяў для праверкі. Усе, хто згадваў Тадзіка Ясінскага, абапіраліся на ўспаміны Ліпіньскай, дублюючы яе версію пра 13-гадовага героя», — дадаў Марцін Звольскі.
Супрацоўнікі музея таксама адшукалі ўспаміны гродзенцаў, якія ў Польшчы давалі паказанні па вераснёўскіх падзеях 1939 года. Сярод гэтых звестак шмат паказанняў, якія распавядаюць пра ананімнага хлопчыка, які загінуў падчас баёў з савецкімі танкамі. Былі дадзеныя, запісаныя ў Шчэціне ў 2002 годзе былым вучнем гімназіі ў Гродне.
«За час гэтых баёў было знішчана каля дзясятка савецкіх танкаў, абломкі якіх я бачыў на вуліцах. Памятаю, на вуліцы Ажэшкі стаяў разбураным адзін з танкаў, які знішчыў мой таварыш Ясінскі, імя яго не памятаю. Гэта быў мой прыяцель па вуліцы. Яму было 15 гадоў», — цытуе ўспаміны гродзенца Звольскі. Гэты чалавек быў упэўнены ва ўзросце Ясінскага, бо быў ягоным аднагодкам — у 1939 годзе яму таксама было 15 гадоў.
Гісторыкам удалося знайсці ў Беластоку магілу Соф'і Ясінскай. Выявілася, што на магіле змешчана мемарыяльная дошка, якая гаворыць і пра Тадзіка Ясінскага.
Лічыцца, што складана выбраць падарунак менавіта мужчыну - мужу, сыну, бацьку, партнёру ці сябру. Сітуацыя…
Беларус Алекс Вазнясенскі наведаў Навагрудак як турыст. Мужчыну ўразіла, што горад з багатай гісторыяй знаходзіцца…
Рэстаране-кафэ “Нёманская віціна” ў выглядзе ладдзі - частка канцэпцыі новай гродзенскай набярэжнай, якую абмеркавалі ў…
Аляксей Кажэнаў з'ехаў з Мінску ў 1998-м годзе. Ён атрымаў працу ў Google, стаў дыяканам…
Слэнг пастаянна змяняецца - у апошні час пад ўплывам TikTok. Зразумець яго адразу і ўвесь …
Кожны месяц 22 тоны кававага зерня выязджаюць з Гродна, каб патрапіць на запраўкі па ўсёй…